Пальмавы алей

Пальмавы алей — тлусты невысыхальны алей з мякаці пладоў алейнай пальмы.

Пальмавы алей

Чырвона-аранжавае цвёрдае рэчыва, шчыльнасць 921—925 кг/м³ (пры тэмпературы 15 °C), тэмпература застывання 31—41 °C. Мае значную колькасць пальміцінавай кіслаты і караціноідаў.

Выкарыстоўваюць пераважна для вырабу маргарыну, мыла, свечак, як кампанент змазачных матэрыялаў.

Літаратура