Ту-154

Ту-154 (па кадыфікацыі НАТА: Careless — «Бесклапотны», на слэнгу савецкіх пілотаў — «Паўрубель», «Туполь», «Вялікая Тушка», або «Аўрора»[2]) — рэактыўны пасажырскі самалёт з трыма рухавікамі, разлічаны на 152—180 пасажыраў, для авіяліній сярэдняй працягласці, распрацаваны ў 1960-х гадах у СССР у доследным канструктарскім бюро «Туполев».

Ту-154
Ту-154Б-2 Міністэрства грамадзянскай авіяцыі СССР («Аэрафлот») (Цюрых, Швейцарыя, 1982)
Ту-154Б-2 Міністэрства грамадзянскай авіяцыі СССР («Аэрафлот»)
(Цюрых, Швейцарыя, 1982)
Тыппасажырскі самалёт
РаспрацоўшчыкСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КБ «Тупалеў»
ВытворцаСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Куйбышаўскі авіязавод «Авіякор»
Першы палёт3 кастрычніка 1968
Пачатак эксплуатацыі9 лютага 1972
Статусэксплуатуецца (прыкладна 49 адзінак 25.12.2016 год[1])
Эксплуатанты
«Алроса»,
«Белавія»
ВПС Кітая
Гады вытворчасці19682013
Адзінак выраблена1 026
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ту-154 у трох праекцыях

Першы палёт выкананы 3 кастрычніка 1968 года. Вырабляўся серыйна з 1970[3] па 1998 год, перажыўшы некалькі мадэрнізацый. Тэмп выпуску часам дасягаў пяці машын у месяц. З 1998 па 2013 гады вялася дробнасерыйная вытворчасць самалётаў Ту-154М на самарскім заводзе «Авіякар». У лютым 2013 года завод паведаміў аб заканчэнні, з выпускам борта № 998, вытворчасці самалёта дадзенага тыпу[4].

Самы масавы савецкі рэактыўны пасажырскі самалёт, які да канца першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя заставаўся адным з асноўных самалётаў на маршрутах сярэдняй дальнасці[5]. Самы кароткі беспасадкавы маршрут, на якім выкарыстоўваецца Ту-154, — Ташкент — Наманган (189 км), а самы працяглы — Масква — Нерунгры (Якуція).

Вытворчасць

У перыяд з 1970 па 1998 год пабудавана 918 самалётаў сямейства Ту-154.

19 лютага 2013 года серыйная вытворчасць Ту-154 была спынена — на Самарскім авіяцыйным заводзе «Авіякор» (былы Куйбышаўскі авіяцыйны завод, які будаваў Ту-154 пачынаючы з 1970-х гадоў) быў выпушчаны апошні самалёт сямейства з завадскім нумарам 998, дадзены борт перададзены міністэрству абароны РФ. Пасля гэтага на заводзе ў Самары будуць працягваць выконвацца рэгламентныя работы, капрамонты і розныя аперацыі па прадаўжэнню рэсурса самалётаў.

Самалёт Ту-154 стаў самым масавым рэактыўным пасажырскім самалётам у СССР[6][7][8]. 150 самалётаў былі экспартаваныя.

Страты самалётаў

Усяго ў аварыях і катастрофах страчана 72 самалёта Ту-154[9], загінула 3263 чалавека.

Найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі Ту-154 (і ўсёй савецкай авіяцыі) адбылася 10 ліпеня 1985 года пад Учкудукам. Перагружаны самалёт зваліўся ў штопар па віне экіпажа. На борце знаходзілася 200 чалавек, усе яны загінулі.

Зноскі

Спасылкі