Вяліка-Тырнава

Вялі́ка-Ты́рнава (балг.: Велико Търново) — адміністрацыйны цэнтр Велікатырнаўскай вобласці і абшчыны Вяліка-Тырнава ў Балгарыі. Старажытная сталіца Балгарыі (XIIXIV стагоддзе), горад знакаміты архітэктурнымі помнікамі і прыцягвае шмат турыстаў.

Горад
Вяліка-Тырнава
балг.: Велико Търново
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
рэгіён
Паўночна-Цэнтральны
Вобласць
абшчына
Вяліка-Тырнава
Каардынаты
Кмет
Румен Рашаў
Ранейшыя назвы
да 1965Тырнава
Плошча
  • 30 км²
Вышыня цэнтра
325 м
Насельніцтва
  • 66 920 чал. (15 сакавіка 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+359) 62
Паштовы індэкс
5000
Аўтамабільны код
BT
Афіцыйны сайт
velikoturnovo.info (балг.)
Вяліка-Тырнава на карце Балгарыі
Вяліка-Тырнава (Балгарыя)
Вяліка-Тырнава

Геаграфія

Краявід Вяліка-Тырнава.

Вяліка-Тырнава размешчаны на трох узгорках — Царавец, Трапезіца і Света-Гора, на скалістым схіле даліны лукаватай ракі Янтры, у паўночных перадгор'ях Балканаў, на важным у стратэгічным плане пункце скрыжавання некалькіх дарог (ад пераправы праз Дунай пры Свіштове і Русэ, на Шыпкінскі перавал і на Слівен праз гор. Ялена).

Гісторыя

Старажытная сталіца Балгарыі

Хоць гісторыя паселішчаў у наваколлях Вяліка-Тырнава ўзыходзіць яшчэ да каменнага веку, першая ключавая дата ў гісторыі самага горада — 1185 г. Падчас паўстання балгарскія феадалы Пётр і Асень зрынулі візантыйскае валадарства і стварылі Другое Балгарскае царства.

У 11861393 тут была сталіца Другога балгарскага царства, месца каранавання балгарскіх цароў і рэзідэнцыя архіепіскапа, а з 1235 — балгарскіх патрыярхаў.

Пры кіраванні такіх цароў, як Іван Асень II (1218—1241), Іван Аляксандр (1331—1371) і Іван Шышман (1371—1393), горад стаў буйным рэлігійным і эканамічным цэнтрам на Балканах.

Купцы з Тырнава ўсталявалі гандлёвыя сувязі са шматлікімі еўрапейскімі гарадамі, у тым ліку з Генуяй і Венецыяй. Духоўнае, літаратурнае і мастацкае жыццё горада дасягнула небывалага росквіту. Сучаснікі ў сваіх захопленых апісаннях называюць Вяліка-Тырнава «каралевай гарадоў» і нават «другім пасля Канстанцінопаля».

Гарадскія сцены Тырнава ўсе ж не змаглі вытрымаць удару асманскіх заваёўнікаў. У 1393 Тырнава ўзялі туркі, горад быў спалены. Амаль усе помнікі эпохі росквіту культуры былі знішчаны. Але і ў гады турэцкага валадарства Тырнава заставаўся буйным эканамічным цэнтрам. Тутэйшыя купцы хутка наладзілі сувязі з найбуйнейшымі гарадамі Еўропы і Усходу.

Руска-турэцкія войны

«Уезд Вялікага Князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага ў Тырнава 30 чэрвеня 1877». Карціна М. Д. Дзмітрыева-Арэнбургскага

Тырнава двойчы займалі рускія падчас руска-турэцкіх войнаў: упершыню ў канцы жніўня 1810 года атрадам генерал-маёра Сабанеева, які ўступіў у горад без бою; другі раз — 25 чэрвеня 1877 года кавалерыяй з адной коннай батарэяй перадавога атрада генерала І. У. Гурко, з якой турэцкія войскі, якія займалі горад, абмяняліся толькі некалькімі гарматнымі выстраламі, а затым адступілі ва ўсходнім кірунку. Да пачатку студзеня 1878 года Тырнава з'яўляўся базай для аперацый рускіх войскаў у Сярэдняй Балгарыі і служыў ім галоўным складам.

Незалежная Балгарыя

Кафедральны сабор Вяліка-Тырнава, пабудаваны ў 1844 годзе.

У 1879 годзе Тырнава была прынята першая, Тырнаўская канстытуцыя Балгарыі.

На 1893 год у горадзе было 12 800 жыхароў. Ад турэцкага насельніцтва, якое складала раней палову насельніцтва горада, да канца XIX стагоддзя ў Тырнава заставалася толькі 700 чалавек. Значная ў турэцкую эпоху прамысловасць Тырнава ў канцы XIX стагоддзя знаходзілася ў заняпадзе, толькі гандаль меў па-ранейшаму некаторае значэнне. У горадзе размешчана рэзідэнцыя мітрапаліта. Каля горада знаходзіцца манастыр Ляскавец з багаслоўскім вучылішчам.

Дэмаграфія

ГодНасельніцтва
198569 223
199267 540
200064 513
200566 228
201067 099

Насельніцтва горада паводле даных на 2011 год складае 73443 чалавек і працягвае расці[2] Паводле нацыянальнага і рэлігійнага складаў пераважная большасць — праваслаўныя балгары, а таксама туркі—мусульмане, як балгарамоўныя, так і тыя, што захоўваюць турэцкую мову, і цыганы.

Музеі

Музей «Адраджэнне і Устаноўчы сход»

У старадаўняй частцы горада размешчана большая частка мясцовых музеяў, цікавасць сярод якіх уяўляюць Археалагічны музей, Музей «Адраджэнне і Устаноўчы сход», Музей новай і найноўшай гісторыі, Сарафкін дом, Дом-музей П. Р. Славейкава, заезны двор Стамбалова, заезны двор Хаджы Ніколі і іншыя[3].

Адукацыя

У горадзе размешчаны дзве буйныя навучальныя ўстановы — Велікатырнаўскі ўніверсітэт імя Св. Кірыла і Св. Мяфодзія [4], і ваенны ўніверсітэт імя Васіля Леўскага. Пры Велікатырнаўскім ўніверсітэце штогод праводзяцца трохтыднёвыя міжнародныя семінары па балгарыстыцы [5].

Славутасці

Вяліка-Тырнава.
  • Стары горад — маляўнічае ядро горада, узнік у эпоху балгарскага Адраджэння не поўдні і захадзе ад узгорка Трапезіца. Архітэктурная своеасаблівасць горада складаецца ў тым, што шматлікія старадаўнія будынкі як бы навісаюць над Янтрай
  • Крэпасць Царавец — былая рэзідэнцыя балгарскага цара і патрыярха.
  • Квартал рамеснікаў — маляўнічы сярэднявечны квартал рамеснікаў пад пад крапасным узгоркам.
  • Царква Святога Дзмітрыя Салунскага
  • Царква Сарака Велікамучанікаў — пахавальня некалькіх балгарскіх цароў, месца абвяшчэння незалежнасці Балгарыі ў 1908 годзе.
  • Царква Святых Пятра і Паўла — маленькая царква XIII—XIV стст., у якой добра захаваліся фрэскі XIV—XVII стст.
  • Царква Святых Канстанціна і Алены
  • Царква Святых Кірыла і Мяфодзія
  • Турэцкі канак — будынак, дзе ў 19 стагоддзі размяшчалася паліцыя.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

  • Цапенко М София. Тырново. Пловдив. — М., Искусство, 1972. (Серия «Города и музеи мира»).
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)