Жан Нувель

Жан Нувель (фр.: Jean Nouvel; нар. 12 жніўня 1945, Фюмель, Францыя) — французскі архітэктар, лаўрэат Прытцкераўскай прэміі 2008 года.

Жан Нувель
Дата нараджэння12 жніўня 1945(1945-08-12)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Працаваў у гарадахПарыж[5]
УплыўClaude Parent[d] і Paul Virilio[d]
Уплыў наHala Wardé[d]
Узнагароды
jeannouvel.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Жан Нувель нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Спачатку ён хацеў стаць мастаком, але бацькі хацелі для сына больш сур’ёзнай адукацыі і ён паступіў на архітэктурнае аддзяленне Вышэйшай школы прыгожых мастацтваў у Бардо. У 1966 годзе ён выйграў стыпендыю і працягнуў навучанне ў Вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. Незадоўга да заканчэння вучобы ён адкрыў сваё першае архітэктурнае бюро разам з Франсуа Сеньёрам. У 1976 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў руху ў архітэктуры «Марс 1976» і «Архітэктурны сіндыкат».

Свой прарыў у архітэктуры Нувель ажыццявіў у сваёй сумеснай працы з архітэктурным бюро «Architecture Studio» над праектам будынка Інстытута арабскага свету ў Парыжы. Далейшымі значнымі працамі сталі Оперны тэатр у Ліёне, гандлёвы цэнтр «Еўраліль» у Ліле, універмаг Galeries Lafayette у Берліне, Культурна-грамадскі цэнтр у Люцэрне, а таксама выставачны комплекс «Маналіт», які плаваў па возеры Муртэнзе падчас выстаўкі «EXPO-2002». Да нядаўніх праектаў Нувеля адносяцца вежа Торэ Агбар у Барселоне, рэканструкцыя Музея каралевы Сафіі ў Мадрыдзе, музей Гугенхайма ў Токіа і Рыа-дэ-Жанэйра (няздзейснены праект), Луўр Абу-Дабі.

У 1994 годзе ён заснаваў «Атэлье Жана Нувеля», якое стала ў 2006 годзе са сваімі 140 супрацоўнікамі адным з самых буйных архітэктурных бюро Францыі. Цяпер ім адначасова вядуцца 40 праектаў унутры краіны і за мяжой. Цэнтральнае аддзяленне бюро знаходзіцца ў Парыжы, а філіялы ў Лондане, Капенгагене, Мінеапалісе, Рыме, Мадрыдзе і Барселоне.

У 1991 годзе Нувель стаў віцэ-прэзідэнтам Французскага інстытута архітэктуры, а з 1993 года — ганаровым членам амерыканскага Інстытута архітэктараў.

У Нувеля два дарослыя сыны ад першага шлюбу і дачка ад другога. Яго трэцяя жонка — шведскі архітэктар Мія Хаг.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  • Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  • RKDartists Праверана 3 лістапада 2022.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)