Сефардская мова

Сефа́рдская мова (вядомая таксама як яўрэйска-іспанская, ладзі́на, джудзека, спаньёль, жудзезма, хебранея) — мова сефардаў, адна з яўрэйскіх моў. Адносіцца да ібера-раманскай падгрупы раманскіх моў. Сефардская мова з’яўляецца фактычна працягам ранне-яўрэйска-кастыльскага дыялекту, які ўключыў у сябе носьбітаў і рысы астатніх яўрэйскіх ібера-раманскіх дыялектаў. Мова выкарыстоўвае ўласную сістэму арфаграфіі.

Ладзіна
Саманазваלאדינו Ladino
КраіныІзраіль, Турцыя, ЗША, Мексіка, Бразілія, Францыя, Грэцыя, Паўночная Македонія, Марока, Сербія, Балгарыя
РэгіёныЕўразія, Амерыка
Арганізацыя, якая рэгулюеНацыянальнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны на сефардскай мове ў Ізраілі
Агульная колькасць носьбітаўбольш за 1 млн
Статуссур’ёзная пагроза[d][1]
Класіфікацыя

Індаеўрапейскія мовы
 Раманскія мовы

  
Пісьменнасцьлацінскае пісьмо, Hebrew script based alphabet[d] і кірыліца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97лад 363
ISO 639-1
ISO 639-2lad
ISO 639-3lad
WALSlno
Atlas of the World’s Languages in Danger374 і 2165
Ethnologuelad
ELCat3444
IETFlad
Glottologladi1251
Вікіпедыя на гэтай мове

Пачатак утварэння гэтага адгалінавання іспанскай мовы звязаны з выгнаннем з Іспаніі ў 1492 годзе яўрэяў, што рассяліліся галоўным чынам на тэрыторыі Асманскай імперыі, у Паўночнай Афрыцы, затым у Партугаліі, Італіі, Грэцыі, Балгарыі, Румыніі, Палесціне і інш. Знаходзячыся ва ўмовах іншамоўнага асяроддзя і не маючы статусу афіцыйнай, сефардская мова да гэтага часу захоўвае рысы (галоўным чынам у фанетыцы) іспанскай мовы канца XV ст. Функцыянуе як гутарковая мова, праяўляе прыкметы вымірання.

Распаўсюджаная ў Ізраілі, асобных раёнах Турцыі, Грэцыі, Чарнагорыі, Сербіі, Румыніі, Балгарыі. Колькасць носьбітаў складае каля 100 тыс. чалавек. Дыялектнае дзяленне звязана з краінамі пражывання носьбітаў. Асноўныя дыялектныя варыянты — турэцкі, румынскі, югаслаўскі.

У 1996 годзе Кнэсет прыняў закон аб стварэнні Нацыянальнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны на сефардскай мове.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)