Луіс Буньюэль

Луіс Буньюэль, таксама Луіс Бюнюэль[5] (ісп.: Luis Buñuel, 22 лютага 1900, Каланда, Теруэль, Арагон, Іспанія — 29 ліпеня 1983, Мехіка, Мексіка) — іспанскі кінарэжысёр, найбуйнейшы прадстаўнік сюррэалізму ў кінематаграфіі.

Луіс Буньюэль
Luis Buñuel
Імя пры нараджэнніЛуіс Буньюэль Партолес (ісп.: Luis Buñuel Portolés)
Дата нараджэння22 лютага 1900(1900-02-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці29 ліпеня 1983(1983-07-29)[1][2][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
ГрамадзянстваСцяг Іспаніі Іспанія Іспанская рэспубліка, Сцяг ЗША ЗША, Сцяг Мексікі Мексіка
БацькаLeonardo Buñuel González[d]
ЖонкаJeanne Rucar[d]
ДзеціХуан Луіс Бунюэль[d]
Адукацыя
Прафесіякінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, мантажор, пісьменнік, кампазітар, паэт, кінапрадзюсар, фатограф, рэжысёр
Кар’ера19281977
Кірунаксюррэалізм
Узнагароды«Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю (1961)
IMDbID 0000320
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Буньюэль нарадзіўся 22 лютага 1900 года ў Арагонскім горадзе Каланда (правінцыя Тэруэль). У 1907—1915 гадах вучыўся ў езуіцкім каледжы ў Сарагосе, з 1917 года — у Мадрыдскім універсітэце, дзе пасябраваў з Сальвадорам Далі і Федэрыка Гарсія-Лоркам.

У 1924—1927 гадах у Парыжы ўдзельнічаў у руху «Авангард», працаваў асістэнтам рэжысёра Ж. Эпштэйна.

У 1936 годзе Буньюэль працаваў аташэ па культуры рэспубліканскай Іспаніі ў Францыі, садзейнічаў пастаноўкам антыфашысцкіх дакументальных стужак.

У 1939 годзе эмігрыраваў у ЗША, быў мантажорам у Галівудзе, супрацоўнікам кінааддзела Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

У 1946 годзе Буньюэль перасяліўся ў Мексіку, дзе пазнаёміўся з прадзюсарам Оскарам Дансіж'е. Разам з ім зняў карціну «Вялікае казіно» (ісп.: Gran Casino, 1946). Трыма гадамі пазней рэжысёр атрымлівае мексіканскае грамадзянства.

Апошні фільм мексіканскага перыяду Буньюэля — «Сімон-пустэльнік» (ісп.: Simón del Desierto, 1965).

Перабраўшыся ў Францыю, Буньюэль пачынае супрацоўніцтва з прадзюсарам Сержам Зільберманам.

Буньюэль памёр раніцай 29 ліпеня 1983 года ў Мехіка ад сардэчнай, пячоначнай і ныркавай недастатковасці.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  • https://fr.findagrave.com/memorial/6946038/luis-bu%C3%B1uel
  • Варыянты напісання прозвішча Буньюэль і Бюнюэль у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.339.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)