Агурок пасяўны
Агурок пасяўны[3][4], таксама агурок звычайны (Cucumis sativus) — аднагадовая травяністая расліна сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), від роду Агурок (Cucumis).
Агурок пасяўны | |||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Cucumis sativus L., 1753 | |||||||||||||||
|
Назва
Біялагічнае апісанне
Сцябло сцелістае, шурпатае, зканчваецца вусікамі, якімі ён можа ўчапіцца за апору, пры гэтым сцябло можа выцягнуцца на 1—2 м.
Лісце сэрцападобнае, пяцілопастнае.
Плод — шматнасенны, сакавіты, смарагдава-зялёны, пузырчаты. Будова плода характэрна для сямейства гарбузовых і ў батанічнай літаратуры вызначаецца як гарбузіна. З пункту гледжання батанікі плод агурка — ілжывая ягада. Ён можа мець розную форму і памер у залежнасці ад сорта. У кулінарным стаўленні агуркі традыцыйна адносяць да агароднінных культур.
Геном агурка пасяўнога налічвае 350 мільёнаў пар аснаванняў ДНК. Пяць з сямі храмасом агуркоў узніклі з дзесяці храмасом агульных продкаў з дыняй[8].
Злева направа: кветка, завязь, няспелы і паспелы плод |
Хімічны склад
У яго пладах 95-98 % вады і нікчэмна малая колькасць бялкоў, тлушчаў і вугляводаў. Пакінутыя 3 % уключаюць каратын, вітаміны PP, C і B, а таксама макра- і мікраэлементы. У тым ліку агурок утрымлівае шмат калію.
Вырошчванне ў культуры
Святло- і вільгацелюбная расліна кароткага дня, скараспелая, патрабавальная да цяпла і ўрадлівасці глебы. Вырошчваецца ў адкрытым грунце і ў цяпліцах з насення або расады. Вегетацыйны перыяд ва ўмовах Беларусі — 90-105 сутак. Добра расце на супясчаных і лёгкіх сугліністых глебах, багатых гумусам.
Шкоднікі і хваробы
Сярод шкоднікаў парасткавая муха (Delia platura), тля, павуцінны клешчык.
Хварэе на мучністую расу, бактэрыёз, антракноз, аліўкавую плямістасць, белую гніль.
Выкарыстанне
Гісторыя
Агурок з’явіўся ў культуры больш 6 тысяч гадоў назад. Радзіма гэтага віду — трапічныя і субтрапічныя раёны Індыі, падножжы Гімалаяў, дзе ён дагэтуль расце ў натуральных умовах. Згадаюць у Бібліі як гародніна Егіпта (Лік. 11:5).
Гэта культура была вядома ўжо грэкам, ад якіх перайшла да рымлян, і ў эпоху Карла Вялікага была распаўсюджана ўжо па Сярэдняй Еўропе.
Цяпер культура агурка распаўсюджана паўсюдна і мае мноства разнавіднасцей і сартоў. Плады дзікіх агуркоў дробныя і неядомыя з-за ўтрыманні горкіх рэчываў — кукурбітацынаў.
У мастацтве
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агурок пасяўны