Колькасць рэчыва

Колькасць рэчыва — фізічная велічыня, якая характарызуе колькасць аднатыпных структурных адзінак, якія змяшчаюцца ў рэчыве. Пад структурнымі адзінкамі маюцца на ўвазе любыя часціцы, з якіх складаецца рэчыва (атамы, малекулы, іоны, электроны або любыя іншыя часціцы). Адзінка вымярэння колькасці рэчыва ў СІ — моль.

Колькасць рэчыва
ISQ dimension[1]
Формула, якая апісвае закон або тэарэму[2]
Пазначэнне ў формуле, і
Сімвал велічыні (LaTeX)[2] і [3]
Рэкамендуемая адзінка вымярэннямоль[2][4]
Звязаная выява
Процілеглаreciprocal amount of substance[d]
Колькасць рэчыва
,
Размернасцьn
Адзінкі вымярэння
СІмоль
Заўвагі
часам пазначаюць літарай v

Ужыванне

Гэтая фізічная велічыня выкарыстоўваецца для вымярэння макраскапічных колькасцей рэчываў у тых выпадках, калі для колькаснага апісання вывучаемых працэсаў неабходна прымаць да ўвагі мікраскапічную будову рэчыва, напрыклад, у хіміі, пры вывучэнні працэсаў электролізу, або ў тэрмадынаміцы, пры апісанні ўраўненняў стану ідэальнага газу.

Пры апісанні хімічных рэакцый, колькасць рэчыва з’яўляецца больш зручнай велічынёй, чым маса, бо малекулы ўзаемадзейнічаюць незалежна ад іх масы ў колькасцях, кратных цэлым лікам.

Напрыклад для рэакцыі гарэння вадароду (2H2 + O2 → 2H2O) патрабуецца ў два разы большая колькасць рэчыва вадароду, чым кіслароду. Пры гэтым маса вадароду, які удзельнічае ў рэакцыі, прыкладна ў 8 разоў менш масы кіслароду (бо атамная маса вадароду прыкладна ў 16 разоў менш атамнай масы кіслароду). Такім чынам, выкарыстанне колькасці рэчыва палягчае інтэрпрэтацыю ўраўненняў рэакцый: суадносіны паміж колькасцямі рэагуючых рэчываў непасрэдна адлюстроўваецца каэфіцыентамі ва ўраўненнях.

Так як выкарыстоўваць у разліках непасрэдна колькасць малекул нязручна, таму што гэты лік у рэальных вопытах занадта вялікі, замест вымярэння колькасці малекул «у штуках», іх вымяраюць у молях. Фактычная колькасць адзінак рэчывы ў 1 молі называецца лікам Авагадра (NA = 6,022 141 79 (30) ×1023 моль−1) (правільней — пастаянная Авагадра, бо ў адрозненне ад колькасці гэтая велічыня мае адзінкі вымярэння).

Колькасць рэчыва прынята абазначаць лацінскай літарай (эн) і не рэкамендуецца абазначаць грэчаскай літарай (ню), паколькі гэтай літарай у хімічнай тэрмадынамікі пазначаецца стэхіаметрычны каэфіцыент рэчыва ў рэакцыі, а ён, па азначэнні, дадатны для прадуктаў рэакцыі і адмоўны для рэагентаў. Аднак у школьным курсе шырока выкарыстоўваецца менавіта грэчаская літара (ню).

Для вылічэння колькасці рэчыва на падставе яго масы карыстаюцца паняццем малярная маса: , дзе m — маса рэчыва, M — малярная маса рэчыва. Малярная маса — гэта маса, якая прыпадае на адзін моль дадзенага рэчыва. Малярная маса рэчыва можа быць атрымана здабыткам малекулярнай масы гэтага рэчыва на колькасць малекул у 1 молі — на лік Авагадра. Малярная маса (вымераная ў г / моль) колькасна супадае з адноснай малекулярнай масай.

Згодна з законам Авагадра, колькасць газападобнага рэчыва гэтак жа можна вызначыць на падставе яго аб'ёму: = V / Vm, дзе V — аб’ём газу (пры нармальных умовах), Vm — малярны аб'ём газу пры н. у., роўны 22,4 л/моль.

Такім чынам, справядліва формула, якая аб’ядноўвае асноўныя разлікі з колькасцю рэчыва:

Зноскі

  • International Electrotechnical VocabularyМіжнародная камісія электрасувязі, 1938.
  • SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)