Залежныя тэрыторыі

Залежныя тэрыторыі — агульнае абазначэнне тэрыторый, якія знаходзяцца ў пэўнай палітычнай залежнасці ад якой-небудзь дзяржавы.

Існуюць розныя ступені і формы залежнасці, але асноўнай адметнасцю залежных тэрыторый з’яўляецца тое, што яны не лічацца часткай асноўнай ці мацерыковай тэрыторыі пэўнай дзяржавы. У той час, калі асноўная тэрыторыя дзяржавы знаходзіцца пад непасрэдным кантролем органаў улады, залежныя тэрыторыі маюць больш высокі ўзровень аўтаномнасці. Напрыклад, многія з залежных тэрыторый маюць адрозную ад дзяржавы-гаспадара прававую сістэму.

Акрамя таго, існуюць тэрыторыі, якія нельга назваць незалежнымі — да іх адносяцца спрэчныя і акупаваныя тэрыторыі, дзяржавы з урадам у выгнанні, альбо тэрыторыі, на якіх дзейнічаюць значныя аўтанамісцкія ці сепаратысцкія рухі.

Спіс залежных тэрыторый

  1. Азорскія астравы: аўтаномны рэгіён Партугаліі ў Атлантычным акіяне
  2. Аландскія астравы: аўтаномная правінцыя Фінляндыі, кіруецца на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення
  3. Амерыканскае Самоа: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША (таксама вядомае як Усходняе Самоа)
  4. Ангілья: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  5. Аамынь (Макаа) — Спецыяльны адміністрацыйны раён Аамынь Кітайскай Народнай Рэспублікі: тэрыторыя, якая кіруецца Кітаем на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення
  6. Аруба: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў
  7. Астравы Ашмар і Карцье — Тэрыторыя астравоў Ашмар і Карцье: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва
  8. Бермудскія астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  9. Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба (Карыбскія Нідэрланды): асобыя абшчыны (заморская тэрыторыя) Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года
  10. Брытанская Тэрыторыя ў Індыйскім Акіяне: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі (на астравах Чагас)
  11. Віргінскія Астравы (Брытанскія) — Брытанскія Віргінскія Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  12. востраў Бувэ: уладанне Нарвегіі
  13. Віргінскія Астравы (ЗША) — Віргінскія астравы Злучаных Штатаў Амерыкі: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША
  14. Гвадэлупа: заморскі дэпартамент Францыі
  15. Гвіяна — Французская Гвіяна: заморскі дэпартамент Францыі
  16. Гернсі: каронная зямля Вялікабрытаніі, частка Нармандскіх астравоў
  17. Гібралтар: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  18. Ганконг (Сянган) — Спецыяльны адміністрацыйны раён Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі: тэрыторыя, якая кіруецца Кітаем на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення
  19. Грэнландыя: залежная тэрыторыя (аўтаномны рэгіён) Даніі
  20. Гуам: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША
  21. Джэрсі: каронная зямля Вялікабрытаніі, частка Нармандскіх астравоў
  22. Кайманавы астравы — Кайманавы (Кайман) Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  23. Канарскія астравы — аўтаномная супольнасць Іспаніі
  24. в. Кліпертан: заморскае ўладанне Францыі без сталага насельніцтва; вылучаны з падпарадкавання Французскай Палінезіі з 21.02.2007
  25. Какосавыя астравы — Тэрыторыя Какосавыя (Кілінг) Астравы: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
  26. Кука астравы: самакіруемая тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй
  27. Кюрасаа: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года
  28. Мадэйра (астравы): аўтаномны рэгіён Партугаліі ў Атлантычным акіяне
  29. Маёта: заморскі дэпартамент Францыі
  30. Малыя Ціхаакіянскія Астравы ЗША — Малыя Ціхаакіянскія Аддаленыя Астравы (ЗША): заморскае ўладанне ЗША без карэннага насельніцтва (уключае в. Бейкер, атол Джонстан, в. Джэрвіс, в. Хаўлэнд, рыф Кінгмен, атол Мідуэй, атол Пальміра, в. Уэйк)
  31. Марцініка: заморскі дэпартамент Францыі
  32. Мелілья: аўтаномны горад Іспаніі ў Афрыцы (Міжземнае ўзбярэжжа Марока)
  33. Мантсерат: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  34. Мэн — Востраў Мэн: каронная зямля Вялікабрытаніі
  35. в. Наваса: заморскае ўладанне ЗША без карэннага насельніцтва, аспрэчваецца Рэспублікай Гаіці
  36. Ніуэ: самакіруемая тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй
  37. Новая Каледонія: заморская тэрыторыя Францыі
  38. Норфалк — Востраў Норфалк: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
  39. Астравы Каралавага мора: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва
  40. Піткэрн: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  41. Пуэрта-Рыка — Садружнасць Пуэрта-Рыка: заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя)
  42. Рэюньён: заморскі дэпартамент Францыі
  43. Ражства Востраў: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
  44. Свальбард: тэрыторыя, якая кіруецца Нарвегіяй на аснове спецыяльнага міжнароднага пагаднення; уключае астравы Шпіцберген і Мядзведжы
  45. Святой Алены Востраў: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі; уключае таксама астравы Трыстан-да-Кунья і востраў Узнясення
  46. Паўночныя Марыянскія астравы — Садружнасць Паўночных Марыянскіх Астравоў (ЗША): заморскае ўладанне (недалучаная тэрыторыя) ЗША
  47. Сен-Бартэльмі: заморская тэрыторыя Францыі, вылучана ў асобную тэрыторыю са складу Гвадэлупы 21.02.2007
  48. Сен-Мартэн: заморская тэрыторыя Францыі, вылучана ў асобную тэрыторыю са складу Гвадэлупы 21.02.2007
  49. Сен-П’ер і Мікелон: заморская тэрыторыя Францыі
  50. Сеўта: аўтаномны горад Іспаніі ў Афрыцы (Міжземнае ўзбярэжжа Марока)
  51. Сінт-Мартэн: аўтаномная заморская тэрыторыя Каралеўства Нідэрландаў з 10 кастрычніка 2010 года
  52. Цёркс і Кайкас: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
  53. Такелау: залежная тэрыторыя Новай Зеландыі
  54. Уоліс і Футуна — Астравы Уоліс і Футуна: заморская тэрыторыя Францыі
  55. Фарэрскія астравы: залежная тэрыторыя (аўтаномны рэгіён) Даніі
  56. Фалклендскія астравы — Фалклендскія (Мальвінскія) Астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, аспрэчваецца Аргенцінай
  57. Французская Палінезія: заморская тэрыторыя Францыі
  58. Французскія Паўднёвыя Тэрыторыі — Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя Тэрыторыі: заморская тэрыторыя Францыі, уключае раскіданыя па Індыйскім акіяне астравы без сталага насельніцтва
  59. Астравы Херд і Макдональд: вонкавая тэрыторыя Аўстраліі без сталага насельніцтва
  60. Астравы Эпарсэ (Раскіданыя астравы): заморскае ўладанне Францыі, уключае астравы Басас-да-Індыя, Глар'ёз, Еўропа, Жуан дэ Нова (аспрэчваюцца Мадагаскарам) і Трамлен (аспрэчваецца Маўрыкіем); адміністрацыйна падпарадкаваны Французскім Паўднёвым і Антарктычным тэрыторыям
  61. Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы: заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, аспрэчваецца Аргенцінай
  62. Ян-Маен — востраў Ян-Маен: уладанне Нарвегіі

У гэты спіс не ўключаны ваенныя і ваенна-марскія базы, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншых дзяржаў.