Гісторыя Вялікабрытаніі

Актам аб уніі 1707 года Англія і Шатландыя зліліся ў Каралеўства Вялікабрытанія (англ.: Kingdom of Great Britain), з агульным заканадаўчым сходам. У 1801 Вялікабрытанія пераўтварылася ў Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, якое ўтварылася ў выніку аб’яднання Вялікабрытаніі з Ірландыяй. У 1922 шэсць ірландскіх правінцый аддзяліліся і ўтварылі незалежную дзяржаву Ірландыя, і ў 1927 Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі пераўтварылася ў сучаснае Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Першабытная гісторыя

Засяленне Брытанскіх астравоў людзьмі сучаснага тыпу (краманьёнцамі) пачалося каля 30 000 гадоў назад і адбывалася хвалямі[1].Лічыцца, што ў канцы дагістарычнага перыяду насельніцтва належала пераважна да культуры астраўных кельтаў (брытаў на востраве Брытанія і гэлаў на востраве Ірландыя)[2].

Старажытнасць

Стоўнхендж у Уілтшыры пачаў будавацца каля 2500 гадоў да н. э.

Рымскае заваяванне Брытаніі пачалося ў 43 годзе да н. э. і правяло да 400-гадовага рымскага кіравання амаль на ўсім востраве (акрамя Шатландыі). Пасля заняпаду Рымскай Імперыі амаль увесь востраў (акрамя Шатландыі і Уэльса) занялі англы, саксы і юты — плямёны германскай моўна-культурнай групы. Яны асіміляваліся з кельтамі[3].

Сярэдневякоўе

У X стагоддзі дробныя англа-саксонскія каралеўствы аб’ядналіся, утварыўшы Каралеўства Англія[4], у той час калі гэлы, якія, меркавана, мігрыравалі з паўночна-заходняй Ірландыі ў V стагоддзі[5][6], аб’ядналіся з піктамі і ўтварылі ў IX ст. Шатландскае каралеўства[7].

Дыван з Баё паказвае бітву пры Гастынгсе.

У 1066 годзе нармандцы ўварваліся ў Англію на чале з герцагам Вільгельмам, падпарадкавалі сабе ўсю краіну, а затым Уэльс, а пазней і пераважную частку Ірландыі. Яны прынеслі на астравы феадалізм паўночна-французскага ўзору і нарманда-французскую культуру[8].

Наступныя каралі Англіі няўдала спрабавалі анексаваць Шатландыю. Вольналюбівая Шатландыя сцякала крывёю, але захоўвала сваю незалежнасць. Наследаванне значных французскіх тэрыторый і прэтэнзіі на французскі трон бясконца ўцягвалі англійскіх манархаў у канфлікты з Францыяй, найбольш значным з якіх стала Стагадовая вайна[9].

Новы час (да 1707 года)

Генрых VIII, кароль Англіі ў 1509—1547 гг. Ініцыяваў пачатак Рэфармацыі і стварэнне Англіканскай царквы
Лізавета I, каралева Англіі ў 1558—1603 гг. Яе кіраванне называюць «залатым векам Англіі». Пры ёй англійскі флот разграміў іспанскую Непераможную армаду, пачалася каланізацыя заморскіх зямель, квітнела культура.

У 1536 годзе парламент Англіі у аднабаковым парадку анексаваў Уэльс [10], а Ірландыя з 1542 года апынулася ў асабовай уніі з Англійскай каронай[11]. На тэрыторыях, якія пазней сталі Паўночнай Ірландыяй, землі каталіцкага гэльскага дваранства былі канфіскаваныя і перайшлі да пратэстанцкіх каланістаў з Англіі і Шатландыі[12].

У XVI стагоддзі ў краінах, якія сёння складаюць Вялікабрытанію, адбыліся працэсы Рэфармацыі, што прывяло да ўтварэння пратэстанцкіх дзяржаўных рэлігій у кожнай з іх[13], у прыватнасці, у Англіі (Рэфармацыя ў Англіі) і Шатландыі (Рэфармацыя ў Шатландыі).

У 1603 годзе каралеўствы Англіі, Шатландыі і Ірландыі былі аб’яднаныя ў парадку асабовай уніі, калі кароль Шатландыі Якаў VI атрымаў у спадчыну кароны Англіі і Ірландыі і перавёў свой двор з Эдынбурга ў Лондан. Тым не менш, кожная краіна захавала сваю палітычную ідэнтычнасць і свае палітычныя інстытуты[14][15].

У сярэдзіне XVII стагоддзя ўсе тры каралеўствы былі ўцягнутыя ў серыю ваенных канфліктаў (уключаючы грамадзянскую вайну), якія прывялі да звяржэння манархіі ў 1649 годзе і кароткатэрміновага ўсталявання ўнітарнай Англійскай рэспублікі[16][17]. Хаця манархія была адноўлена ў 1660 годзе, у выніку Славутай рэвалюцыі 1688 года стала зразумелым, што, у адрозненне ад астатняй Еўропы, абсалютная манархія не мае будучыні. Палітычнае ўладкаванне склалася на базе канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай сістэмы[18]. У гэты перыяд, асабліва ў Англіі, развіццё флоту прывяло да ператварэння краіны ў магутную марскую дзяржаву і каланіяльную імперыю[19][20].

Пасля Акта аб Уніі (1707—1921)

Дамова аб Уніі, якая абвяшчала стварэнне аб’яднанага каралеўства Вялікабрытаніі

1 мая 1707 года з’явілася Каралеўства Вялікабрытанія, створанае палітычнай уніяй каралеўстваў Англіі і Шатландыі у адпаведнасці з Дамовай аб Уніі 1706 года, якая была ўзгоднена ў папярэднім годзе ды ратыфікавана Англійскім і Шатландскім парламентамі [21][22][23].

У XVIII стагоддзі краіна выконвала важную ролю ў развіцці перадавых ідэй парламентарызму, а таксама зрабіла ўнёсак у літаратуру, мастацтва і навуку[24]. Прамысловая рэвалюцыя, якая пачалася ў Брытаніі, змяніла краіну, забяспечыла рост Брытанскай Імперыі і паскорыла каланіяльнае развіццё, уключаючы гандаль рабамі (хаця пасля прыняцця Акта аб Гандлі Рабамі ў 1807 годзе Злучанае Каралеўства заняла галоўную ролю ў барацьбе з ім)[25]. Брытанія была ў першую чаргу засяроджана на калоніях у Паўночнай Амерыцы. Пасля іх страты ў выніку вайны за незалежнасць ЗША, імперскія амбіцыі былі накіраваныя ў іншыя рэгіёны планеты, у прыватнасці на Аўстралію, Індыю і Афрыку[26].

У 1800 годзе парламенты Вялікабрытаніі і Ірландыі прынялі Акт аб уніі, аб’яднаўшы два каралеўствы і стварыўшы Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі, якое з’явілася 1 студзеня 1801 года[27].

Бітва пры Ватэрлоа пазначыла канец Напалеонаўскіх войн пачатак Pax Britannica.

Пасля паразы Францыі ў рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войнах (1792—1815) Вялікабрытанія аказалася галоўнай марской і эканамічнай дзяржавай у свеце (з Лонданам — найбуйнейшым горадам на планеце прыкладна ў 1830-х па 1930-я гады)[28] і заставалася звышдзяржавай прыкладна да сярэдзіны XX стагоддзя[29]. Не маючы канкурэнцыі на моры, Брытанія прыняла на сябе ролю сусветнага арбітра, становішча, пазней вядомае як «Pax Britannica»[30]. Гэта быў таксама перыяд хуткага эканамічнага, каланіяльнага, прамысловага росту. Англія метафарычна звала сябе «майстэрняй свету»[31]. Брытанская Імперыя далучыла да сябе Індыю, Аўстралію і Новую Зеландыю, стварыла цэлы ланцужок калоній у Афрыцы (Егіпет, землі сучасных Судана, Кеніі, Танзаніі, Батсваны, ПАР), заняла іншыя тэрыторыі па ўсім свеце. Апрэч фармальнага кантролю над калоніямі, дамінаванне Брытаніі ў сусветным гандлі азначала і фактычны эканамічны кантроль над многімі краінамі, такімі як Кітай, Аргенціна, Тайланд[32][33].

Пяхота Каралеўскіх ірландскіх стралкоў у час Бітвы на Соме. Болей за &&&&&&&&&0885000.&&&&&0885 000 брытанскіх салдат загінулі ў бітвах Першай Сусветнай вайны

На ўнутраным рынку адбыўся пераход да палітыкі вольнага гандлю, laissez-faire і значнага пашырэння гандлю. У краіне назіраўся хуткі эканамічны рост, які суправаджаўся хуткай урбанізацыяй, што прывяло да значных сацыяльных трансфармацый, у тым ліку шокавых[34]. У канцы ХІХ стагоддзя іншыя краіны сталі складаць канкурэнцыю Брытаніі ў індустрыяльным дамінаванні[35].

Брытанія, разам з Расіяй, Францыяй і ЗША (з 1917 года), была адной з краін, якія вялі барацьбу супраць Германскай імперыі і яе саюзнікаў у Першай сусветнай вайне (1914—1918)[36]. У Брытаніі было мабілізавана каля 5 мільёнаў людзей[37], якіх сабралі па ўсёй імперыі і з некаторых рэгіёнаў Еўропы. Нацыя атрымала каля 2,5 мільёнаў параненых і скончыла вайну з вялізным суверэнным доўгам[37]. Пасля вайны Вялікабрытанія атрымала мандат Лігі нацый на былыя германскія і асманскія калоніі, дзякуючы чаму разраслася да найвялікшых памераў, пакрыўшы адну пятую частку сушы, дзе жыло каля чвэрці сусветнага насельніцтва[38]. Аднак рост ірландскага нацыяналізму і спрэчкі ўнутры Ірландыі адносна умоў Гамруля прывялі да фактычнага падзелення вострава ў 1921 годзе[39] на незалежную Ірландскую вольную дзяржаву і Паўночную Ірландыю, якая засталася ў складзе Вялікабрытаніі[40].

Пачатак XX стагоддзя

У Першай сусветнай вайне на баку Саюзных дзяржаў (гл. Антанта).Гл. таксама: Ірландскае паўстанне 1916.

Пасля 1-й сусветнай вайны ўзмацніліся рухі за незалежнасць у калоніях. Ірландыя абвясціла незалежанасць (1921), але Паўночная Ірландыя засталася ў Аб’яднаным каралеўстве.

Другая сусветная вайна

Брытанскія салдаты высаджваюцца ў Нармандыі. Вялікабрытанія згубіла ў Другой сусветнай вайне каля &&&&&&&&&0450000.&&&&&0450 000 чалавек

Брытанія, разам з Францыяй і сваімі калоніямі, абвясціла вайну Германіі 3 верасня 1939 года, што ператварала ранейшы польска-германскі канфлікт у глабальную вайну; была адным з трох галоўных саюзнікаў у Другой сусветнай вайне супраць краін «восі». Пасля паразы сваіх еўрапейскіх саюзнікаў Вялікабрытанія працягвала барацьбу з Германіяй, у прыватнасці, у Бітве за Брытанію і Бітве за Атлынтыку. У час вайны і пасля перамогі над Трэцім Рэйхам Злучанае каралеўства было адной з трох дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў серыі канферэнцый па пасляваенным ўладкаванні свету: Тэгеранская канферэнцыя (1943), Ялцінская канферэнцыя (люты, 1945), Патсдамская канферэнцыя (лета 1945). Вайна пакінула краіну ў цяжкім фінансавым становішчы і з вялікім доўгам перад ЗША, якія з 1948 года пачалі праграму па дапамозе Еўропе, вядомую як план Маршала. Брытанія выплаціла апошнюю суму ваеннага доўгу ЗША толькі ў 2006 годзе[41].

Пасляваенны час

Пасля Другой сусветнай вайны страціла ролю лідара сярод вялікіх дзяржаў. Ва ўнутранай палітыцы ўзмацніўся ўплыў лейбарыстаў.

У 1949 годзе Злучанае Каралеўства стала адным з заснавальнікаў НАТА і з таго часу з’яўляецца галоўным еўрапейскім стратэгічным саюзнікам ЗША. У 1982 годзе Вялікабрытанія перамагла Аргенціну ў Фалклендскай вайне, што аднавіла ваенны аўтарытэт колішняй «уладаркі мораў». У 1973 годзе Вялікабрытанія ўступіла ў ЕС.

Тунэль пад дном Ла-Маншу злучыў Вялікабрытанію з кантынентам (6.5.1994).

Незадаволенасць міграцыйнай палітыкай арганізацыі і іншыя непаразуменні прывялі да рэферэндуму. 23 чэрвеня 2016 года адбыўся рэферэндум адносна членства Вялікабрытаніі ў Еўрапейскім Саюзе, на якім 51,9 % выбаршчыкаў выказалі жаданне пакінуць ЕС. Пасля гэтага прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран сышоў у адстаўку, а новым кіраўніком урада стала Тэрэза Мэй, якая запусціла працэс «брэксіту». У чэрвені 2017 года прайшлі датэрміновыя выбары, у выніку якіх Мэй захавала за сабой пасаду. Аднак з-за праблем з «брэксітам» яна таксама сышла ў адстаўку ў маі 2019. А ў ліпені новым лідарам кансерватыўнай партыі быў абраны Борыс Джонсан, які таксама заняў пасаду прэм’ер-міністра. Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі ў снежні 2019 завяршыліся перамогай кансерватараў. 31 студзеня 2020 Вялікабрытанія афіцыйна выйшла з Еўрапейскага Саюза.

Крыніцы