Валавы ўнутраны прадукт

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) — абагульнены эканамічны статыстычны паказчык; паказвае сукупны кошт усіх тавараў і паслуг, створаных у межах краіны як рэзідэнтамі, так і нерэзідэнтамі. З’яўляецца адным з базавых паказчыкаў эканамічнага развіцця краіны.

Намінальны ВУП на душу насельніцтва ў доларах ЗША (па стане на 2008 год)
ВУП на душу насельніцтва 2008 г., пералічаны па парытэту пакупніцкай здольнасці
 · Максімум: Люксембург — 58 600 дол. ЗША
 · Мінімум: Усходні Тымор — 400 дол. ЗША
 · Сярэдняе па ўсім свеце: 8800 дол. ЗША

Разлічваецца трыма метадамі: па даходах, па выдатках, і метадам даданага кошту. Прымяняюць у Сістэме нацыянальных рахункаў (СНР). На рахунку «Вытворчасць» СНР ВУП вылічваюць як розніцца паміж аб’ёмамі сукупнага выпуску і прамежкавага спажывання, на рахунку «Стварэнне даходаў» — як сума аплаты працы наёмных работнікаў, чыстых падаткаў на вытворчасць і сукупнага прыбытку ў эканоміцы, а на рахунку «Выкарыстанне даходаў» — як сума выдаткаў на канчатковае спажыванне і ашчаджэнні.

ВУП адрозніваецца ад паказчыка чыстага ўнутранага прадукту на велічыню спажывання асноўнага капіталу. ВУП разлічваецца ў фактычных асноўных і рынкавых цэнах (намінальны ВУП). Для вывучэння дынамікі ВУП прымяняюць сталыя цэны. Рэальны ВУП разлічваецца метадам дэфлятавання.

ВУП на душу насельніцтва вылічваюць дзяленнем ВУП на колькасць жыхароў краіны. Для большай якасці параўнання ён часта падаецца з папраўкай на розніцу цэн у розных краінах.

ВУП паказвае толькі грашовы эквівалент усёй створанай прадукцыі, а не якасць прадукцыі, таму не можа прымяняцца для параўнання дабрабыту і якасці жыцця. Для гэтага існуюць іншыя паказчыкі, такія як Індэкс чалавечага развіцця.

Унізе паказаны краіны з найбольшымі ВУП у мільярдах долараў ЗША:

МесцаКраіна198019902000200320092021[1]
1.ЗША2.795,6005.803,3009.824,70010.857,20014.256,27522.996,100
2.Кітай301,500387,8001.080,8001.372,0005.100,00017.734,063
3.Японія1.072,9003.052,2004.766,1004.290,7005.068,0594.937,422
4.Германія826,1001.547,0001.875,2002.386,2003.352,7424.223,116
5.Вялікабрытанія536,700994,6001.440,9001.775,0002.183,6073.186,860
6.Індыя175,500313,100460,800556,1001.340,0003.173,398
7.Францыя682,4001.219,8001.313,3001.731,6002.675,9512.937,473
8.Італія454,6001.104,5001.077,6001.455,4002.200,0002.099,880
9.Канада268,900582,700724,200850,5001.370,0001.990,762
10.Паўднёвая Карэя62,200252,600461,500520,900943,9401.798,534
11.Расія42,00085,600259,700428,8001.220,0001.775,800
12.Бразілія148,900465,000599,800507,0001.670,0001.608,981
13.Аўстралія156,700307,900378,700508,200928,0401.542,660
14.Іспанія221,800511,500562,800827,1001.670,0001.425,277
15.Мексіка202,000262,700581,400611,600900,0501.293,038
16.Інданезія72,480106,140165,020234,770539,5801,186,092
17.Нідэрланды178,400295,500371,600509,300871,5201.018,007
18.Саудаўская Аравія164,540117,630189,510215,810429,100833,541
19.Турцыя68,820150,680274,430314,590649,270815,271
20.Швейцарыя107,600229,500240,400314,000558,200812,867
21.Тайвань41,400160,400309,600288,800390,800774,700
22.Польшча56,70065,980172,220217,830439,740674,048
23.Швецыя128,900238,300239,800297,500436,540627,437
24.Бельгія121,700197,800228,700300,800483,250599,879
25.Тайланд32,35085,340126,390152,280281,710505,981
26.Ірландыя21,75049,310100,210164,470236,640498,559
27.Аргенціна76,960141,350284,200127,590332,980491,492
28.Нарвегія64,440119,790171,250228,860389,190482,437
29.Венесуэла59,12048,600117,14083,620329,790482,359
30.Ізраіль24,90060,700132,460127,050207,95481,591
31.Аўстрыя80,200162,100191,200251,000401,760

ВУП Беларусі

На 2010 год ВУП Беларусі па разліках МВФ склаў 52,9 млрд дол. (69-е месца ў свеце), паводле парытэту пакупніцкай здольнасці — 130,8 млрд дол. (59-е месца). На 2021 год ВУП Беларусі па разліках МВФ склаў 68,219 млрд дол. (74-е месца ў свеце), паводле парытэту пакупніцкай здольнасці — 203 млрд дол. (69-е месца)

Гл. таксама

  • Валавы нацыянальны прадукт
  • Валавы рэгіянальны прадукт
  • Спіс еўрапейскіх краін паводле ВУП
  • Знешні доўг

Зноскі

Спасылкі