Малыя Антыльскія астравы

Малыя Антыльскія астравы (англ.: Lesser Antilles, нідэрл.: Kleine Antillen, фр.: Petites Antilles, ісп.: Antillas Menores) — частка Антыльскіх астравоў, якая ўтварае ланцуг кавалкаў сушы вулканічнага паходжання, што цягнецца ад Вялікіх Антыльскіх астравоў да ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі паміж 10—19° паўночнай шыраты. Агульная тэрыторыя — 13012 км². Насельніцтва — 3 735 636 чал. (2009 г.).

Малыя Антыльскія Астравы
англ. Lesser Antilles, нідэрл. Kleine Antillen, фр. Petites Antilles, ісп. Antillas Menores
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Трынідад 
Агульная плошча13 012 км²
Насельніцтва3 735 636 чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва287,09 чал./км²
Размяшчэнне
14°14′ пн. ш. 61°21′ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Малыя Антыльскія астравы (Вест-Індыя)
Малыя Антыльскія Астравы
Малыя Антыльскія Астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Месцазнаходжанне Малых Антыльскіх астравоў прыкладна супадае з вонкавым краем Карыбскай тэктанічнай пліты, паднятым у выніку сутыкнення з Атлантычнай і Паўночна-Амерыканскай тэктанічнымі плітамі. Працэс дрэйфавання пліт працягваецца, што адбіваецца на далейшым падняцці акіянічнага дна і сейсмічнай актыўнасці на астравах.

З часоў, калі караблі карысталіся ветразямі, Малыя Антыльскія астравы прынята падзяляць на Наветраныя і Падветраныя. Падветраныя астравы займаюць кароткія часткі дугі астравоў на поўдні і поўначы. Астатнія ўваходзяць у групу Наветраных. Трансатлантычныя вятры, якія дзьмуць з усходу на захад, рабілі Наветраныя астравы больш дасягальнымі для суднаў, што кіраваліся з Еўропы, а Падветраныя — з боку Амерыканскага кантынента.

Асноўныя Малыя Антыльскія астравы
НазваПрыналежнасцьПлошча, км²
Паўночныя Падветраныя
Востраў АнгільяВялікабрытанія91
Віргінскія астравыЗША, Вялікабрытанія500
Востраў Сен-МартэнНідэрланды, Францыя87
Востраў СабаНідэрланды13
Востраў Сінт-ЭстаціусНідэрланды21
Востраў Сент-КітсСент-Кітс і Невіс169
Востраў НевісСент-Кітс і Невіс93
Востраў АвесВенесуэла0,0375
Востраў БарбудаАнтыгуа і Барбуда161
Востраў АнтыгуаАнтыгуа і Барбуда281
Востраў РэдондаАнтыгуа і Барбуда1,6
Востраў МантсератВялікабрытанія102
Востраў ГвадэлупаФранцыя1434
Востраў Мары-ГаланФранцыя158
Востраў ДамінікаСадружнасць Дамініка750
Наветраныя
Востраў МарцінікаФранцыя1128
Востраў Сент-ЛюсіяСент-Люсія617
Востраў Сент-ВінсентСент-Вінсент і Грэнадзіны345
Астравы ГрэнадзіныСент-Вінсент і Грэнадзіны, Грэнада86
Востраў БарбадасБарбадас431
Востраў ГрэнадаГрэнада280
Востраў ТабагаТрынідад і Табага300
Востраў ТрынідадТрынідад і Табага4768
Паўднёвыя Падветраныя
Востраў АрубаНідэрланды179
Востраў КюрасааНідэрланды444
Востраў БанайрэНідэрланды294
Востраў Ла-ТартугаВенесуэла156
Востраў МаргарытаВенесуэла1020
Востраў БланкільяВенесуэла64,53

Спасылкі