Булгары

Булга́ры (лац.: Bulgares, грэч. Βoύλγαρoί, балг.: прабългари, татар.: Bulğarlar, чувашск.: Пӑлха́рсем) — плямёны, якія засялялі з IV стагоддзя стэпы Паўночнага Прычарнамор'я да Каспія і Паўночнага Каўказа і мігравалі ў 2-й палове VII стагоддзя часткова ў Падунаўе, а пазней у Сярэдняе Паволжа і шэраг іншых рэгіёнаў.

Старажытная радзіма булгар паводле апісання Сярэдняй Азіі з армянскага геаграфічнага атласа «Ашхарацуйц», рэканструкцыя акадэміка С. Т. Ерэмяна.

Удзельнічалі ў этнагенезе такіх сучасных народаў, як балгары, татары, чувашы, башкіры[1][2], балкарцы, карачаеўцы, і перадалі сваё імя дзяржаве Балгарыя. У сучаснай гістарыяграфіі выкарыстоўваюцца таксама тэрміны протабалгары, прабалгары, старажытныя балгары.

Зноскі