Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, АБСЕ (англ.: Organization for Security and Co-operation in Europe, OSCE, фр.: Organisation pour la sécurité et la coopération en Europe) — найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца справамі бяспекі. Арганізацыя аб’ядноўвае 57 краін, размешчаных у Паўночнай Амерыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Усе дзяржавы-члены АБСЕ
     Дзяржавы-ўдзельнікі АБСЕ      Партнёры па супрацоўніцтве
АбрэвіятураАБСЕ
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
АдрасВена, Аўстрыя
Юрыдычны статусміжнародная арганізацыя
Тып арганізацыіміжурадавая
Афіцыйныя мовыанглійская, іспанская, італьянская, нямецкая, руская, французская
Кіраўнікі
Генеральны сакратарЛамберта Заньер
Дырэктар БДІПЧМіхаэль Георг Лінк
Прадстаўнік па пытаннях свабоды СМІДуня Міятавіч
Заснаванне
Дата заснавання18 сакавіка 1991 (33 гады таму)
Колішняя назваНарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Бюджэт156,4 млн еўра (2008)
Колькасць супрацоўнікаў3266 (2008)[1]
Кіроўны органНарада
Член у56 дзяржаў Паўночнага паўшар’я
ПапярэднікНарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Узнагароды
www.osce.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Былая назва — «Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» — НБСЕ (англ.: Conference for Security and Cooperation in Europe, CSCE).

Кіраўніцтва

  • Дзеючы старшыня АБСЕ — Эдзі Рама (Албанія).
  • Генеральны сакратар АБСЕ — Томас Грэмінгер (Швейцарыя).
  • Дырэктар БДІПЧ АБСЕ — Інгібьорг Сольрун Гісладатыр (Ісландыя).
  • Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ — Арлем Дэзір (Францыя).

Гісторыя

«Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» была сазваная з ініцыятывы СССР і сацыялістычных краін Еўропы як пастаянна дзеючы міжнародны форум прадстаўнікоў 33 еўрапейскіх дзяржаў, а таксама ЗША і Канады, для стварэння мераў памяншэння ваеннага супрацьстаяння і ўмацавання бяспекі ў Еўропе.

Нарада праходзіла ў тры этапы:

  1. 3 — 7 ліпеня 1973 — Хельсінкі — нарада міністраў замежных спраў,
  2. 18 верасня 1973 — 21 ліпеня 1975 — Жэнева — унясенне прапаноў, паправак і ўзгадненне тэксту Заключнага акта,
  3. 30 ліпеня — 1 жніўня 1975 года ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі кіраўнікі 35 краін падпісалі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкскае пагадненне).
Наступныя сустрэчы

Развіццё дасягнутых пагадненняў замацоўвалася на сустрэчах дзяржаў-удзельніц:

  • 1977—1978 — Бялградская,
  • 1980—1983 — Мадрыдская,
  • 1984 — Стакгольмская,
  • 1986 — Венская.
  • 19—21 лістапада 1990 — Парыжская нарада кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-удзельніц НБСЕ. Тут была падпісана Парыжская хартыя для новай Еўропы (якая абвясціла заканчэнне халоднай вайны), заключаны Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ), прынятая сумесная дэкларацыя 22 дзяржаў (членаў НАТА і Арганізацыі Варшаўскага дагавора), створаны зараз існуючы трохступеньчаты механізм палітычных кансультацый: сустрэчы на вышэйшым узроўні, Савет міністраў замежных спраў (СМЗС), Камітэт старэйшых службовых асоб.
  • 10 верасня — 4 кастрычніка 1991 — Маскоўская трэцяя заключная нарада Канферэнцыі па чалавечым вымярэнні НБСЕ (першая адбылася ў 1989 у Парыжы, другая — у 1990 у Капенгагене). Прыняты дакумент, у якім упершыню ўказана, што пытанні, якія тычацца правоў чалавека, асноўных свабод, дэмакратыі і вяршэнства закона, маюць міжнародны характар, а абавязкі ў галіне чалавечага вымярэння не адносяцца да ліку выключна ўнутраных спраў краін-членаў НБСЕ.
  • 1992 — Хельсінкская сустрэча на вышэйшым узроўні. Прыняты дакумент «Выклік часу перамен», які даў пачатак ператварэнню НБСЕ з форума пераважна палітычнага дыялогу між краінамі-удзельніцамі ў трансрэгіянальную арганізацыю, якая ставіць мэты падтрымкі ваенна-палітычнай стабільнасці і развіцця супрацоўніцтва «ад Ванкувера да Уладзівастока». НБСЕ атрымала шырокія паўнамоцтвы і магчымасці прымаць меры практычнага характару для прадухілення і ўрэгулявання лакальных і рэгіянальных канфліктаў.
  • 1992 — Стакгольмская сустрэча Савета МЗС. Заснаваны пост Генеральнага сакратара НБСЕ.
  • 1993 — Рымская сустрэча Савета МЗС. Прынята Дэкларацыя па агрэсіўным нацыяналізме — крыніцы сучасных канфліктаў. Створаны Пастаянны камітэт НБСЕ — інстытут пастаянных прадстаўнікоў краін-удзельніц.
  • 1994 — Будапешцкая сустрэча на вышэйшым узроўні. Прынята рашэнне аб перайменаванні НБСЕ з 1 студзеня 1995 у АБСЕ — Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Прынята палітычная дэкларацыя «На шляху да сапраўднага партнёрства ў новую эпоху», дамоўленасць пра пачатак распрацоўкі мадэлі агульнай і ўсёабдымнай бяспецы для Еўропы XXI стагоддзя, ваенна-палітычныя дамоўленасці.
  • 1995 — Будапешцкая сустрэча Савета міністраў замежных спраў.

Краіны-удзельнікі

Удзельнікі АБСЕ

КраінаКраіна
Азербайджан Паўночная Македонія
Албанія Малдова
Андора Мальта
Арменія Манака
Аўстрыя Манголія
Балгарыя Нарвегія
Беларусь Нідэрланды
Бельгія Партугалія
Боснія і Герцагавіна  Польшча
Ватыкан Расія
Венгрыя Румынія
Вялікабрытанія Сан-Марына
Германія Сербія
Грузія Славакія
Грэцыя Славенія
Данія Таджыкістан
ЗША Туркменістан
Ірландыя Турцыя
Ісландыя Узбекістан
Іспанія Украіна
Італія Фінляндыя
Казахстан Францыя
Канада Харватыя
Кіпр Чарнагорыя
Кыргызстан Чэхія
Латвія  Швейцарыя
Літва Швецыя
Ліхтэнштэйн Эстонія
Люксембург

Партнёры па супрацоўніцтве

Міжземнамор’е

Азія

Акіянія

Гісторыя старшынства

Старшынства ў АБСЕ праводзіцца дзяржавай—членам на працягу каляндарнага года. Міністр замежных спраў гэтай дзяржавы выконвае функцыі Дзеючага старшыні АБСЕ.

ГодКраінаДзеючы старшыня АБСЕ
1991 Ганс-Дзітрых Геншэр (з чэрвеня)
1992 Jiří Dienstbier (да 2 ліпеня); Jozef Moravčík (з 3 ліпеня)
1993 Margaretha af Ugglas
1994 Beniamino Andreatta (да 11 мая); Antonio Martino (з 12 мая)
1995 Ласла Ковач
1996 Flavio Cotti
1997 Niels Helveg Petersen
1998 Браніслаў Герэмек
1999 Кнут Волебек
2000 Wolfgang Schüssel (да 4 лютага); Benita Ferrero-Waldner (з 5 лютага)
2001 Mircea Geoană
2002 Jaime Gama (да 6 красавіка); António Martins da Cruz (з 7 красавіка)
2003 Jaap de Hoop Scheffer (да 3 снежня); Bernard Bot (з 4 снежня)
2004 Саламон Пасі
2005 Dimitrij Rupel
2006 Karel De Gucht
2007 Miguel Ángel Moratinos
2008 Ілка Канерва (да 4 кастрычніка); Аляксандр Стуб (з 5 кастрычніка)
2009 Dora Bakoyannis (да 5 кастрычніка); George Papandreou (з 6 кастрычніка)
2010 Канат Саўдабаеў
2011 Аўдронюс Ажубаліс
2012 Эйман Гілмар
2013 Леанід Кажара
2014 Дзідзье Буркхальтэр
2015 Івіца Дачыч
2016 Франк-Вальтэр Штайнмаер
2017 Себасцьян Курц (да 18 снежня), Карын Кнайсль (з 18 снежня)
2018 Анджэліна Альфана (да 1 чэрвеня), Энца Маавера-Міланэзі (з 1 чэрвеня)
2019 Міраслаў Лайчак
2020 Эдзі Рама

Гл. таксама

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)