Є

Є
Кірыліца
АБВГҐДЂ
ЃЕ(Ѐ)ЁЄЖЗ
ЅИ(Ѝ)ІЇЙЈ
КЛЉМНЊО
ПРСТЋЌУ
ЎФХЦЧЏШ
ЩЪЫЬЭЮЯ
Гістарычныя літары
(Ҁ)(Ѹ)Ѡ(Ѿ)(Ѻ)Ѣ
ѤІѢѦѪѨѬ
ѮѰѲѴ(Ѷ)Ын
Літары неславянскіх моў
ӐӒӘӚӔҒӶ
ҔӖҼҾӁҖӜ
ҘӞӠӤӢӀҊ
ҚҞҠӃҜԞӅ
ӍҤҢӉӇӦӨ
ӪҨҦҎҪҬӲ
ӰӮҮҰҲҺҴ
ӴҶӋҸӸҌӬ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Є, є (назва: э) — восьмая літара сучаснага ўкраінскага алфавіта, ўжываецца таксама ў хантыйскім і царкоўнаславянскім алфавітах; да сярэдзіны XIX стагоддзя ўваходзіла ў сербскі алфавіт.

Ранейшае напісанне Є паходзіць з кірыліцы і ужывалася на пачатку слоў і пасля галосных; адпавядае двазанку (Ѥ, ѥ), дзе была ў найстаражытнейшых помніках славянскага пісьменства. Такое адрозненне напісанняў Е і Є было асабліва характэрным для ўкраінскага кніжнага пісьма. Адасабленне напісання асобнай літары для Є першым з’явілася ў сербскім (у сярэдзіне XVIII стагоддзя) алфавіце, дзе выкарыстоўвалася да правапісу Вука Караджыча сярэдзіны XIX стагоддзя; заменена спалучэннем је.

Лічбавае значэнне

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Є мае значэнне лічбы — 5.