Аўтаномныя супольнасці Іспаніі

адміністрацыйная адзінка першага ўзроўню ў Іспаніі

Аўтано́мная супо́льнасць — адміністрацыйная адзінка Іспанскага Каралеўства, надзеленая Іспанскай Канстытуцыяй 1978 года заканадаўчай і выканаўчай аўтаноміяй.

У наш час у Іспаніі налічваецца 17 аўтаномных супольнасцей, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на правінцыі. Утварэнне аўтаномных супольнасцей прадугледжана Канстытуцыяй 1978 года, (у прыватнасці артыкул 152.1 устанаўлівае істытуцыянальную аснову гэтых аўтаномных супольнасцей - Заканадаўчая Асамблея, абіраная ўсеагульным галасаваннем, Савет Урада з выканаўчымі функцыямі і Старшыня аўтаномнай супольнасці, абіраны Заканадаўчай Асамблеяй), іх межы, як правіла, супадаюць з межамі правінцый, якія ўваходзяць у гістарычныя вобласці, хоць некаторыя рэгіёны сталі развіваць сваю ідэнтычнасць толькі пасля пераходу да дэмакратыі (прыклады — Мадрыд, Рыёха). Аўтаномныя супольнасці маюць уласныя статуты; урады супольнасцей падзяляюць уладу з цэнтральным урадам. Прадстаўнічымі органамі аўтаномных супольнасцей з'яўляецца парламенты (Parlamento), у Астурыі — генеральная ўправа (Junta General), у Мурсіі, Эстрэмадуры і Мадрыдзе — сходы (Asamblea), у Арагоне, Кастыліі-ла-Манчы, Кастыліі-і-Леоне і Валенсіі — палаты (cortes), выканаўчымі органамі — урады (Gobierno), у Галісіі, Эстрэмадуры, Кастыліі-ла-Манчы, Кастыліі-і-Леоне — управы (Junta), у Арагоне і Навары — дэпутацыі (Diputación), у Андалусіі, Астурыі і Валенсіі — саветы (Consejo), кожны з гэтых выканаўчых органаў складаецца са старшыні (Presidente) і саветнікаў (Consejero).

РэгіёнАдміністрацыйны цэнтрПлошча
км²
Насельніцтва
2011
Сцяг рэгіёна
1АндалусіяСевілья87 2688 424 102
2АрагонСарагоса47 7191 346 293
3АстурыяАўеда10 6041 081 487
4Балеарскія астравыПальма-дэ-Малёрка4 9921 113 114
5ВаленсіяВаленсія23 2555 117 190
6ГалісіяСант’яга-дэ-Кампастэла29 5742 795 422
7Канарскія астравыЛас-Пальмас-дэ-Гран-Канарыя, Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ7 4472 126 769
8КантабрыяСантандэр5 321593 121
9Кастылія — Ла-МанчаТаледа79 4632 115 334
10Кастылія і ЛеонВальядалід94 2232 558 463
11КаталоніяБарселона32 1147 539 618
12МадрыдМадрыд8 0286 489 680
13МурсіяМурсія11 3131 470 069
14НавараПамплона10 391642 051
15РыёхаЛагроньё5 045322 955
16Краіна БаскаўВіторыя7 2342 184 606
17ЭстрэмадураМерыда41 6341 109 367
Усяго505 62547 029 641

Спасылкі