Народная партыя (Іспанія)

Народная партыя (ісп.: Partido Popular) — кансерватыўная[2][1], ліберальна-кансерватыўная[13][14], і хрысціянска-дэмакратычная[3][2] палітычная партыя Іспаніі. З’явілася ў 1989 годзе пасля аб’яднання Народнага альянсу з Народна-дэмакратычнай партыяй і Ліберальнай партыяй.

Народная партыя
ісп.: Partido Popular
Выява лагатыпа
ЛідарПабла Касада
ЗаснавальнікManuel Fraga Iribarne[d]
Дата заснавання20 студзеня 1989
Штаб-кватэраМадрыд, Іспанія
Краіна
Ідэалогіякансерватызм[1][2]
хрысціянская дэмакратыя[2][3]
манархізм[4]
эканамічны лібералізм[2]
панеўрапеізм
ліберальны кансерватызм
правацэнтрызм[5][6][7][8]
правыя[9][10][11][12]
ІнтэрнацыяналМіжнародны дэмакратычны саюз
Центрысцкі дэмакратычны інтэрнацыянал
Еўрапейская народная партыя
Маладзёжная арганізацыяNew Generations of the People's Party of Spain[d]
Колькасць членаў833 000 (2012)
ДэвізHimno del Partido Popular
Постацічлены партыі ў катэгорыі (5 чал.)
Сайтpp.es
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адна з двух найбуйнейшых партый Іспаніі разам з Іспанскай сацыялістычнай партыяй. Была кіруючай у Іспаніі з 2011 па 2018 год[15].

Была заснавана колішнімі членамі Іспанскай фалангі — адзінай існаваўшай партыі пры дыктатуры Франсіска Франка.

Частка Еўрапейскай народнай партыі, Міжнароднага дэмакратычнага саюза.

1976—1989

Народны альянс

Альянс з’явіўся пасля аб’яднання некалькіх невялікіх кансерватыўных партый, некаторыя з якіх узначальвалі былыя міністры ўрада Франка:

  • Партыя дэмократычных рэформ пад кіраўніцтвам Мануэля Фрагі, міністра інфармацыі ў 1962—1969 гадах, намесніка прэм’ер-міністра і міністра ўнутраных спраў 1975—1976 гадоў.
  • Іспанскі народны саюз Марцінеса Круса — міністра планавання развіцця ў 1973—1974 гадах і міністра адукацыі і навукі 1974—1976 гадоў.
  • Іспанская дэмакратычная партыя на чале з Федэрыка Сілва Муньёсам — міністрам грамадскіх работ у 1965—1970 гадах.
  • Сацыял-дэмакратычная партыя, якую ўзначальвае Лусіна дэ ла Фуэнтэ — міністр працы ў 1969—1975 гадах, а таксама намеснік прэм’ер-міністра ў 1974—1975 гадах.
  • Народны сацыяльны саюз (Генры Томас дэ Каранса).
  • Іспанская Нацыянальная супольнасць пад кіраўніцтвам Гансала Фернандэса дэ ла Мора — міністра грамадскіх работ у 1970—1974 гадах.
  • Яшчэ некалькі невялікіх партый.

На выбарах 1977 года альянс атрымаў 8,2% галасоў і 16 месцаў.

Дэмакратычная кааліцыя (1979)

На выбарах 1979 года Народны альянс сфарміраваў дэмакратычную кааліцыю, а кандыдатам у прэзідэнты стаў Мануэль Фрага. Але вынікі былі горшымі, чым у 1977 годзе — 6% і 10 месцаў.

У 1979 годзе Мануэль Фрага стаў лідарам партыі.

Народная кааліцыя (1982)

У 1982 годзе альянс аб’ядноўваецца з Народна-дэмократычнай партыяй і Ліберальнай партыяй. І становіцца апазіцыйнай партыяй з 26% галасоў і 107 месцамі.

Народная партыя (з 1989)

Пасля адстаўкі Мануэля Фрагі і паслядоўных перамог Іспанскай сацыялістычнай партыі на выбарах 1982 і 1986 гадоў Народны альянс знаходзіўся ў крызісе.Фрага зноў узначаліў яго і стварыў Народную партыю. У красавіку 1990 года Хасэ Марыя Аснар стаў лідарам партыі.

1996—2000

На выбарах 1996 года партыя перамагае і Аснар становіцца прэм’ер-міністрам Іспаніі.

Урад пачынае лібералізацыю эканомікі. Спрабуе змяніць закон аб абмежаванні гандлю, прыняты сацыялістычным урадам. Расце ВУП.

2000—2004

Партыя зноў перамагае на выбарах у 2000 годзе.

Павялічваецца колькасць выплат ахвярам тэрарызму. Павялічваюцца дзяржаўныя выдаткі на адукацыю. Прымаюцца новыя меры супраць нелегальнай эміграцыі, заключаюцца пагадненні аб рэпатрыяцыі з афрыканскімі краінамі, павялічваецца колькасць месцаў у прытулках.

З 2004 года

Пасля паражэння на выбарах і да 2011 года знаходзілася ў апазіцыі.

Прадстаўніцтва ў парламенце (1977—2008)

З 2011 года

На парламенцкіх выбарах 2011 года набрала 44,62% ​​галасоў выбаршчыкаў, заваяваўшы 186 месцаў у парламенце. Старшыня Народнай партыі Марыяна Рахой узначаліў новы ўрад.

Перамога Пабла Касада на выбарах кіраўніцтва НП у ліпені 2018 года лічыцца паваротам партыі направа[16].

Вядомыя члены

Галоўная сядзіба партыі (Мадрыд, вул. Генуі, д. 13)

Зноскі

Спасылкі