Брытанскія заморскія тэрыторыі

Брытанскія заморскія тэрыторыі (англ.: British overseas territories) — чатырнаццаць тэрыторый, якія знаходзяцца пад суверэнітэтам Вялікабрытаніі, але не з’яўляюцца яе часткай.

Размяшчэнне Брытанскіх заморскіх тэрыторый.

Назва «Брытанскія Заморскія Тэрыторыі» была ўведзена ў 2002 годзе Законам аб Брытанскіх Заморскіх тэрыторыях і замяніла тэрмін «Брытанскія залежныя тэрыторыі» (англ.: British-Dependent Territories), які змяшчаўся ў Законе аб брытанскім падданстве 1981 года. Да гэтага тэрыторыі называліся калоніямі ці кароннымі калоніямі. У дачыненні да Брытанскіх Заморскіх Тэрыторый таксама можа выкарыстоўвацца назва «Заморскія Тэрыторыі Вялікабрытаніі», або проста «Заморскія Тэрыторыі», калі прыналежнасць зразумелая з кантэксту.

Астравы Джэрсі, Гернсі, а таксама Востраў Мэн таксама знаходзяцца пад суверэнітэтам Брытанскай Кароны, але маюць некалькі іншыя канстытуцыйныя адносіны з Вялікабрытаніяй і паслядоўна класіфікуюцца як Каронныя землі (Каронныя ўладанні, англ.: Crown dependencies), а не заморскія тэрыторыі. Заморскія тэрыторыі і каронныя землі варта адрозніваць ад Садружнасці Нацый (англ.: Commonwealth of Nations), добраахвотнага саюза былых брытанскіх калоній, а з нядаўняга часу — некаторых іншых краін, напрыклад, Мазамбіка, якія далучыліся да Садружнасці з фінансавых і палітычных меркаванняў.

У гістарычным кантэксце калоніі, якія былі часткай Вялікабрытаніі, варта адрозніваць ад пратэктаратаў, якія, знаходзячыся пад брытанскім кантролем, намінальна захоўвалі незалежнасць. Іх таксама не варта блытаць з дамініёнамі, незалежнымі дзяржавамі, якія мелі роўны статус з Вялікабрытаніяй у Брытанскай імперыі, а пасля Вэстмінстэрскага статута 1931 года — у Брытанскай Садружнасці Нацый. Каронныя калоніі, напрыклад, Ганконг, адрозніваліся ад іншых калоній тым, што кіраваліся непасрэдна Каронай і не мелі аўтаноміі, якая была ў самакіравальных калоніях, напрыклад, у Бермудскіх астравах.

Агульнае насельніцтва тэрыторый складае каля 230 тысяч чалавек (пастаяннае насельніцтва), плошча — 18 131 км². Акрамя таго, Вялікабрытанія прэтэндуе на частку антарктычнай тэрыторыі (Брытанская Антарктычная тэрыторыя) плошчай 0Памылка выразу: нечаканая лічба..Памылка выразу: нечаканая лічба.1 709 400 км², але, паводле Дагавора аб Антарктыцы, падпісанага і ратыфікаванага Вялікабрытаніяй, гэтыя тэрыторыі не могуць знаходзіцца ва ўладанні асобных дзяржаў.

Гісторыя

Першыя брытанскія калоніі ў Новым Свеце з’яўляліся паселішчамі брытанскіх падданых у землях, якія дагэтуль знаходзіліся па-за ўладаннямі Брытанскай Кароны. Першай такой калоніяй стаў Ньюфаўндленд, дзе ў XVI стагоддзі брытанскія рыбакі засноўвалі сезонныя паселішчы.

У 1607 годзе з’явілася паселішча Джэймстаўн, першая пастаянная калонія ў Віргініі (тэрмін, які ўжываўся ў дачыненні да ўсёй Паўночнай Амерыкі). У 1609 годзе на Бермудскіх астравах пасяленцамі, якія пацярпелі караблекрушэнне, была заснавана другая калонія, якая, пасля страты ў 1783 годзе амерыканскіх калоній, стала найстарэйшай брытанскай калоніяй (англійскія калоніі сталі называцца брытанскімі ў 1707 годзе, пасля аб’яднання Англіі і Шатландыі і ўтварэння Каралеўства Вялікабрытанія).

Канчатковы спіс тэрыторый, якія атрымалі статус кароннай калоніі:

Рост Брытанскай імперыі ў XIX стагоддзі, які дасягнуў піка ў 1920-х гадах, прывёў да таго, што Вялікабрытанія далучыла больш за чвэрць сушы, уключаючы тэрыторыі ў Азіі і Афрыцы, якія мелі значнае мясцовае насельніцтва і ўтрымліваліся не для каланізацыі, а з камерцыйных ці стратэгічных меркаванняў. У канцы XIX стагоддзя вялікія пасяленчыя калоніі ў Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Паўднёвай Афрыцы сталі самакіравальнымі і атрымалі незалежнасць ва ўсіх пытаннях, за выключэннем знешняй палітыкі, абароны і гандлю. Разрозненыя самакіравальныя калоніі аб’ядналіся, утварыўшы федэрацыі: Канаду ў 1867 годзе і Аўстралійскі Саюз у 1901. Гэтыя, а таксама іншыя вялікія самакіравальныя калоніі ў 1920-х гадах атрымалі назву дамініёнаў і здабылі поўную незалежнасць на падставе Вэстмінстэрскага статута 1931 года. Імперыя была пераназвана ў Брытанскую садружнасць, якая з 1949 года стала называцца Садружнасцю Нацый. Незалежнасць атрымала большасць брытанскіх калоній у Афрыцы, Азіі і Вест-Індыі. Некаторыя былыя калоніі сталі Каралеўствамі Садружнасці, пакінуўшы брытанскага манарха ў якасці намінальнага кіраўніка дзяржавы, іншыя сталі рэспублікамі, аднак прызналі каралеву Елізавету II у якасці Главы Садружнасці.

Горад Сент-Джордж на Бермудах. Калонія была заснавана ў 1609 годзе пасяленцамі з флагманскага карабля Вірджынскай кампаніі, які пацярпеў крушэнне. У 1612 годзе прывілеі кампаніі былі пашыраны на Бермудскія астравы, і з гэтага часу яны з’яўляюцца англійскай (з 1707 года — брытанскай) калоніяй. Пасля абвяшчэння Вірджыніяй незалежнасці яна з’яўляецца найстарэйшай брытанскай калоніяй, а горад Сент-Джордж — найстарэйшым бесперапынна населеным англійскім паселішчам у Новым Свеце.

У 1980-х Вялікабрытанія страціла апошнія мацерыковыя калоніі — Паўднёвую Радэзію (цяпер Зімбабвэ) у Афрыцы ў 1980 годзе, і Брытанскі Гандурас (цяпер Беліз) у Цэнтральнай Амерыцы ў 1981. Апошняй буйной калоніяй заставаўся Ганконг, які меў насельніцтва звыш 5 мільёнаў чалавек. У адрозненне ад іншых тэрыторый, Ганконг з адміністрацыйнага пункту гледжання складаўся з дзвюх частак:

З прычыны набліжэння 1997 года Вялікабрытанія і КНР падпісалі Сумесную кітайска-брытанскую дэкларацыю, паводле якой увесь Ганконг у 1997 годзе станавіўся «спецыяльным адміністрацыйным рэгіёнам» КНР, пры шматлікіх умовах, якія павінны былі гарантаваць захаванне капіталістычнай эканомікі Ганконга і ладу жыцця, які сфарміраваўся падчас брытанскага валадарства, прынамсі, 50 гадоў пасля яго перадачы.

Перадача ўсяго Ганконга была прадыктавана тым, што яго інфраструктура была ў значнай ступені звязана з правінцыяй Гуандун, і ўласна брытанскія тэрыторыі не маглі існаваць без кітайскіх паставак.

Пасля вяртання Ганконга Кітаю астатнімі каланіяльнымі ўладаннямі Вялікабрытаніі з’яўляюцца, галоўным чынам, невялікія астраўныя тэрыторыі з невялікім насельніцтвам, а таксама незаселеная Брытанская антарктычная тэрыторыя. Гэтыя тэрыторыі не атрымалі незалежнасці па розных прычынах, у прыватнасці:

  • Адсутнасць падтрымкі незалежнасці з боку мясцовага насельніцтва.
  • Невялікая колькасць насельніцтва, што робіць праблематычным функцыянаванне тэрыторыі ў якасці незалежнай дзяржавы.
  • Залежнасць ад эканамічнай дапамогі з боку Вялікабрытаніі.
  • Неабходнасць брытанскай ваеннай прысутнасці для абароны ад суседніх дзяржаў.
  • Адсутнасць эканамічных і палітычных перадумоў для незалежнасці.
  • Некаторыя тэрыторыі не заселены і выкарыстоўваюцца ў навуковых ці ваенных мэтах.

У 2002 годзе Брытанскі Парламент зацвердзіў Закон аб Брытанскіх Заморскіх тэрыторыях. Ён змяняў назву «залежныя тэрыторыі» на «заморскія тэрыторыі» і аднаўляў паўнавартаснае брытанскае грамадзянства для іх жыхароў (за выключэннем тэрыторыі ваенных баз на Кіпры).

У наш час Брытанскія Заморскія тэрыторыі існуюць ва ўсіх рэгіёнах свету — у Карыбскім басейне (Паўночная Амерыка), Фалклендскія астравы (Паўднёвая Амерыка), Востраў Святой Алены ў Афрыцы, Піткэрн у Акіяніі, Гібралтар у Еўропе, Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне у Азіі і Паўднёвыя Сандвічавы астравы ў Антарктыцы.

Спіс тэрыторый

СцягГербТэрыторыяРэгіёнДэвізПлошча
км²
Колькасць насельніцтва
(год перапісу)
Сталіца
АнгільяВест-ІндыяStrength and Endurance102,013 037
(2011)
Валі
БермудыПаўночная АтлантыкаQuo fata ferunt (лац.: «Куды занясе (нас) лёс»)53,264 237
(2010)
Гамільтан
Брытанская Антарктычная тэрыторыяАнтарктыкаResearch and discovery1 709 400200 (персанал)Ротэра (асноўная база)
Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіянеІндыйскі акіянIn tutela nostra Limuria (лац.: «Лемурыя пад нашай апекай»)602800
(ваенны і абслуговы персанал)
Дыега-Гарсія (ваенная база)
Брытанскія Віргінскія астравыВест-ІндыяVigilate (лац.: «Будзь пільным»)15324 939
(2010)
Род-Таўн
Кайманавы астравыВест-ІндыяHe hath founded it upon the seas26454 397
(2010)
Джорджтаўн
Фалклендскія астравыПаўднёвая АтлантыкаDesire the right12 1732840
(2012)
Стэнлі
ГібралтарІберыйскі паўвостраўNulli expugnabilis hosti (лац.: «Ніводзін вораг нас не выганіць»)6,530 001
(2012)
Гібралтар
МантсератВест-Індыя1024922
(2011)
Плімут (закінуты з-за вывяржэння вулкана, дэ-факта сталіцай з’яўляецца горад Брэйдс)
ПіткэрнЦіхі акіянНяма47
(усе астравы, востраў Піткэрн 4,6 км²)
45
(2012)
Адамстаўн
Астравы Святой Алены, Узнясення і Трыстан-да-КуньяПаўднёвая АтлантыкаLoyal and unshakeable420
(усе астравы)
5231
(2008)
Джэймстаўн
Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравыПаўднёвая АтлантыкаLeo terram propriam protegat (лац.: «Хай леў абароніць сваю краіну»)406630
(2006)
Кінг Эдуард Пойнт / Грутвікен
Акратыры і ДэкеліяМіжземнамор’е (Кіпр)Dieu et mon droit (фр.: «Бог і маё права»)25415 000
(амаль палова — ваенныя і абслуговы персанал)
Епіскопі
Цёркс і КайкасВест-Індыя43031 458
(2012)
Коберн-Таўн
Усяго1 727 531249 137
Усяго18 131
(без Антарктыкі)
231 137
(пастаяннае насельніцтва)

Гл. таксама