Закарпацкая вобласць

Закарпацкая во́бласць (укр.: Закарпатська о́бласть) — вобласць на захадзе Украіны. На ўсходзе мяжуе з Івана-Франкоўскай вобласцю, на поўдні — з Румыніяй, на захадзе — з Венгрыяй, Славакіяй і Польшчай. На поўначы мяжуе з Львоўскай вобласцю. Цэнтр — горад Ужгарад. Насельніцтва вобласці 1 254 614 чалавек. Буйныя гарады— Ужгарад, Мукачэва, Хуст, Рахіў, Бэрэгавэ, Вынаградзіў. Каля горада Чоп знаходзіцца крайні заходні пункт Украіны.

Закарпацкая вобласць
Закарпатська область
Герб[d]Сцяг[d]
Герб[d]Сцяг[d]
Краіна
ГімнГімн Закарпацкай вобласці[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтрУжгарад
Дата ўтварэння22 студзеня 1946[2]
КіраўнікViktor Mykyta[d]
Афіцыйныя мовыукраiнская, венгерская
Насельніцтва (2006)
1,244 млн. (16-е месца)
Шчыльнасць97,48 чал./км²
Канфесійны складправаслаўе, грэка- каталіцызм, рыма- каталіцызм, кальвінізм
Плошча12,777 тыс.
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 2061 м
Закарпацкая вобласць на карце
Закарпацкая вобласць, карце
Часавы поясUTC+2, UTC+03:00 і Europe/Uzhgorod[d][1]
Код ISO 3166-2UA-21
Тэлефонны код31
Паштовыя індэксы88000–88999, 89000–89999 і 90000–90999
Код аўтам. нумароўЗА, РЕ, АО
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны падзел

Вобласць падзяляецца на 6 раёнаў і 5 гарадоў абласнога значэння, раёны, у сваю чаргу, падзелены на 69 тэрытарыяльных грамад.[3]

Насельніцтва

Карта вобласці, на якой паказанае рассяленне асноўных этнічных групаў Закарпацця. Ружовы колер — украінцы, зялёны — венгры, жоўты — румыны, сіні — украінска-рускае насельніцтва

Доля насельніцтва Закарпацкай вобласці ва ўсім насельніцтве Украіны — 2,65 % (16-е месца). У Закарпацкай вобласці доля сельскага насельніцтва большая, чым гарадскога (што не тыпова для Украіны ўвогуле). Закарпацце — адзіная вобласць Украіны, у якой ёсць рост колькасці насельніцтва. Закарпацкая вобласць мае вельмі шматнацыянальны склад насельніцтва. Найбольшую долю ў нацыянальным складзе вобласці складаюць украінцы — 79,7 %, на другім месцы — венгры (12,1 %), на трэцім — румыны (2,6 %). Таксама ёсць рускiя (2,5 %), цыганы (1,1 %), русіны (0,8 %), славакі (0,5 %), немцы (0,3 %). Венгры и румыны засяроджаныя ў асноўным у тэрыторыях, што мяжуюць з адпаведнымі дзяржавамі (Венгрыя, Румынія). У шэрагу мясцовасцей на мяжы з Венгрыя венгерская мова мае рэгіянальны статус, які дазваляе мове прымяняцца ў рэгіянальнай заканадаўчай дзейнасці побач з дзяржаўнай украінскай.

Гл. таксама

Зноскі

  • Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)