Крыштыяну Раналду

партугальскі футбаліст

Крыштыя́ну Рана́лду душ Са́нтуш Аве́йру (парт.: Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro; нар. 5 лютага 1985, Фуншал, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік саудаўскага клуба «Аль-Наср» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Партугаліі, капітанам якой з’яўляецца. У 2009 годзе стаў самым дарагім на той час футбалістам у свеце за гісторыю — яго пераход з «Манчэстэр Юнайтэд» у «Рэал» абышоўся мадрыдскаму клубу больш за 83 млн фунтаў стэрлінгаў. Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў сучаснасці[6][7][8].

Футбол
Крыштыяну Раналду
Агульная інфармацыя
Поўнае імяКрыштыяну Раналду душ Сантуш Авейру
МянушкіРоні[1], КрыРа, CR, CR7
Машына, Крыс[2], Пеналду
Нарадзіўся5 лютага 1985(1985-02-05)[3][4][…] (39 гадоў)
Грамадзянства Партугалія
Рост185 см[5]
Вага85 кг[5]
Пазіцыякрайні паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубСаудаўская Аравія Аль-Наср
Нумар7
Маладзёжныя клубы
1993—1995Партугалія Андарынья
1995—1997Партугалія Насьянал
1997—2002Партугалія Спортынг (Лісабон)
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003Партугалія Спортынг B (Лісабон)2 (0)
2002—2003Партугалія Спортынг (Лісабон)25 (3)
2003—2009Англія Манчэстэр Юнайтэд196 (84)
2009—2018Іспанія Рэал Мадрыд292 (311)
2018—2021Італія Ювентус98 (81)
2021—2022Англія Манчэстэр Юнайтэд40 (19)
2023—Саудаўская Аравія Аль-Наср
Нацыянальная зборная[* 2]
2001Партугалія Партугалія (да 15)9 (7)
2001—2002Партугалія Партугалія (да 17)7 (5)
2002—2003Партугалія Партугалія (да 21)10 (3)
2003Партугалія Партугалія (да 20)5 (1)
2004Партугалія Партугалія (алімп.)3 (2)
2003—Партугалія Партугалія196 (118)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
БронзаРасія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
СрэбраПартугалія 2004
БронзаПольшча/Украіна 2012
ЗолатаФранцыя 2016
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер ордэна Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вікозскай
Кавалер ордэна Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вікозскай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раналду быў прызнаны найлепшым маладым іграком чэмпіянату Еўропы 2004. Крыштыяну з’яўляецца чэмпіёнам англійскай Прэм’ер-лігі сезонаў 2006/07, 2007/08 і 2008/09 гадоў. Некалькі разоў станавіўся найлепшым іграком англійскай лігі. У сезоне 2006/07 дайшоў з «Манчэстэр Юнайтэд» да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а ў наступным сезоне выйграў у фінале ў лонданскага «Чэлсі». У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам года ў клубным еўрапейскім футболе паводле версіі УЕФА і найлепшым іграком Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст Еўропы і ўзнагароду «Ігрок года ФІФА» як найлепшы футбаліст свету.

Раннія гады

Крыштыяну нарадзіўся ў сям’і Марыі Далорэш душ Сантуш Авейру і Жазэ Дыніша Авейру, ён быў чацвёртым дзіцем у сям’і пасля старэйшага брата Угу, які нарадзіўся ў 1975 годзе, і дзвюх сясцёр, Эльмы (нарадзілася ў 1974 годзе) і Ліліяны Каці (нарадзілася ў 1976 годзе). Ліліян Каця — спявачка, якая выступае ў Партугаліі пад сцэнічным імем «Ronalda». Другое імя, дадзенае Крыштыяну пры нараджэнні, Раналду, для Партугаліі досыць рэдкае. Бацькі назвалі хлопчыка ў гонар Рональда Рэйгана, бо бацька Крыштыяну быў прыхільнікам былога амерыканскага прэзідэнта.

Клубная кар’ера

Пачатак

У дзяцінстве любімай камандай Раналду была «Бенфіка». У васьмігадовым узросце ён гуляў за аматарскую каманду «Андарынья», у якой працаваў яго бацька. У 1995 годзе Крыштыяну падпісаў кантракт з мясцовым клубам «Насьянал». Пасля пераможнай кампаніі ў «Насьянал» Раналду адправіўся на трохдзённы прагляд у «Спортынг», па выніках якога заключыў кантракт з лісабонскім клубам.

«Спортынг»

У 1997 годзе Раналду перайшоў у моладзевую акадэмію «Спортынга». Ён стаў адзіным футбалістам у гісторыі клуба, якія згулялі за ўсе склады «Спортынга» — да 16, да 17, да 18 гадоў, рэзервовую і асноўную каманды — на працягу аднаго сезона. Ён дэбютаваў за дарослы склад «Спортынга» 15 жніўня 2001 года ў таварыскім матчы супраць лісабонскага «Атлетыка», выйшаўшы на замену ў другім тайме і вызначыўшыся забітым мячом. У гэты ж час ён згуляў за зборную Партугаліі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы для футбалістаў да 17 гадоў.

«Манчэстэр Юнайтэд»

У футболцы «Манчэстэр Юнайтэд»

Раналду стаў першым партугальскім іграком у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд», заключыўшы кантракт з клубам пасля заканчэння сезона 2002/03. Сума трансферу склала 12,24 млн фунтаў. Раналду папрасіў для сябе нумар «28» (свой нумар у «Спортынгу»), бо не хацеў дадатковага ціску, звязанага з нумарам «7», які раней належаў такім легендарным ігракам «Юнайтэд», як Джордж Бест, Браян Робсан, Эрык Кантана і Дэвід Бекхэм.

Раналду дэбютаваў за «Юнайтэд» у хатнім матчы з клубам «Болтан Уондэрэрс» на стадыёне «Олд Трафард» 16 жніўня 2003 года, выйшаўшы на замену. Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 4:0. Першы гол за «чырвоных д’яблаў» партугалец забіў 1 лістапада 2003 года ў матчы з «Портсмутам», які скончыўся з лікам 3:0.

У лістападзе і снежні 2006 года Раналду атрымаў званне іграка месяца Прэм’ер-лігі, стаўшы трэцім у гісторыі гэтага турніру футбалістам, якому атрымалася ўзяць дзве ўзнагароды запар, пасля Дэніса Бергкампа ў 1997 годзе і Робі Фаўлера ў 1996 годзе[9]. 5 мая 2007 года Раналду забіў свой 50 гол за «Юнайтэд» у дэрбі з «Манчэстэр Сіці», пасля якога клуб заваяваў тытул чэмпіёнаў Прэм’ер-лігі сезона 2006/07. Нягледзячы на чуткі, што з’явіліся ў сакавіку 2007 года, пра тое, што «Рэал Мадрыд» гатовы заплаціць за Раналду 80 млн еўра (54 млн фунтаў)[10], 13 красавіка партугалец падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам, які прадугледжваў таксама павелічэнне зарплаты да 120 тысяч фунтаў у тыдзень, што зрабіла яго самым высокааплатным футбалістам у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд»[11].

«Рэал Мадрыд»

Летам 2009 года Раналду перайшоў у стан «Рэал Мадрыда». У ходзе перамоў Фларэнтына Перэс і Дэвід Гіл сышліся на суме ў 93,4 млн еўра, што адпавядала на той момент каля 80 млн фунтаў стэрлінгаў. Партугальскі паўабаронца стаў самым дарагім іграком у гісторыі сусветнага футбола, пабіўшы рэкорд Зідана, які перайшоў з турынскага «Ювентуса» ў мадрыдскі «Рэал» у 2001 годзе за прыкладна 76 млн еўра.

Першы гол за «Рэал» Раналду забіў у матчы з эквадорскім ЛДУ, вызначыўшыся з пенальці. Першы гол у афіцыйным матчы за «Рэал Мадрыд» Раналду забіў 29 жніўня 2009 года ў сустрэчы з «Дэпартыва», вызначыўшыся на 35-й хвіліне з пенальці, той матч скончыўся з лікам 3:2 на карысць «Рэала». Другі гол ён забіў 12 верасня ў матчы з «Эспаньёлам» (3:0) у дададзены арбітрам час.

18 красавіка 2017 года ў адказным чвэрцьфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць мюнхенскай «Баварыі» аформіў хет-трык. Пры гэтым два мячы з трох былі забіты з афсайду, але суддзя не адмяніў галы і «Рэал» выйшаў у наступны раўнд. Гэты поспех дазволіў Раналду стаць першы ў гісторыі іграком, які забіў 100 галоў у Лізе чэмпіёнаў.

«Ювентус»

10 ліпеня 2018 года «Ювентус» афіцыйна пацвярдзіў пераход Крыштыяну Раналду за 112 млн еўра[12].

Вяртанне ў «Манчэстэр Юнайтэд»

У жніўні 2021 года было абвешчана пра пераход Крыштыяну Раналду ў «Манчэстэр Юнайтэд»[13].

14 лістапада 2022 года было апублікавана інтэрв’ю Крыштыяну Раналду брытанскаму журналісту Пірсу Моргану, дзе футбаліст у тым ліку раскрытыкаваў кіраўніцтва «Манчэстэр Юнайтэд». Пасля гэтага клуб звярнуўся для юрыстаў у сувязі з магчымым парушэннем кантракта. 22 лістапада па ўзаемнай згодзе кантракт футбаліста з клубам быў разарваны[14].

«Аль-Наср»

У снежні 2022 года афіцыйна стаў іграком саудаўскага «Аль-Насра», кантракт пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2023 года[15].

Міжнародная кар’ера

Крыштыяну Раналду ўпершыню на міжнароднай арэне заявіў пра сябе на хатнім для партугальцаў Еўра-2004. На гэтым чэмпіянаце Крыштыяну некалькі разоў выступаў якасці аўтараў галоў і галавых перадачаў, выйшаўшы разам з каманд у фінал, але атрымаўшы паражэнне ў ім ад грэкаў. У адборачным цыкле да чэмпіянату свету 2006 найбольш яскрава Крыштыяну згуляў у матчы супраць зборнай Расіі, забіўшы 2 галы. У тым цыкле Крытыяну агулам забіў 7 мячоў, але ў фінальнай частцы дайшлі толькі да паўфіналу і ў выніку занялі чацвёртае месца.

На Еўра-2008 на партугальцаў ускладалі вялікія надзеі, бо Крыштыяну правёў фантастычны сезон за «Манчэстэр Юнайтэд», пры гэтым ён забіў 8 галоў у адборачным турніры. Ён правёў выдатны матч супраць каманды Чэхіі, забіўшы гол і аддаўшы галавы пас на Рыкарду Куарэжму. У чвэрцьфінале, нягледзячы на ўсе намаганні Раналду, партугальцы саступілі немцам з лікам 2:3. На чэмпіянаце свету 2010 года Крыштыяну таксама быў адным з лідараў зборнай, якая выйшла ў наступны раўнд без прапушчаных мячоў. Аднак ужо ў 1/8 фіналу партугальская каманды атрымала паражэнне ад чэмпіёнаў таго спаборніцтва зборнай Іспаніі.

На Еўра-2016 разам са сваёй камандай стаў чэмпіёнам Еўропы. У фінальным матчы пакінуў поле на 25-й хвіліне з-за траўмы, атрыманай у сутыкненні з Дымітры Пае, але ў выніку яго зборная перамагла гаспадароў чэмпіянату — зборную Францыі (1:0).

Дасягненні

Персанальныя

  • Уладальнік Залатога мяча (3): 2008, 2016, 2017
  • Уладальнік Залатога мяча ФІФА (2): 2013, 2014
  • Найлепшы футбаліст свету паводле версіі ФІФА: 2008
  • Найлепшы футбаліст Еўропы (3): 2014, 2016, 2017

Клубныя

«Манчэстэр Юнайтэд»

«Рэал Мадрыд»

«Ювентус»

«Аль-Наср»

  • Уладальнік Клубнага кубка арабскіх чэмпіёнаў: 2023

Міжнародныя

Партугалія

Крыніцы

  • а б https://www.fpf.pt/Jogadores/Cristiano-Ronaldo Праверана 15 сакавіка 2019.
  • Ronaldo best in world, says Terry. BBC Sport (англ.)
  • He’s got the world at his feet, The Guardian (англ.)
  • Роналду поможет «Реалу» побороться за титулы — Кака. РИА Новости (руск.)
  • Ronaldo wins monthly award again. BBC Sport. (англ.)
  • Real ready to offer £54m to secure Ronaldo. The Guardian. 12.04.2007. (англ.)
  • Ronaldo signs new deal at Man Utd. BBC Sport. 13.04.2007. (англ.)
  • «Ювентус» объявил о переходе Роналду за 112 млн евро
  • Футбол. Криштиану Роналду вернулся в "Манчестер Юнайтед" Архівавана 2 верасня 2021.
  • "Манчестер Юнайтед" объявил о расторжении контракта с Криштиану Роналду (руск.). football.by (22 лістапада 2022). Праверана 22 снежня 2022.
  • Официально: Криштиану Роналду подписал контракт с "Аль-Насром" (руск.). football.by (31 снежня 2022). Праверана 1 студзеня 2023.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)