Акаба (заліў)

Ака́ба (араб. خليج العقبة‎‎; іўр.: מפרץ אילת) — заліў на поўначы Чырвонага мора, які адлучае Сінайскі паўвостраў ад Аравійскага.

Акаба
ар. خليج العقبة, іўр. מפרץ אילת
28°41′10″ пн. ш. 34°41′44″ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяЧырвонае мора
Краіна
Найбольшая глыбіня1 828 м
Акаба (заліў) (Егіпет)
Акаба (заліў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мае выцягнутую форму: даўжыня 175 (180[1]) км і шырыня да 29 км. Глыбіня да 1828[1] м. Геаграфічна з’яўляецца часткай разлома Вялікай рыфтавай даліны. Заліў злучаны з Чырвоным морам пралівам Тыран, у якім размешчаны шэраг невялікіх астравоў.

Заходні бераг заліва (Сінайскі паўвостраў) належыць Егіпту, усходні Саудаўскай Аравіі. У паўночным ускрайку заліва размешчаны ізраільскі порт Эйлат (у Ізраілі таму распаўсюджана назва Эйлацкі заліў, іўр.: מפרץ אילת) і іарданскі порт Акаба, імя якога носіць заліў. Для Іарданіі гэта адзіны выхад да мора. У апошнія гады раён Акаба-Эйлат набыў значэнне курортнай зоны. Да яе прылягае курорт Таба на егіпецкай тэрыторыі. Турыстаў прыцягвае празрыстая марская вада і багаты падводны жывёльны свет заліва.

Гісторыя

Егіпецкая марская блакада супраць ізраільскіх караблёў у паўднёвай частцы заліва прывяла да Шасцідзённай вайны 1967 года.[2]

Турызм

Заліў Акаба з’яўляецца адным з самых папулярных месцаў для дайвінгу ў свеце. Каля 250 000 апусканняў у ваду ажыццяўляецца на 11-кіламятровым ізраільскім участку заліва, і дайвінг прыносіць 10 % ад усіх прыбыткаў гэтага рэгіёна.[3]

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 24. — 538 с. — 100 000 экз.
  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 24. — 633 с. с ил., 30 л. ил. (руск.)