Брэсцкая вобласць

вобласць Беларусі

Брэ́сцкая во́бласць  — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана на паўднёвым захадзе краіны, мяжуе з Польшчай і Украінай.

Брэсцкая вобласць
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Беларусь
Уваходзіць у
Уключае16 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтрБрэст
Найбуйнейшыя гарадыБаранавічы, Пінск
Дата ўтварэння4 снежня 1939
КіраўнікЮрый Вітольдавіч Шулейка
Насельніцтва
  • 1 308 569 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Плошча32 790,68[1]
(4-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 267 м
 121 м
Брэсцкая вобласць на карце
Брэсцкая вобласць, карце
Часавы поясUTC+03:00
Код ISO 3166-2BY-BR
Код аўтам. нумароў1
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Брэсцкая вобласць БССР у студзені 1940 года

Вобласць створана 4 снежня 1939 г., узбуйнена ў 1954 г. Падзяляецца на 16 раёнаў.

У 1983 на тэрыторыі вобласці 20 гарадоў, 7 гарадскіх пасёлкаў, 2 рабочыя пасёлкі. У 1995 колькасць насельніцтва склала 1518 тыс. чал. У вобласці налічвалася 20 гарадоў у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 9 гарадскіх пасёлкаў, 225 сельсаветаў, 2194 сельскіх населеных пунктаў.

Прырода

Рэльеф

Для Брэсцкай вобласці характэрны раўнінны рэльеф (140—200 м), на поўдні — пераважна нізінны. Вылучаюцца на паўднёвым захадзе раўніннае Брэсцкае Палессе, на ўсходзе нізіннае Прыпяцкае Палессе, паміж імі платопадобная ўзвышаная раўніна Загароддзе, на паўночным захадзе Прыбугская раўніна, на поўначы Баранавіцкая раўніна і частка Навагрудскага ўзвышша, дзе знаходзіцца найвышэйшы пункт вобласці — 267 м. На паўночным усходзе адгор’і Капыльскай грады[3].

Карысныя выкапні

Карысныя выкапні: будаўнічы камень (Мікашэвіцкае і інш. радовішчы ў Лунінецкім раёне), торф (больш за 400 радовішчаў), тугаплаўкія (радовішчы Гарадок, Гарадное і інш.) і цагельныя гліны, шкловыя (Гарадоцкае), фармовачныя і будаўнічыя пяскі, мел, жвір, сапрапель, бурштын, гаручыя сланцы і буры вугаль[3].

Клімат

Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая і кароткая, лета доўгае і ўмерана цёплае. Сярэднямесячная тэмпература паветра ў студзені ад −4,4 °C (Брэст) да −6,1 °C (Баранавічы), у ліпені ад 18 °C на захадзе да 19 °C на ўсходзе. Вегетацыйны перыяд 195—208 сутак. Гадавая колькасць ападкаў ад 550 мм на паўднёвым захадзе да 645 мм на паўночным усходзе, за летні перыяд — 400—450 мм[3].

Гідраграфія

Гідраграфічная сетка густая. Рэкі належаць да басейнаў Дняпра (Прыпяць з прытокамі Піна, Ясельда, Бобрык, Цна, Лань, Случ, Стыр, Гарынь, Сцвіга), Віслы (пагранічны Заходні Буг з прытокамі Мухавец, Лясная, Спанаўка, Капаёўка), Нёмана (прыток Шчара). Суднаходныя каналы: Дняпроўска-Бугскі канал, Агінскі канал (не працуе), Мікашэвіцкі. Густая сетка меліярацыйных каналаў і канаў. З азёраў самыя вялікія Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае; вадасховішчы Лактышы, Сялец, Пагост[3].

Глебы

Глебы с.-г. угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя забалочаныя (31,8 %), дзярнова-забалочаныя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (25,8 %), дзярнова-падзолістыя (15,5 %), тарфяна-балотныя (19,5 %), паводле механічнага складу пераважна пясчаныя (каля 40 %) і супясчаныя (каля 35 %). Асушаныя землі на поўдні складаюць каля 50 %, у асобных раёнах — больш за 70 %[3].

Лясы

Сярэдняя лясістасць 36 %, ад 10—20 % у Пінскім, Драгічынскім, Кобрынскім, Жабінкаўскім раёнах да 43—53 % у Лунінецкім, Івацэвіцкім, Ганцавіцкім. Лясы пераважна хваёвыя (каля 60 %), бярозавыя (17 %) і чорнаальховыя (15 %), значныя плошчы пад дубровамі. Захаваліся буйныя лясныя масівы — Белавежская, Ружанская і Шарашоўская пушчы.

Балоты

Балоты, найчасцей нізінныя, займаюць каля 20 % тэрыторыі, значная частка асушана. Пад лугамі 18,2 % тэрыторыі, 2/3 з іх нізінныя[3].

Ахоўныя прыродныя тэрыторыі

Для захавання каштоўных прыродных аб’ектаў, біялагічнай разнастайнасці вялікае значэнне маюць нацыянальны парк Белавежская пушча, 12 заказнікаў[3], 31 ахоўны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Экалогія

У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. 4270 км (13 % тэрыторыі вобласці) забруджана радыенуклідамі з працяглымі тэрмінамі паўраспаду, у т.л. 470 км² са шчыльнасцю 5—15 Кі/км². На забруджанай тэрыторыі каля 200 вёсак. Найбольш забруджаны землі Лунінецкага, Пінскага, Столінскага раёнаў[3].

Насельніцтва

Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1995 — 1518 тыс.
  • 1996 — 1 494 300 чал.[4]
  • 2001 — 1 477 440 чал.[4]
  • 2002 — 1 469 800 чал.[4]
  • 2003 — 1 461 045 чал.[4]
  • 2004 — 1 450 121 чал.[4]
  • 2005 — 1 439 361 чал.[4]
  • 2006 — 1 426 767 чал.[4]
  • 2007 — 1 417 784 чал.[4]
  • 2008 — 1 409 668 чал.[4]
  • 2009 — 1 404 407 чал.[4]
  • 2010 — 1 399 084 чал.[4]
  • 2011 — 1 394 668 чал.[4]
  • 2012 — 1 391 476 чал.[4]
  • 2013 — 1 390 364 чал.[4]
  • 2014 — 1 388 573 чал.[4]
  • 2015 — 1 388 931 чал.[4]
  • 2016 — 1 386 982 чал.[4]
  • 2017 — 1 386 351 чал. Гарадское насельніцтва — 973 280 чал., сельскае — 413 071 чал[5].

Гарадское насельніцтва складае 62,3 % (2003). Найбольшыя гарады: Брэст (317,8 тыс. чал.), Баранавічы (169,3), Пінск (132,7), Кобрын.

Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 85,0 %, рускія — 8,7 %, украінцы — 3,8 %, палякі — 1,8 %. Паводле перапісу 2009 года: беларусы — 88,02 %, рускія — 6,4 %, украінцы — 2,86 %, палякі — 1,25 %.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Брэсцкай вобласці

Брэсцкая вобласць падзяляецца на 16 раёнаў:

Таксама вылучаюцца гарады абласнога падпарадкавання: Брэст, Баранавічы і Пінск.

Гаспадарка

Прамысловасць

У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Тэмпы развіцця і структура яе ў 1990-я гг. былі нестабільнымі. Вобласць спецыялізуецца на вытворчасці прадукцыі машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці, праяўляецца тэндэнцыя да ўзмацнення ролі лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. У вобласці вырабляюць усе беларускія электралямпы і газавыя пліты, амаль усё тэхналагічнае абсталяванне для лёгкай прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання, для ліцейнай вытворчасці, кавальска-прэсавае абсталяванне, больш за 80 % электрарухавікоў і баваўняных тканін, больш за 40 % панчошна-шкарпэткавых вырабаў, больш за 30 % дываноў і дывановых вырабаў, больш за 35 % цукру, каля 30 % кансерваў, амаль 20 % мяса і масла, 27 % драўнінна-стружкавых пліт, каля 20 % клеенай фанеры. Прадукцыя прамысловасці пастаўляецца на беларускі рынак, у краіны СНД і інш. Больш за 80 % прамысловага патэнцыялу вобласці сканцэнтравана ў вялікіх гарадах — шматгаліновых цэнтрах з буйнымі спецыялізаванымі прадпрыемствамі. Унікальнае для Беларусі Мікашэвіцкае вытворчае аб’яднанне «Граніт» па здабычы будаўнічага каменю, у г. Белаазёрск — 2-я па магутнасці на Беларусі Бярозаўская ДРЭС[3].

У вобласці (1993) каля 70 прадпрыемстваў харчовай (цукровай, мясной, малочнай, па перапрацоўцы садавіны і агародніны) прамысловасці, 24 — лясной і дрэваапрацоўчай, 23 — прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Яны працуюць на мясцовай сыравіне, размешчаны пераважна ў сярэдніх і невялікіх гарадах і гарадскіх пасёлках. Жыллёвым, меліярацыйным, сельскім і дарожным будаўніцтвам займаюцца 14 будтрэстаў, 181 будаўніча-мантажная арганізацыя (1993)[3].

Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка большасці раёнаў спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні бульбы, збожжавых культур і цукровых буракоў. У 1993 на долю жывёлагадоўлі прыпадала 53 % валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Ва ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах жывёлагадоўля мяса-малочнага кірунку. У цэнтральных і заходніх раёнах дадаткова вырошчваюць цукровыя буракі, у паўночных раёнах — лён. Сельгасугоддзі займаюць 45 % тэр. і складаюць 1475 тыс. га (1993). У структуры пасяўных плошчаў пераважаюць пасевы збожжавых і зернебабовых, кармавых культур і бульбы. Сярод збожжавых найбольшыя плошчы пад ячменем, жытам, аўсом, пшаніцай, сярод тэхнічных — пад цукровымі буракамі. Больш за 76 % пасяўных плошчаў бульбы і больш за 67 % агародніны прыпадае на асабістыя дапаможныя гаспадаркі насельніцтва. На фермерскія сялянскія гаспадаркі прыпадае 1556 га пасяўных плошчаў (1993). Жывёлагадоўля мяса-малочнага і малочна-мяснога кірунку. Дынаміка пагалоўя да 1990 была дадатная, пазней адзначалася тэндэнцыя да скарачэння пагалоўя і вытворчасці асноўных прадуктаў жывёлагадоўлі. Найбольшая колькасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) рэалізуецца калгасамі, саўгасамі і міжгасамі Баранавіцкага, Камянецкага, Пінскага, Брэсцкага і Столінскага раёнаў, малака — Пінскага, Пружанскага, Баранавіцкага, Камянецкага, Кобрынскага, яец — Баранавіцкага, Кобрынскага, Пружанскага раёнаў[3].

Транспарт

Агульная даўжыня чыгункі складае 1074 км. Па густаце чыгунак (33,3 км на 1 тыс. км) вобласць займае 1-е месца ў краіне. Праз вобласць праходзяць найважнейшыя міжнародныя магістралі: МаскваМінскБрэстВаршава, ВільнюсЛунінецРоўна, КовельБрэст і галоўная чыгунка Палесся БрэстГомель. Чыгуначныя вузлы: Брэст, Баранавічы, Лунінец, Жабінка[3].

Даўжыня аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 6,3 тыс. км. Асноўныя магістралі БрэстМінск, БрэстГомель[3].

Вялікае значэнне мае водны транспарт. У межах вобласці суднаходныя Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Дняпроўска-Бугскі і Мікашэвіцкі каналы. Нафтаправод «Дружба», газаправод ТаржокМінскІвацэвічы з адгалінаваннем на КобрынБрэстВаршаву. У Брэсце і Пінску — аэрапорты[3].

Адукацыя

У вобласці станам на 5 верасня 2016/2017 навучальнага года працуе 509 школ, уключаючы санаторныя школы-інтэрнаты, у тым ліку пачатковых 2524 — (4,7 %), базавых 67 — (13,2 %), сярэдніх — 386 (75,8 %), гімназій — 26 (5,1 %), ліцэяў — 5 (1 %), кадэцкае вучылішча — 1 (0,2 %). У 2016 годзе закрыта 13 малакамплектных школ і адкрыта яслі-сад-пачатковая школа № 10 у г. Брэсце[6].

У школах навучаецца 160 066 навучэнцаў. З іх у пачатковых школах навучаецца 3394 навучэнцаў, у базавых — 3811, у сярэдніх −133 593, у гімназіях — 17 785, у ліцэях — 1266 і ў кадэцкім вучылішчы — 217 навучэнцаў. Акрамя таго, на тэрыторыі вобласці маецца ліцэй Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта — у ім навучаецца 143 навучэнцы. 173 навучэнцаў навучаецца ў сярэдняй школе — вучылішча алімпійскага рэзерву Міністэрства спорту і турызму[6].

Размеркаванне агульнай колькасці навучальных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле моў навучання[6]
Раён, горадУсяго навучэнцаў 1-11 класаўЗ іх навучаюцца
На беларускай мове навучання%На рускай мове навучання%На польскай мове навучання%
Баранавіцкі3174278987,938512,1
Бярозаўскі7245164522,7560077,3
Брэсцкі500705007100
Ганцавіцкі3390131138,7207961,3
Драгічынскі4701162634,6307565,4
Жабінкаўскі286202862100
Іванаўскі5191308659,4210540,6
Івацэвіцкі6124170727,9441772,1
Камянецкі41411443,5399796,5
Кобрынскі10371212920,5824279,5
Лунінецкі8801341538,8538661,2
Ляхавіцкі283499235184265
Маларыцкі309397331,5212068,5
Пінскі4340354681,779418,3
Пружанскі5012121724,3379575,7
Столінскі10994703264396236
г. Баранавічы189574018953100
г. Брэст

Маскоўскі

249854024981100
г. БрэстЛенінскі115152241,91123897,6530,5
г. Пінск16070016070100
Кадэцкае вучылішча2170217100
Абласныя школы-інтэрнаты7520752100
Абласны ліцэй2900290100
Усяго1600663184419,912816980,07530,03
Даведка за 2015/2016 нав. г.1591543283720,612627079,37470,03

Зноскі

Літаратура

  • Геаграфія Брэсцкай вобласці: Дапам. для студэнтаў геагр. спецыяльнасцей ВНУ / Пад рэд. Арцеменкі С. В., Грыбко А. У. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2002. — 385,[2] с.: іл. ISBN 985-476-062-6

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)