Спадарожнікі Сатурна

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Спадарожнікі Сатурна — натуральныя спадарожнікі Сатурна. Сатурн мае 62 натуральныя спадарожнікі з пацверджанай арбітай, 53 з іх маюць уласныя назвы, 13 маюць дыяметр звыш 50 кіламетраў. Найбуйны з спадарожнікаў — Тытан. Навукоўцы мяркуюць, што ўмовы на гэтым спадарожніку Сатурна падобныя да тых, якія існавалі на нашай планеце 4 мільярда гадоў таму, калі на Зямлі толькі зараджалася жыццё.

Спадарожнікі і кольцы Сатурна

Ніжэй пералічаныя ўсе спадарожнікі Сатурна, якія маюць уласныя імёны, у парадку іх аддалённасці ад планеты з указаннем іх радыусаў (у кіламетрах) і сярэдніх адлегласцей ад Сатурна (у тысячах кіламетраў):

СпадарожнікРадыус (км)Адлегласць ад Сатурна (тыс. км)
Пан30133,583
Дафніс7136,505
Атлас20137,7
Пандора70139,4
Праметэй55141,7
Эпіметэй70151,4
Янус110151,5
Мімас196185,5
Мефона1,5194,3
Палена2212,3
Энцэлад250238
Тэфія530294,66
Тэлеста17294,66
Каліпса17294,66
Дыёна560377,39
Елена (Хелена, Дыёна B)18377,39
Полідэўк1,8377,39
Рэя754527,1
Тытан25751221,9
Гіперыён2051481
Япет7303560,8
Ківіёк811333,2
Іджырак611372,8
Феба11012944
Паліяк9,714923,8
Скады3,215576,2
Альбіёрыкс1616401,6
Эрыпа4,317408,7
Сіярнак2017905,7
Тарвас6,518160,2
Мундыльфары2,818360,1
Нарві3,319370,7
Сутунг2,819666,7
Трум (Thrymr)2,820810,3
Імір823174,6

У 20042007 былі адкрыты яшчэ 29 спадарожнікаў. 25 з іх пакуль не атрымалі назваў, S/2007 S4 — апошні з іх.

Зноскі

Спасылкі