Футбольная Бундэсліга Германіі

(Пасля перасылкі з Бундэсліга)

Бундэсліга (ням.: Bundesliga) — прафесійная футбольная ліга для нямецкіх футбольных клубаў, адзін з наймацнейшых футбольных дывізіёнаў ў свеце. З’яўляецца найвышэйшым дывізіёнам ў сістэме футбольных ліг Германіі. У ёй выступаюць 18 клубаў. Чэмпіянат праходзіць з жніўня па май, кожная каманда праводзіць 34 матчы. Па выніках сезона апошнія дзве каманды напрамую трапляюць у Другую Бундэслігу Германіі (Д2). Каманда, якая заняла 16-е месца, гуляе пераходныя матчы з 3-й камандай Другой Бундэслігі па выніках сезона.

Бундэсліга
Fußball-Bundesliga
Краіна Германія
ФедэрацыяУЕФА
Заснаваны28 ліпеня 1962
Кол-ць каманд18
Узровень у сістэме ліг1
Выбыванне ўДругая Бундэсліга
Нацыянальныя турнірыКубак Германіі
Суперкубак Германіі
Міжнародныя турнірыЛіга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Дзеючы пераможцаБаварыя Мюнхен (33-і тытул, сезон 2022/23)
Найбольш тытулаваныБаварыя Мюнхен (33 тытулы)
Сайтwww.bundesliga.de
сезон 2022/23

Усе каманды Бундэслігі ўдзельнічаюць у розыгрышы Кубка Германіі. Пераможца Кубка Германіі гуляе матч з пераможцам Бундэслігі за Суперкубак Германіі.

Праводзіцца з 1963 года, да гэтага футбол у Германіі знаходзіўся на аматарскім узроўні.

Чэмпіёны

Клуб1-е месца2-е месцаЧэмпіёнскія сезоны
Баварыя33101932, 1969, 1972, 1973, 1974, 1980, 1981, 1985, 1986, 1987, 1987, 1990, 1994, 1997, 1999, 2000, 2001, 2003, 2005, 2006, 2008, 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022, 2023
Нюрнберг931920, 1921, 1924, 1925, 1927, 1936, 1948, 1961, 1968
Барусія Дортмунд8111956, 1957, 1963, 1995, 1996, 2002, 2011, 2012
Шальке 047101934, 1935, 1937, 1939, 1940, 1942, 1958
Гамбург681923, 1928, 1960, 1979, 1982, 1983
Штутгарт541950, 1952, 1984, 1992, 2007
Барусія Мёнхенгладбах521970, 1971, 1975, 1976, 1977
Вердэр471965, 1988, 1993, 2004
Кайзерслаўтэрн441951, 1953, 1991, 1998
Кёльн371962, 1964, 1978
Лейпцыг321903, 1906, 1913
Гройтэр Фюрт311914, 1926, 1929
Герта251930, 1931
Вікторыя 1889221908, 1911
Дрэзднер211943, 1944
Гановер 96201938, 1954
Гольштайн121912
Карлсруэ ФФ121910
Айнтрахт Франкфурт111959
Фартуна Дзюсельдорф111933
Блау-Вайс 1890111905
Карлсруэ111909
Вольфсбург112009
Айнтрахт Браўншвайг101967
Фрайбургер101907
Мангейм101949
Рот-Вайс Эсэн101955

Спасылкі