Даніэла Гантухава

Да́ніэла Га́нтухава (славацк.: Daniela Hantuchová, вымаўляецца danɪjɛla ˈɦantuxɔva; нарадзілася 23 красавіка 1983) — славацкая тэнісістка. Удзельнічае ў прафесійных турнірах з 1999 года. Першых значных вынікаў дабілася ў 2002, упершыню выйграўшы турнір ЖТА Індыян-Уэлс Мастэрс, перамогшы ў фінале саму Марціну Хінгіс і стаўшыся пераможцай з найніжэйшым рэйтынгам у гісторыі турніру. У тым самым годзе Даніэла дайшла да чвэрцьфіналаў Уімблданскага турніру і Адкрытага чэмпіянату ЗША, па выніках года трапіўшы ў топ-10. А разам са зборнай Славакіі Гантухава стала пераможцай Кубку Федэрацыі.

Тэніс
Даніэла Гантухава
чэшск.: Daniela Hantuchová
Нарадзілася23 красавіка 1983(1983-04-23)[1][2] (41 год)
Грамадзянства
РэзідэнцыяМонтэ-Карла, Манака
Рост181 см
Вага62 кг
Прафесійная кар’ера1999–...
Вядучая рукаправая
Трэнер(ы)Карлас Радрыгес (2014–...)
Прызавыя грошы$10,418,583
(33-е месца за ўвесь час)
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п)557–403
Тытулы7 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг5 (27 студзеня 2003)
Цяперашні рэйтынг251 (19 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстраліяпаўфінал (2008)
Францыя1/8 фіналу (2002, 2006, 2010, 2011)
Уімблданчвэрцьфінал (2002)
ЗШАчвэрцьфінал (2002, 2013)
Іншыя турніры
Фінал WTAгрупавы раўнд (2002, 2007)
Алімпійскія гульні1/8 фіналу (2012)
Парны разрад
Вынікі (в/п)287–234
Тытулы9 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг5 (26 жніўня 2002)
Цяперашні рэйтынг530 (19 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстраліяфінал (2002, 2009)
Францыяфінал (2006)
Уімблданчвэрцьфінал (2005)
ЗШАпаўфінал (2011)
Змяшаны парны разрад
Вынікі (в/п)40–14 (74%)
Тытулы4
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстраліяперамога (2002)
Францыяперамога (2005)
ЗШАперамога (2005)
Кубак федэрацыйперамога (2002), 36–19
Кубак Хопманаперамога (2005)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 21 верасня 2016

Найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — пятай — Даніэла Гантухава дасягнула ў студзені 2003 года пасля выхаду ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Пасля гэтага перамагла яшчэ ў пяці турнірах ЖТА, у тым ліку другі раз на Індыян-Уэлс Мастэрс (2007). У 2008 дайшла да паўфіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, што застаецца яе найлепшым дасягненнем на турнірах Вялікага шлема.

Гантухава — найбольш паспяховая славацкая тэнісістка ўсіх часоў. У чэрвені 2013 пасля перамогі над Лорай Робсан стала 37-й жанчынай Адкрытай эпохі (англ.), якая дасягнула 500 перамог за кар’еру[3][4].

Даніэла таксама паспяхова выступае ў парным разрадзе. У 2001 яна разам з Леашам Фрыдлем перамагла на Уімблдане, у 2002 з Кевінам Ульетам — на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, у 2005 — на Адкрытым чэмпіянаце Францыі з Фабрысам Сантаро і на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Махешам Бхупаці, стаўшыся такім чынам усяго пятай тэнісісткай, якая выйграла ўсе турніры Вялікага шлема ў змяшаных парах. Акрамя таго, у 2002 годзе яна дайшла да фіналу Уімблданскага турніру з Кевінам Ульетам і жаночага фіналу Аўстралійскага чэмпіянату з Аранчай Санчэс Вікарыя, у 2006 — да фіналу жаночага Адкрытага чэмпіянату Францыі і ў 2009 — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (абодва разы — з Ай Сугіямай).

За апошні год Даніэла Гантухава праз траўмы скацілася з 17 пазіцыі (2012) да 48-й. Яе трэнерам з’яўляецца былы іспанскі тэнісіст Эдуарда Нікалас[5].

Крыніцы

  • Official WTA profile of Hantuchová (10 красавіка 2009).
  • WTA — Maria Sharapova closing in on 500 career wins, Tennis World (13 April 2013)
  • Hantuchova rolls back the years to win Aegon classic. Wimbledon.com (1 верасня 2013).
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)