Вуглевадароды

арганічнае злучэньне, якое складаецца толькі з атамаў вугляроду і вадароду

Вуглевадароды[1]арганічныя рэчывы, якія складаюцца з атамаў вугляцу ды вадароду. Вуглевадароды лічацца асноўнымі злучэньнямі арганічнай хіміі, а ўсе астатнія лічацца за вытворныя ад іх.

Па сваёй будове вуглевадароды падзяляюць на аліфатычныя (тыя, якія ня маюць цыклаў) ды цыклічныя (якія маюць цыкль). Цыклічныя ў сваю чаргу падзяляюцца на карбацыклічныя (утрымліваюць толькі вуглец і вадарод) ды гетэрацыклічныя (маюць нейкі іншы элемэнт апроч вугляцу й вадароду, напрыклад серку альбо азот). Карбацыклічныя могуць быць араматычнымі (якія маюць бэнзольнае кальцо) і аліцыклічнымі (ня ўтрымліваюць бэнзольнае кальцо).

Па тыпе сувязі паміж атамамі вугляцу бываюць насычанымі (адзінарная сувязь), да якіх адносяць альканы й цыкляальканы і ненасычаныя (з двайной ці трайной сувязьзю), да якіх належаць алькены, алькіны, дыены, арэны, цыкляалькены, цыкляалькіны.

Ацыклічныя (бяз цыклу)Карбацыклічныя
насычаныяненасычаныянасычаныяненасычаныя
адзінарная сувязьдвайная сувязьтрайная сувязьдзьве двайныя сувязіадзінарная сувязьбэнзольнае кальцо
альканыалькеныалькіныдыеныцыкляальканыарэны, цыкляалькены, цыкляалькіны

Асноўнымі крыніцамі здабыцьця вуглевадародаў ёсьць — нафта, прыродны газ, каменны вугаль.

Крыніцы

Гэта — накід артыкула па арганічнай хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.