ФК Барусія Дортмунд

нямецкі футбольны клуб

«Барусія» (ням.: Borussia) — нямецкі футбольны клуб з горада Дортмунд. Клуб быў заснаваны ў 1909 годзе сямнаццаццю футбалістамі з Дортмунда. 8-разовы чэмпіён Германіі (у т. л. у сезонах 2010/11 і 2011/12) і пяціразовы ўладальнік Кубка Германіі. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1997), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1966). «Барусія» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у гісторыі нямецкага футбола[1][2].

Барусія Дортмунд
Borussia Dortmund logo.svg
Поўная назваBallspiel-Verein Borussia 1909 e. V. Dortmund
Заснаваны19 снежня 1909
ГорадДортмунд, Германія
СтадыёнСігнал Ідуна Парк
Умяшчальнасць: 80 720
УладальнікРайнгард Раўбаль[d]
ПрэзідэнтГанс-Ёахім Ватцке[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатБундэсліга
2022/232 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

З 1974 года Дортмунд гуляў свае хатнія матчы на «Вестфаленштадыяне». Стадыён з’яўляецца самым вялікім стадыёнам у Германіі. Чорны і жоўты з’яляюцца традыцыйнымі колерамі клуба. Клуб мае даўняе суперніцтва з суседзямі па рурскім рэгіёне клубам «Шальке 04». Матчы паміж гэтымі дзвюма клубамі маюць назва рурскае дэрбі. «Барусія» таксама мае суперніцтва з «Баварыяй», вядомае як «Класіка» (ням.: Der Klassiker)[3][4]. З пункту гледжання фінансавых прыбыткаў, клуб з Дортмунда з’яўляецца другім па велічыні спартыўным клубам у Германіі і адзінаццатым найбуйнейшым футбольным клубам у свеце, зарабіўшы ў 2012 годзе 189,1 млн еўра. Дэвізам клуба ёсць «Сапраўднае каханне» (ням.: Echte Liebe).

Гісторыя

Раннія гады

Клуб быў заснаваны 19 снежня 1909 года групай незадаволеных семінарыстаў у бары Zum Wildschütz (ням.: «У стралка дзічыны»)[5]. Прычынай іх незадаволенасці было тое, што іх настаўнік, пастар Дэвальд ненавідзеў футбол і не жадаў уключаць яго ў праграму спартыўнага гуртка. Па іншай версіі: сам пастар Дэвальд футбол не забараняў, больш за тое, заахвочваў гульню і нават купіў маладым вернікам мяч на царкоўныя грошы. Але Дэвальду не падабалася, што яго падшэфныя пасля футбольных матчаў дружнай кампаніяй накіроўваліся ў піўную. Пастар пашкадаваў, што далучыў маладых людзей да футболу, і стаў пераконваць іх вярнуцца ва ўлонне Касцёла. Частка юнакоў адраклася ад футболу, але 18 хлопцаў на чале з Францам Якабі добрай рады не прынялі. Імя «Барусія» паходзіць ад лацінскай назвы Прусіі і суседняй браварні. Спачатку каманда гуляла ў бела-блакітных паласатых кашулях з чырвонай паласой і чорных трусах. Сучасныя чорна-жоўтыя колеры з’явіліся ў 1913 годзе. Першыя гады існавання каманда правяла ў акруговых лігах. У часы Першай сусветнай вайны большасць ігракоў «Барусіі» забралі ў салдаты. Вярнуліся не шматлікія і ў 1920-я гады каманду прыйшлося ствараць ці ледзь не з нуля. З суседзямі па Вестфаліі «Барусія» гуляла з пераменным поспехам, вось толькі з «Шальке 04» адносіны не складаліся. Клуб з Гельзенкірхену стала абыгрываў дортмундцаў. Тым не менш уздыму «Барусіі» ў галоўную лігу Вестфаліі ў 1936 годзе спрыяў адзін з найвялікшых ігракоў «Шальке» — Эрнст Куцора, які пачаў сваю трэнерскую дзейнасць у варожым лагеры.

Пасля вайны

Пасля вайны клуб, як і многія іншыя арганізацыі, так ці інакш, звязаныя з Трэцім Рэйхам, быў распушчаны. Таксама былі праведзены спробы аб’яднаць клуб з дзвюма іншымі: Werksportgemeinschaft Hoesch і Freier Sportverein 98, як Sportgemeinschaft Borussia von 1898, але ў выніку было абрана імя Ballspiel-Verein Borussia (BVB). Першы сур’ёзны поспех прыйшоў да клуба ў 1947 годзе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў чэмпіянаце Вестфаліі, упершыню ва ўласнай гісторыі абыграўшы «Шальке 04». Адбылося гэтая падзея 18 мая 1947 года. Матч скончыўся з лікам 3:2. Тры галавыя перадачы ў гэтым матчы зрабіў капітан і лідар «Барусіі» Аўгуст Ленц, які гуляў яшчэ ў даваеннай камандзе. У тым жа годзе «Барусія» выйшла ў фінал Брытанскай зоны акупацыі, але прайграла там «Гамбургу» з лікам 0:1. А ў сезоне 1947/48 Барусія стала пераможцам толькі што створанай Заходняй Оберлігі[6].

Упершыню чэмпіёнам дортмундскі клуб мог стаць у 1949 годзе, але ў фінале нацыянальнай лігі «Барусія» атрымала паражэнне ў дадатковы час футбольнаму клуба «Мангейм» з лікам 3:2. У 1956 і 1957 гадах дортмундскі клуб упершыню стаў чэмпіёнам Германіі. У 1956 годзе ў фінале з лікам 4:2 быў перайграны «Карлсруэ», а ў 1957 годзе — «Гамбург» з лікам 4:1. Характэрна, што абедзве гэтыя гульні сталі пераможныіт адным і тым жа складам. Пасля гэтага «Барусія» ўпершыню прыняла ўдзел у Кубку ўладальнікаў кубкаў. Таксама ў 1957 годзе клуб быў названы найлепшым клубам года. У апошнім чэмпіянаце Германіі, які праходзіў у «старым стылі», у 1963 годзе перамогу таксама трываў клуб з Дортмунда. На еўрапейскай арэне «Барусія» дамагчыся вялікіх поспехаў не здолела, гэта значыць спачатку ў Кубку чэмпіёнаў, «Барусія» на стадыі 1/8 фіналу атрымала паражэнне ад «Манчэстэр Юнайтэд», а ў наступным годзе была слабейшая за «Мілан», але ўжо на стадыі 1/4 фіналу.

Стадыён

Сігнал Ідуна Парк (Вестфаленштадыян). Хатняя арэна «Барусіі»

Стадыён «Барусіі», «Вестфаленштадыян», у цяперашні час мае назву «Сігнал Ідуна Парк». Стадыён з’яўляецца найбуйнейшым стадыёнам у Германіі і шостым паводле велічыні ў Еўропе. «Вестфаленштадыян» замяніў стадыён «Ротэ Эрдэ», які знаходзіцца па суседстве[7], што было звязана з ростам папулярнасці клуба. Адбылася гэтая падзея ў 1974 годзе, асноўная доля грошай была дадзена клуба з боку адміністрацыі горада Дортмунд, бо новы стадыён павінен быў праводзіць матчы чэмпіянату свету па футболе 1974 года.

Вестфаленштадыян зведаў некалькі рэканструкцыяў на працягу сваёй гісторыі, каб павялічыць памеры стадыёна, у тым ліку пашырэнне стадыёна да чэмпіянату свету 2006 года. У 2008 годзе на стадыёне адчыніў дзверы клубны музей. У 2011 годзе Барусія ўсталявала прыстасаванні для атрымання сонечнай энергіі на даху стадыёну дзякуючы камапніі Q-Cells[8].

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрГрэгар Кобель1997
2 АбМатэу Марэй2000
4 АбНіка Шлотэрбек1999
5 АбРамі Бенсебаіні1995
6 ПАСаліх Азджан1998
8 ПАФелікс Нмеча2000
9 НапСебасцьян Але1994
10 НапДжэйдан Санча2000
11 ПАМарка Ройс1989
14 НапНіклас Фюлькруг1993
15 АбМатс Хумельс1988
16 НапЖульен Дзюранвіль2006
17 ПАМарыус Вольф1995
18 НапЮсуфа Мукако2004
Паз.ІмяНар.
19 ПАЮліян Брант1996
20 ПАМарсель Забітцэр1994
21 НапДоніел Мален1999
22 АбІан Матсен2002
23 ПАЭмрэ Джан (капітан)1994
25 АбНіклас Зюле1995
26 ПАЮліян Руэрсан1997
27 НапКарым Адэемі2002
30 ПАОле Польман2001
32 ПААбдулае Камара2004
33 БрАляксандр Маер1991
35 БрМарцэль Лётка2001
43 НапДжэймі Байна-Гітэнс2004
47 АбАнтоніас Пападопулас1999

Рэзервовая каманда

  • Барусія Дортмунд II

Крыніцы

Спасылкі