Рыгор Якаўлевіч Перэльман
Рыгор Якаўлевіч Перэльман (н. 13 чэрвеня 1966, Ленінград, СССР) — выдатны расійскі матэматык, першым даказаў гіпотэзу Пуанкарэ.
Рыгор Якаўлевіч Перэльман | |
---|---|
руск.: Григорий Яковлевич Перельман | |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1966[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Yakov Perelman[d][4] |
Маці | Lyubov Steingolts[d][4] |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | дыферэнцыяльная геаметрыя, тапалогія, матэматыка, рыманава геаметрыя[d] і геаметрычная тапалогія[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Данілавіч Аляксандраў[d] і Юрый Дзмітрыевіч Бурага[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Рыгор Перэльман нарадзіўся 13 чэрвеня 1966 года ў Ленінградзе ў яўрэйскай сям’і. Яго бацька быў інжынерам-электрыкам, у 1993 годзе перасяліўся ў Ізраіль. Маці засталася ў Санкт-Пецярбургу, працавала настаўнікам матэматыкі ў ПТВ. Менавіта маці, якая грала на скрыпцы, прышчапіла будучаму матэматыку любоў да класічнай музыкі.
У цяперашні час больш не цікавіцца матэматыкай, беспрацоўны, жыве ў адной кватэры разам з маці.
Навуковы ўклад
У 2002 годзе Перэльман упершыню апублікаваў сваю наватарскую працу, прысвечаную рашэнню аднаго з прыватных выпадкаў гіпотэзы геаметрызацыі Уільяма Тэрстана, з якой выцякае справядлівасць вядомай гіпотэзы Пуанкарэ, сфармуляванай французскім матэматыкам, фізікам і філосафам Анры Пуанкарэ ў 1904 годзе. Апісаны навукоўцам метад вывучэння патоку Рычы атрымаў назву тэорыі Гамільтана-Перэльмана.