Грудзі

Грудзі — парныя скураныя ўтварэнні на пярэдняй паверхні грудной клеткі. Яны размешчаныя па баках ад сярэдняй лініі на ўзроўні II-VII рэбраў і маюць памер да 10-12 см у дыяметры, таўшчынёй 3-4 см. У цэнтры залозы знаходзіцца кружок пігментаванай скуры, унутры якога ўтрымліваецца смочка малочнай залозы. Мужчынскія і жаночыя грудзі развівацца з адной і той жа эмбрыялагічнай тканкі. Тым не менш, у перыяд палавога сталення, жаночыя палавыя гармоны, галоўным чынам, эстраген, спрыяюць хуткаму развіццю грудзей, што не сустракаецца ў мужчын у сувязі з больш высокім узроўнем тэстастэрону. У выніку, жаночыя грудзі нашмат большыя ў памерах за мужчынскія, акрамя таго ў жанчын малочныя залозы, што знаходзяцца ў грудзях, здольныя вылучаць малако, якое выкарыстоўваецца для кармлення немаўлят.

Грудзі цяжарнай жанчыны

Развіццё

Этапы развіцця другасных палавых прыкмет у дзяўчынак

Асноўная марфалагічная структура малочнай залозы чалавека, як жанчыны, гэтак і мужчыны, вызначаецца ва ўнутрычэраўным этапе развіцця. Для дзяўчыны ў перыяд палавога сталення, падчас тэлархэ, гэта значыць стадыі развіцця грудзей, жаночыя палавыя гармоны, галоўным чынам эстрагены, садзейнічаюць росту і развіццю малочных залоз, падчас якой малочныя залозы павялічваюцца ў памерах і аб'ёме, што з'яўляецца этапам развіцця другасных палавых прыкмет. Падчас такога развіцця грудзі часам маюць няроўны памер, і звычайна на левым баку грудзі трохі большыя, гэтая асіметрыя з'яўляецца часовай, і статыстычна пасля палавога развіцця жанчыны набывае сіметрычную форму[1]. Акрамя таго, развіццё грудзей часам можа праходзіць ненармальна, што праяўляецца праз празмерны іх рост — гіпертрафія, альбо недаразвіццё, у дзяўчынак і жанчын, у хлопчыкаў і мужчын парушэннем развіцця з'яўляецца гінекамастыя, якое з'яўляецца следствам біяхімічнага дысбалансу паміж нармальным узроўнем эстрагену і тэстастэрону, мужчынскага гармону[2].

Асіметрыя

Прыкладна праз два гады пасля наступу палавой сталасці, што вызначаецца першым менструальным цыклам дзяўчыны, гармон эстраген стымулюе рост і развіццё тлушчавай тканіны, з якой складаюцца грудзі. Гэта працягваецца на працягу прыкладна чатырох гадоў да ўсталявання канчатковай формы грудзей, гэта значыць іх памеру і аб'ёму, прыкладна да таго як жанчыне споўніцца 21 год[3]. Каля 90% жаночых грудзей з'яўляюцца асіметрычнымі ў некаторай ступені[3], у памерах, аб'ёме або адносным становішчы адносна цела. Асіметрыя можа выяўляцца ў памерах грудзей, пазіцыя смочкаў, арэолу ці іншых параметраў.

Грудзі з левага боку часцяком з'яўляюцца трохі большымі ў 62% выпадкаў[4]. Гэта звязана з блізкасцю да грудзей сэрца і большай колькасцю артэрый і вен, а таксама з наяўнасцю ў гэтым месцы ахоўнага пласту тлушчу вакол сэрца, якое размешчана пад імі[5]. Да 25% жанчын адчуваюць прыкметную асіметрыю грудзей, пры выкарыстанні бюстгальтара[6][7].

Культурныя аспекты

У мастацтве

Крыцкая багіня змей

У еўрапейскіх дагістарычных супольнасцях, скульптуры жаночай фігуры з добра выяўленымі або моцна перабольшанымі грудзьмі былі звычайнай з'явай. Тыповым прыкладам з'яўляецца гэтак званая Венера Вілендорфа, адзін з многіх артэфактаў палеаліту з шырокімі сцёгнамі і грудзьмі. Артэфакты, як то міскі, наскальныя малюнкі і святыя статуі з намаляванымі грудзьмі былі зарэгістраваныя ад 15000 да н.э. аж да позняй антычнасці па ўсёй Еўропе, Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Многія жаночыя боствы, якія ўяўлялі сабою каханне і ўрадлівасць былі звязаны з грудзямі і грудным малаком. Фігуры багіні Астарты фінікійскай былі прадстаўлены ў якасці слупоў з вялікай колькасцю грудзей. Ізіда, егіпецкая багіня, якая ўяўляла, сярод многіх іншых рэчаў, ідэальнае мацярынства, часцяком прадстаўлялася як фараон-немаўля, што пацвярджала тым самым боскі статус фараонаў. Нават некаторыя мужчыны-богі, якія з'яўляліся заступнікамі адраджэння і ўрадлівасці, маляваліся часам з грудзьмі, як то рачны бог Хапі, які лічыўся адказным за гадавы разліў Ніла. Жаночыя грудзі таксама займалі важнае месца ў мінойскай цывілізацыі ў выглядзе знакамітай статуэткі багіні змей. У Старажытнай Грэцыі існавала некалькі культаў глыбокай пашаны «Kourotrophos», маці, якае корміць немаўля малаком, у асобе багіні, як то Гаі, Геры і Артэміды. Пакланенне бажаствам, якія сімвалізавалі жаночыя грудзі, у Грэцыі сталі менш распаўсюджанымі ў I тысячагоддзі. Папулярнае пакланенне багіням-жанчынам значна знізіліся падчас уздыму грэчаскіх гарадоў-дзяржаў, што было спадкавана пазней і Рымскай імперыяй[8].

У сярэдзіне I тысячагоддзя да нашай эры, грэчаская культура перажыла паступовае змяненне ва ўспрыманні жаночых грудзей. Жанчыны ў мастацтве былі пакрыты адзеннем ад самай шыі, у тым ліку жаночая багіня Атэна, заступніца Афінаў, якая прадстаўляла сабой гераічныя намаганні. Выключэннем з'яўлялася толькі багіня кахання Афрадыта, якая часцяком малявалася цалкам аголенай, аднак у позах, якія павінны былі адлюстраваць сарамлівасць і сціпласць. Нягледзячы на ​​тое, што аголеныя мужчыны ў Старажытнай Грэцыі намаляваныя стоячы ў поўны рост, большасць аголеных жанчын у грэчаскім мастацтве, як правіла, маляваліся з прыкрытымі тканінай грудзямі[9].

Сексуальная характарыстыка

У некаторых культурах грудзі адыгрываюць некаторую ролю ў чалавечай сексуальнай актыўнасці. Грудзі, і асабліва смочкі, з'яўляюцца аднымі з эрагенных зон жанчыны. Яны адчувальныя да дакранання, паколькі маюць мноства нервовых канчаткаў, а таксама раздражнення рукамі альбо языком і зубамі да альбо падчас палавога акту. Некаторыя жанчыны могуць дасягнуць аргазму пры працяглым такім уздзеяннем на грудзі. У старажытнай індыйскай працы «Камасутра», лёгкія драпіны на грудзях цвікамі і пакусванні зубамі лічацца эратычнымі[10]. Пры сексуальным узбуджэнні павялічваецца і памер грудзей, вянозная сетка грудзей становяцца больш прыкметнай, а смочкі становяцца больш цвёрдымі. У параўнанні з іншымі прыматамі, чалавечыя грудзі прапарцыйна больш вялікі на працягу ўсяго жыцця дарослых жанчын. Некаторыя вучоныя мяркуюць, што яны, магчыма, развілася як візуальны сігнал палавой сталасці і пладавітасці[11].

Многія людзі лічаць, што грудзі з'яўляюцца адным з важкіх аспектаў жаночага цела, з эстэтычнага і эратычнага пункту гледжання. Паводле даследаванняў, якія былі праведзены ўніверсітэтам Вікторыі ў Уэлінгтане, грудзі часцяком з'яўляюцца першым на што мужчыны звяртаюць увагу ў жанчыне, і на гэту частку цела яны глядзяць на працягу больш доўгага часу, чым на іншыя часткі цела[12]. Аўтары даследавання першапачаткова меркавалі, што прычына гэтага звязана з эндакрыналогіяй, бо больш вялікія грудзі паказваюць больш высокі ўзровень эстрагену і большую нараджальнасць[12][13], але даследчыкі заявілі, што «мужчыны могуць глядзець часцей на грудзі, таму што яны проста добры выглядаюць эстэтычна, незалежна ад памеру»[12].

Многія людзі лічаць выгляд голых жаночых грудзей эратычным, і яны могуць выклікаць павышанае сексуальнае жаданне мужчын у некаторых культурах. Некаторыя людзі праяўляюць павышаную сексуальную цікавасць да жаночых грудзей, што можа разглядацца як фетыш грудзей[14].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі