Мона Ліза

«Мона Ліза» («Джаконда»; італ.: La Gioconda, фр.: La Joconde, поўная назва — Партрэт спадарыні Лізы Джаконды, італ.: Ritratto di Monna Lisa del Giocondo) — карціна Леанарда да Вінчы, захоўваецца ў Луўры (Парыж, Францыя), адзін з самых вядомых твораў жывапісу ў свеце, які, як лічыцца, з’яўляецца партрэтам Лізы Герардзіні, жонкі гандляра шоўкам з Фларэнцыі Франчэска дэль Джаконды, твор напісаны каля 1503—1505 гадах.

Леанарда да Вінчы
Партрэт спадарыні Лізы Джаконда

Мона Ліза
. 150305
Ritratto di Monna Lisa del Giocondo
МатэрыялДошка (таполя)
Тэхнікаалей
Памеры76,8 × 53 см
Луўр, Парыж
(інв. INV 779[1] і MR 316[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маладая жанчына выяўлена на фоне загадкавага, фантастычнага краявіду. Нагрувашчванне скал, вадзяныя патокі, адсутнасць зеляніны ствараюць выразны кантраст у параўнанні са спакойнай трактоўкай мадэлі. Адносіны паміж фігурай і прасторай падаюцца ў амаль няўлоўных пераходах святла і ценю, цёплых і халодных колераў. Тут упершыню быў выкарыстаны прыём, які жывапісец назваў «сфумата», што можна перакласці як «смуга».

Нягледзячы на дакладнасць пластычнага вырашэння, тэхнічную завершанасць партрэта, Леанарда да Вінчы лічыў свой твор незакончаным і працягваў працаваць над ім некалькі гадоў. Гэты твор вельмі паказальны для яго мастацкай канцэпцыі.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)