И

Кірылічны алфавіт
Кірыліца
АБВГҐДЂ
ЃЕ(Ѐ)ЁЄЖЗ
ЅИ(Ѝ)ІЇЙЈ
КЛЉМНЊО
ПРСТЋЌУ
ЎФХЦЧЏШ
ЩЪЫЬЭЮЯ
Гістарычныя літары
(Ҁ)(Ѹ)Ѡ(Ѿ)(Ѻ)Ѣ
ѤІѢѦѪѨѬ
ѮѰѲѴ(Ѷ)Ын
Літары неславянскіх моў
ӐӒӘӚӔҒӶ
ҔӖҼҾӁҖӜ
ҘӞӠӤӢӀҊ
ҚҞҠӃҜԞӅ
ӍҤҢӉӇӦӨ
ӪҨҦҎҪҬӲ
ӰӮҮҰҲҺҴ
ӴҶӋҸӸҌӬ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

И (г. зв. І васьмярычнае) — літара кірыліцы. Ужываецца ў алфавітах балгарскай, сербскай, македонскай, рускай, украінскай і шэрагу неславянскіх моў.

У рускім алфавіце — 10-я і абазначае гук [і]. Ва ўкраінскім — 11-я і абазначае гук [и] (сярэдні гук паміж [і] і [ы]). Сучасны беларускі алфавіт літару И не ўжывае, у адрозненне ад алфавіта старабеларускай мовы. Выключэнне з беларускага алфавіта літары и адбылося толькі ў канцы 1900-х гадоў на старонках газеты «Наша ніва»[1].

Царкоўнаславянская назва літары — Иже.

Кірылічная И паходзіць ад грэчаскай літары Η, η (эта).

Зноскі

Спасылкі