Амерыцый

Амерыцый (лац.: Americium) Am — радыеактыўны хімічны элемент з атамным нумарам 95; адносіцца да актыноідаў. У прыродзе адсутнічае, масавы лік найбольш стабільнага з вядомых ізатопаў роўны 243 (яго атамная маса роўная 243,06138 а. а. м.). Пазначаецца сімвалам Am (ад лац.: Americium). Чацвёрты сінтэзаваны трансплутоніевы элемент. Элемент быў атрыманы ў 1944 годзе ў металургічнай лабараторыі Чыкагскага ўніверсітэта Гленам Сібаргам з супрацоўнікамі.

Фізічныя ўласцівасці

Амерыцый — метал серабрыста-белага колеру, цягучы і коўкі. Свеціцца ў цемры за кошт уласнага α-выпраменьвання. Мае дзве алатропныя формы. У нізкатэмпературнай форме (шчыльнасць 13,67 г/см³) валодае двайной шчыльна упакаванай гексаганальнай структурай, якая пры 1074 °C ператвараецца ў гранецэнтрыраваную кубічную. Тэмпература плаўлення — 1175 °C. Тэмпература кіпення — 2607 °C.

Літаратура