Ліга 1

Чэмпіянат Францыі па футболе (фр.: Le championnat de France de football) або Ліга 1 (фр.: Ligue 1) — вышэйшы дывізіён сістэмы футбольных ліг Францыі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 20 клубаў Лігі 1. Пасля кожнага сезону клубы, якія занялі тры апошнія месцы, пераводзяцца ў Лігу 2, а іх месца займаюць тры самыя моцныя каманды Лігі 2.

Ліга 1
Краіна Францыя
 Манака
ФедэрацыяУЕФА
Заснаваны1932
Кол-ць каманд20
Узровень у сістэме ліг1
Выбыванне ўЛіга 2
Нацыянальныя турнірыКубак Францыі
Суперкубак Францыі
Міжнародныя турнірыЛіга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Дзеючы пераможцаПары Сен-Жэрмен (11-ы тытул, сезон 2022/23)
Найбольш тытулаваныПары Сен-Жэрмен (11 тытулаў)
Сайтwww.ligue1.com
сезон 2022/23

Першы чэмпіянат Францыі быў праведзены ў сезоне 1932/33 і зваўся «Нацыянальны чэмпіянат», з 1933 года да 2002 года — «Дывізіён 1» і ў 2002 годзе дывізіён быў перайменаваны ў «Лігу 1».

Гісторыя

Прафесійны футбол не існаваў у Францыі да 1930 года. У ліпені 1930 года Нацыянальны савет Федэрацыі футбола прагаласаваў за прафесіяналізацыю французскага футбола. Заснавальнікамі прафесійнага футбола ў Францыі з’яўляюцца Жорж Беру, Эмануэль Гамбардэлья і Габрыель Ано.

Чэмпіёны

Клуб1-е месца2-е месцаЧэмпіёнскія сезоны
Пары Сен-Жармен1191986, 1994, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023
Сент-Эцьен1031957, 1964, 1967, 1968, 1969, 1970, 1974, 1975, 1976, 1981
Алімпік Марсель9121937, 1948, 1971, 1972, 1989, 1990, 1991, 1992, 2010
Манака871961, 1963, 1978, 1982, 1988, 1997, 2000, 2017
Нант871965, 1966, 1973, 1977, 1980, 1983, 1995, 2001
Алімпік Ліён752002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2007, 2008
Бардо691950, 1984, 1985, 1987, 1999, 2009
Рэймс631949, 1953, 1955, 1958, 1960, 1962
Ліль461946, 1954, 2011, 2021
Ніца431951, 1952, 1956, 1959
Сашо231935, 1938
Сет201934, 1939
Ланс151998
Расінг121936
Страсбур111979
Алімпік Ліль111933
Асер101996
Рубэ-Туркуэн101947
Манпелье102012

*У 1993 годзе «Алімпік» Марсель пазбаўлены тытулу чэмпіёна ў сувязі з карупцыяй.

Спасылкі