Рэгіёны (англ.: Regions, ці Government Office Regions) — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі верхняга ўзроўня ў Англіі. Кожны рэгіён уключае адну ці некалькі адзінак узроўня графстваў.
У дзевяці рэгіёнах Англіі па даных 2001 года пражывае агулам 49 млн чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 377 чал./км². У кожным з дзевяці рэгіёнаў Англіі па асобнасці, пражывае ад 2,5 (Паўночна-Усходняя Англія) да 8,0 (Паўднёва-Усходняя Англія) млн. чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва ад 207 (Паўднёва-Заходняя Англія) да 4 562 (Вялікі Лондан) чал./км².
Дзевяць рэгіёнаў Англіі падзелены ўвогуле на 6 метрапольных графстваў, 28 неметрапольных графстваў, 55 унітарных адзінак, 32 раёна Вялікага Лондана, Лонданскі Сіці і астравы Сілі, якія, у сваю чаргу, аб'яднаны ў 48 цырыманіяльных графстваў, для ажыццяўлення імі цырыманіяльных функцый. Метрапольныя і неметрапольныя графствы падзелены адпаведна на 36 метрапольных і 201 неметрапольны раён; унітарныя адзінкі, раёны Вялікага Лондану, Лонданскі Сіці і астравы Сілі падзелы на раёны не маюць.