Балгарская мова

Балгарская мовамова балгар, якая адносіцца да паўднёвай групы славянскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і.

Балгарская
Саманазвабългарски език
КраіныБалгарыя, Паўночная Македонія, Грэцыя, Румынія, Украіна, Турцыя і інш.
Рэгіёны
Афіцыйны статус

Сцяг Балгарыі Балгарыя

Сцяг ЕС Еўрапейскі Саюз
Арганізацыя, якая рэгулюеІнстытут балгарскай мовы пры БАН
Агульная колькасць носьбітаў

15 мільёнаў

родная для 13 мільёнаў
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейская

Славянская
Паўднёваславянскія
Балгарская
Пісьменнасцькірыліца (балгарская азбука)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97бол 115
ISO 639-1bg
ISO 639-2bul
ISO 639-3bul
WALSbul
Ethnologuebul
Linguasphere53-AAA-hb
ABS ASCL3502
IETFbg
Glottologbulg1262
Вікіпедыя на гэтай мове

На пісьме балгарская мова выкарыстоўвае кірыліцу (балгарскі алфавіт). У сучаснай балгарскай азбуцы няма літар «Э», «Ы» і «Е», а літара «Ъ» пазначае галосны гук.

У адрозненне ад іншых славянскіх моў, у балгарскай мове склоны амаль зніклі, затое выкарыстоўваюцца вызначаны, нявызначаны[1] і так званы «нулявы» артыклі.

Лексічна балгарская мова даволі блізкая да царкоўнаславянскай і дагэтуль утрымлівае мноства слоў, якія лічацца архаічнымі ва ўсходнеславянскіх мовах. Па гістарычных прычынах у лексіконе балгарскай мовы шмат слоў цюркскага паходжання.

Балгарская мова — афіцыйная мова Рэспублікі Балгарыя. На ёй гавораць таксама ў Аргенціне, Грэцыі, Ізраілі, Канадзе, Малдавіі, Румыніі, ЗША, Сербіі, Паўночнай Македоніі, Турцыі, Украіне, Венгрыі, Расіі. На балгарскай мове створана багатая мастацкая і навуковая літаратура.У Бесарабскай Балгарыі яна з'яўляецца афіцыйнай мовай балгарскай абшчыны. Агульная колькасць гаворачых на балгарскай мове ў свеце — больш за 12 мільёнаў чалавек.

Зноскі

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Начална страница балгарскай