Вікіпедыя на эсперанта

Вікіпедыя на эсперанта (на эсперанта: Vikipedio en Esperanto) — раздзел Вікіпедыі на мове эсперанта. Адкрыты ў лістападзе 2001 года. Па стану на май 2016 года ў раздзеле амаль 230 000 артыкулаў; тым самым раздзел займае 32-ю пазіцыю сярод усіх раздзелаў па гэтаму параметру[1].

Favicon Вікіпедыі Вікіпедыя на эсперанта
эспер.: Vikipedio en Esperanto
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URLeo.wikipedia.org (эсп.)
Характар праектадабрачынны
Тып сайтасеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыянеабавязковая
Моваэсперанта
УладальнікWikimedia
Пачатак працы11 мая 2001 і 6 лістапада 2001
Колькасць артыкулаў352 850
Колькасць выяў17 780
Колькасць старонак792 936
Колькасць правак8 694 528
Зарэгістраваных удзельнікаў223 006
Актыўных удзельнікаў316
Адміністратараў12
Глыбіня17,1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статыстыка

Па стану на 29 красавіка 2024 года раздзел Вікіпедыі на эсперанта утрымлівае 352 850 артыкулаў. Зарэгістравана 223 006 удзельнікаў, з якіх 316 здзейснілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, 12 удзельнікаў маюць статус адміністрарара. Агульная колькасць правак складае 8 694 528

Гісторыя раздзела

Вікіпедыя на эсперанта была створана адным з актывістаў эсперанта-руха, Чакам Смітам (англ.: Chuck Smith), грамадзянінам ЗША, які ў той час працаваў добраахвотнікам ў Ротэрдаме, у штаб-кватэры Сусветнай асацыяцыі эсперанта (UEA). Праект быў падтрыманы адным з заснавальнікам Вікіпедыі Брайанам Віберам (Brion Vibber), які добра валодае мовай эсперанта. Пазней, да праекта далучыўся іншы эсперантыст, сябра Джымі Вэйлза (англ.: Jimmy Wales), Арно Лагранж (фр.: Arno Lagrange), які доўгі час быў сцюардам у Вікіпедыі, а зараз з'яўляецца бюракратам і адміністратарам эсперантамоўнай Вікіпедыі[2].

Вялікае значэнне для папулярызацыі Вікіпедыі на эсперанта мела тое, што Чак Сміт асабіста ездзіў на моладзевыя эсперанта-сустрэчы, расказваючы аб важнасці свабоднай энцыклапедыі для рассеянага моўнага грамадства з абмежаванымі рэсурсамі, якім з'яўляецца эсперанта-грамадства. Захавалась яго інтэрв'ю эсперанта-службы міжнароднага польскага радыё (Радыё Палонія) ад 28 красавіка 2002 года[3]. Пазней намаганні Чака Сміта падрымалі і іншыя актывісты. На эсперанта былі выданы брашуры з кіраўніцтвам для карыстальніка Вікіпедыі-пачаткоўца (гл. раздзел «Літаратура»).

Удзельнікі эсперантамоўнай Вікіпедыі перакананы, што гэты раздзел асабліва добра адпавядае ідэалам свабоднай энцыклапедыі, таму што дазваляе носьбітам розных моў і культур сумесна працаваць над артыкуламі, робячы іх сапраўды нейтральнымі, што не заўсёды атрымліваецца ў раздзелах на этнічных мовах, дзе агульнапрызнаныя ў дадзенай культуры стэрэатыпы могуць фіксавацца ў энцыклапедычных артыкулах як факты. Акрамя таго, удзельнікі з розных краін ужываюць больш шырокае кола крыніц інфармацыі, практычна недаступнае карыстальнікам з якой-небудзь адной краіны. Гэтая ж перавага праяўляецца падчас праверкі краіназнаўчай інфармацыі, якую часта ажыццяўляюць удзельнікі з адпаведнай краіны, лепш знаёмыя з сітуацыяй.

Цікавым эфектам ранняй папулярнасці раздзела на мове эсперанта стала ўзнікненне раздзелаў на этнічных мовах, заяўкі на стварэнне якіх давалі мясцовыя эсперантысты. Напрыклад, вядома, што грузінскі раздзел быў створаны ў 2003 годзе паводле заяўкі тбіліскага эсперантыста Аўтандзіла Абуладзэ[4]. Заснавальнікам Чэшскай Вікіпедыі і першым яе актыўным рэдактарам стаў эсперантыст з Брно Міраслаў Малівец[5][6]. Эсперантысты з вопытам правак у эсперантыстскім раздзеле мелі непасрэднае дачыненне да стварэння ці ранняга развіцця рускага, асецінскга, чувашскага і, магчыма, іншых раздзелаў Вікіпедыі.

Вікіпедыя на эсперанта мае вялікае значэнне для эсперанта-грамадства. абмеркаванні таго, што адбываецца ў эсперанта-раздзеле Вікіпедыі нярэдка выліваецца ў сродкі масавай інфармацыі на мове эсперанта, як гэта было, напрыклад, у 2006 годзе, калі на выдаленне быў выстаўлены артыкул «Носьбіты эсперанта з нараджэння» (Denaskaj Esperanto-parolantoj) — вялікі аналітычны артыкул аб становішчы спраў з захаваннем прыватнасці ў эсперанта-Вікіпедыі з'явілась тады ў «Libera Folio», найбольш чытаемым інтэрнэт-выданні на эсперанта[7]. З 2004 года[8] матэрыялы аб Вікіпедыі рэгулярна з'яўляюцца ў часопісе «Esperanto» (орган Сусветнай арганізацыі эсперанта, UEA.

Дзякуючы аўтаматычнаму заліванню артыкулаў-нарыхтовак па гарадам Германіі, муніцыпалітэтам Італіі, гарадам Бразіліі і астранамічным аб'ектам раздзел двойчы хутка павялічваў колькасць артыкулаў. Але на ўзроўні 80 тысяч артыкулаў грамадства вырашыла, што дадзенае аўтаматычнае заліванне дыскрэдытуе якасць энцыклапедыі і было вырашана болей яго не выкарыстоўваць.

15 чэрвеня 2008 года вікіпедыя на эсперанта дасягнула адметкі 100 000 артыкулаў[9].

18 лістапада 2008 года ў раздзеле быў уведзены механізм правркі артыкулаў.

10 жніўня 2011 года Вікіпедыя на эсперанта дасягнула адзнакі 150 000 артыкулаў, 23 студзеня 2013 года — 175 000 артыкулаў, 13 жніўня 2014 года — 200 000 артыкулаў.

Літаратура

Спасылкі

Зноскі