Фалклендская вайна

Фалклендская вайна 1982 (англ.: Falklands War, ісп.: Guerra de las Malvinas) — вайна паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай за кантроль над Фалклендскімі астравамі (у Аргенціне іх называюць Мальвінскімі). Ні Аргенціна, ні Вялікабрытанія фармальна не аб'яўлялі адна адной вайны; з пункту гледжання абедзвюх, ваенныя дзеянні ўяўлялі сабой аднаўленне кантролю над сваёй законнай тэрыторыяй. Вайна скончылася рашучай перамогай Вялікабрытаніі, якая кантралюе астравы па гэты дзень.

Фалклендская вайна
Дата2 красавіка20 чэрвеня 1982
МесцаФалклендскія астравы і Паўднёвая Джорджыя
ВынікПерамога Вялікабрытаніі
Праціўнікі
 Вялікабрытанія
 Фалклендскія астравы
 Аргенціна
Страты
258 чалавек, 2 фрэгата, 2 эсмінца, 1 кантэйнеравоз, 1 дэсантны карабель, 1 дэсантны катар649 чалавек, 1 крэйсер, 1 падводная лодка, 1 вартаўнічы катар, 4 транспартных судны, 1 рыбалоўны траўлер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя

Фалклендскія (Мальвінскія) астравы

Фалклендскія астравы былі адкрыты двойчы: у 1690 годзе англійскімі мараплаўцамі і ў 1694 годзе французскімі (апошнія назвалі іх Мальвінамі, у гонар роднага горада Сан-Мала). З пачатку XIX стагоддзя (пасля атрымання незалежнасці) Аргенціна лічыла гэтыя астравы сваімі. Захоп Мальвінскіх астравоў Злучаным Каралеўствам у 1833 годзе выклікаў незадаволенасць сярод насельніцтва Аргенціны. Прыйшоўшы да ўлады ў канцы 1981 года генерал-лейтэнант аргенцінскай арміі Леапольда Гальціеры вырашыў выкарыстаць народнае абурэнне з гэтай нагоды.

Ход падзей

Спасылаючыся на свае гістарычныя правы, Аргенціна 2 красавіка 1982 высадзіла дэсант на Фалклендскія астравы і Паўднёвую Георгію. Англійскі гарнізон (каля 100 чал.) і губернатар астравоў былі высланы на радзіму. У адказ брытанскі ўрад разарваў адносіны з Аргенцінай і адправіў да Фалклендаў ваенную эскадру (каля 40 баявых караблёў з 10 тыс. марскіх пехацінцаў). Міжнародныя намаганні па мірным вырашэнні канфлікту пацярпелі няўдачу.

Пасля ўвядзення брытанцамі блакады астравоў, якая ажыццяўлялася падводнымі лодкамі, узніклі значныя цяжкасці з забеспячэннем гарнізона. Адзіная бетанаваная ўзлётна-пасадачная паласа на Фалклендах была занадта кароткай для рэактыўных баявых самалётаў. Таму асноўная частка аргенцінскай авіяцыі на працягу вайны была вымушаная дзейнічаць з кантынентальных авіябаз.

Брытанцы таксама сутыкнуліся са значнымі цяжкасцямі ў ходзе кампаніі. Важную ролю пры яе правядзенні згуляла амерыканская ваенная база на востраве Ушэсця ў цэнтральнай частцы Атлантычнага акіяна, прадстаўленая брытанскай авіяцыі для базіравання. Адзінымі баявымі самалётамі, прыдатнымі для выкарыстання з двух брытанскіх авіяносцаў, былі прыкладна тры дзясяткі «Сі Харыераў», пасля ўзмоцненыя некалькімі штурмавікамі «Харыер». Яны павінны былі граць ролю перахватчыкаў і знішчальнікаў-бамбавікоў, забяспечваючы авіяцыйную падтрымку ў ходзе дэсантнай аперацыі.

У выніку баявых дзеянняў (канец красавіка — май) патоплены аргенцінскі крэйсер «Хенераль Бельграна» і англійскі эсмінец «Шэфілд».

25 красавіка брытанскія сілы высадзіліся на востраве Паўднёвая Георгія, які знаходзіўся на вялікім аддаленні ад Фалклендаў і таксама захопленым аргенцінцамі. 21 мая пачаўся штурм Фалклендскіх астравоў. 15 чэрвеня аргенцінскія войскі капітулявалі.

Вынікі

Аргенціна страціла 1300 чал., Вялікабрытанія — 250 забітымі і 300 параненымі. Вялікабрытанія стварыла на астравах ваенна-паветраную і ваенна-марскую базы з 7-тысячным гарнізонам. Паражэнне Аргенціны прывяло да звяржэння ўлады ваенных у краіне.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі