Фейсал ібн Абдэль Азіз ас-Сауд

Фейсал ібн Абдэль Азіз ас-Сауд (1903, Эр-Рыяд — 25 сакавіка 1975) — 3-ці кароль Саудаўскай Аравіі (1964—1975).

Фейсал ібн Абдул-Азіз Аль Сауд
араб. فيصل بن عبدالعزيز آل سعود‎‎
Сцяг Кароль Саудаўскай Аравіі
2 лістапада 1964 — 25 сакавіка 1975
ПапярэднікСауд
ПераемнікХалід
Сцяг Міністр замежных спраў Саудаўскай Аравіі
1962 — 25 сакавіка 1975
ПапярэднікІбрагім ібн Абдула аль-Суваель
ПераемнікСауд аль-Фейсал
Сцяг Міністр замежных спраў Саудаўскай Аравіі
1930 — 1960
ПапярэднікПасада заснавана
ПераемнікІбрагім ібн Абдула аль-Сувайель
Нараджэнне14 красавіка 1905(1905-04-14)[1]
Смерць25 сакавіка 1975(1975-03-25)[3][4][…] (69 гадоў)
Месца пахавання
РодСаўдзіты[d]
БацькаАбдэль Азіз ібн Сауд
МаціTarfah bint Abdullah Al Sheikh[d]
ЖонкаIffat Al-Thunayan[d]
ДзеціMohammed bin Faisal Al Saud[d], Lolowah bint Faisal Al Saud[d], Turki bin Faisal Al Saud[d], Abdullah bin Faisal Al Saud[d], Khalid bin Faisal Al Saud[d], Saud bin Faisal bin Abdulaziz Al Saud[d], Haifa bint Faisal[d], Sara bint Faisal Al Saud[d] і Saad bin Faisal Al Saud[d]
ВеравызнаннеІслам суніцкага толку
Дзейнасцьманарх, палітык, дзяржаўны дзеяч, ваенны
Род войскаўSaudi Arabian Armed Forces[d]
ЗваннеSupreme Commander of all military forces[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фейсал — трэці сын Абдэля Азіза ібн Сауда, родапачынальніка Саудаўскай каралеўскай сям’і. Як адзін са старэйшых сыноў, сыграў важную ролю ў кансалідацыі ўлады на Аравійскім паўвостраве ў руках свайго бацькі. У 1925 годзе пад яго камандаваннем войска Саудаўскіх лаялістаў устанавіла кантроль над правінцыяй Хіджаз. За гэта ў 1932 годзе пасля стварэння аб’яднанага каралеўства Саудаўскай Аравіі атрымаў пасаду міністра замежных спраў. Пэўны час прадстаўляў Саудаўскую Аравію ў ААН. Фейсал стаў каралём у 1964 годзе, калі яго брат, Сауд, склаў з сябе паўнамоцтвы і з’ехаў у Жэневу. Праўленне Фейсала адзначылася велізарным ростам нафтаздабычы, што ў спалучэнні з ростам цэнаў на нафту прынесла каралеўству багацце. Гэта дазволіла правесці шэраг кардынальных рэформ у краіне, пабудаваць новую інфраструктуру. Стаўшы каралём, Фейсал не стаў працягваць знешнепалітычную лінію свайго брата. Быў забіты сваім пляменнікам Фейсалам ібн Мусаідам 25 сакавіка 1975 года.

Зноскі

  • Faysal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Feisal Ibn Abd al-Asis Ibn Saud // Brockhaus Enzyklopädie
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)