Дэмакратычны сацыялізм

Дэмакратычны сацыялізм (дэмасацыялізм) — адна з плыняў сацыялізму, якая прадугледжвае спалучэнне грамадскай ўласнасці і кантроля над сродкамі вытворчасці з палітычнай дэмакратыяй[1].

Сутнасць

Дэмакратычныя сацыялісты заўзята адпрэчваюць камуністычную трактоўку сацыялізму. Дэмасацыялісты разглядаюць сацыялізм як канчатковы ідэал, а не прамежкавую стадыю на шляху да камунізму. Яны таксама ўключаюць у паняцце дэмакратыі канцэпцыі плюралізму і правоў дэмакратычнай меншасці, і зусім не інтэрпрэтуюць яе як дыктатуру большасці. Таксама выступаюць за грамадскую ўласнасць на сродкі вытворчасці і эгалітарызм.

Сучаснае становішча

Сучасны дэмасацыялістычны рух узнік у выніку ўнутранага канфлікту ў Сацінтэрне, калі арганізацыя цалкам адмовілася ад ідэалогіі дэмакратычнага сацыялізму ў карысць сацыял-дэмакратыі. Па гэтай прычыне, дэмасацыялісты і сацыял-дэмакраты ўступілі адзін з адным у супрацьстаянне.

Еўрапейскія дэмасацыялістычныя партыі выступаюць супраць капіталізму, мілітарызму і рэзка крытыкуюць палітыку еўраатлантызму. І як паказалі парламенцкія выбары 2009 г. у Германіі і прэзідэнцкія выбары 2012 г. у Францыі, папулярнасць ідэалогіі дэмасацыялізму ў апошні час павялічылася.

Таксама характэрна папулярнасць ідэй дэмакратычнага сацыялізму ў краінах Паўднёвай Амерыкі. Так, у Венесуэле прэзідэнтам з 1999 года да 2013 года з’яўляўся Уга Чавес, які, лічачы сябе паслядоўнікам суперніка ліберальнай дэмакратыі і сацыял-дэмакратыі Льва Троцкага, выступаў за стварэння новага ладу, мешанкі дэмакратычнага сацыялізму і баліварыянізмусацыялізму XXI стагоддзя.

У Беларусі

У Беларусі існуюць дзве дзеючыя дэмасацыялістычныя партыі — Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС) і Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет».

Першая створана 26 чэрвеня 1993 года. Яе мэтай з’яўляецца стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці. На 2013 год у партыі складалася звыш за 8 000 чалавек[2].

Другая да 2009 года мела назву Беларуская партыя камуністаў. Яна аб’ядноўвае прыхільнікаў сацыялістычнай перспектывы ў развіцці грамадства. Сцвярджаючы, што рынак не здольны вырашыць узнікшыя праблемы, партыя выступае за моцную ролю дзяржавы ў грамадскім развіцці, за магутны дзяржаўны сектар[3]

Заўвагі

Спасылкі