Бітва за Мараві

Бітва за Мараві[9] — узброены канфлікт у горадзе Мараві, правінцыя Паўднёвы Ланаа, паміж філіпінскім урадам і ісламісцкімі ўзброенымі групоўкамі Маутэ (падраздзяленне ІДІЛ) і «Абу Саяф», які пачаўся 23 мая 2017 года[10].

Бітва за Мараві
Асноўны канфлікт: Унутраны ўзброены канфлікт на Філіпінах
Пажар пасля авіяцыйнага налёту ВПС Філіпін, 15 чэрвеня 2017.
Пажар пасля авіяцыйнага налёту ВПС Філіпін, 15 чэрвеня 2017.
Дата23 мая23 кастрычніка 2017
МесцаМараві, Паўднёвы Ланаа, Філіпіны
ВынікРашучая перамога філіпінскай арміі
Праціўнікі
 Філіпіны
пры падтрымцы:
Ісламская дзяржава:
  • Маутэ
  • Абу Саяф
Камандуючыя
Філіпіны Раналда Батістута Існілон Хапілон †
Сілы бакоў
3000 ваенных і паліцыянтаў(ліпень)
6500 ваенных і паліцыянтаў (верасень)
звыш за 1000 баевікоў
Страты
168 забітых, 1400 параненых978 забітых, 12 палонных
Агульныя страты
87 мірных грамадзян загінулі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя

Паводле афіцыйнай версіі, сутыкненні пачаліся, калі ўрадавыя войскі пачалі аперацыю ў горадзе з мэтай захапіць Існілона Хапілона — лідара «Абу Саяф», пасля атрымання інфармацыі, што ён знаходзіцца ў Мараві, дзе, магчыма, праходзіла яго сустрэча з баевікамі Маутэ[11][12]. Сілы Хапілона адкрылі агонь па арміі і паліцыянтам, пазней да іх далучыліся баевікі групоўкі «Маутэ», якія, магчыма, нясуць адказнасць за тэракт у Даваа[13] ў 2016 годзе[14].

Групоўка Маутэ напала на ваенную базу Рана і на некалькі будынкаў у горадзе, уключаючы гарадскую галерэю, Універсітэт Мінданаа, бальніцу і гарадскую турму. Таксама баевікі захапілі галоўную вуліцу і падпалілі царкву Святой Марыі, сярэднюю школу і каледж Дансалан[15].

Напад на горад

Перастрэлкі паміж урадавымі войскамі і баевікамі пачаліся прыкладна ў 14:00 23 мая 2017 года. Першае сутыкненне адбылося ў раёне Башак Малутлут, калі Хапілон выклікаў баевікоў Маутэ. Апошнія занялі бальніцу Амаі-Пакпак і загадалі ўсім супрацоўнікам пакінуць яе. Баевікі замянілі тагальскі сцяг на чорны сцяг, які выкарыстоўваецца Ісламскай дзяржавай.

103-я брыгада філіпінскай арміі, дыслакаваная ў лагеры Рана, была атакаваная больш чым пяццюстамі баевікамі групоўкі Маутэ[16]. Шэраг баевікоў, што былі на вуліцах Мараві, дасталі сцягі ІДІЛ[17].

Горад быў заблакаваны; баевікі Маутэ падпалілі некалькі будынкаў і дамоў, некалькі дзясяткаў ісламістаў занялі мэрыю горада, з двух турмаў былі вызваленыя 107 зняволеных. З-за баёў былі пашкоджаны лініі электраперадач[18]. Дарогі ў Мараві былі заблакаваныя як з боку ўрадавых сілаў, так і з боку радыкалаў.

Па некаторых даных, баевікі Маутэ выкрадалі мірных жыхароў; у прыватнасці, групоўка скрала святара і некалькі прыхаджан, запатрабаваўшы ад урадавых войскаў спыніць наступленне[19].

Сутыкненні справакавалі масавы адток жыхароў з горада і прылеглых раёнаў, з прычыны чаго хутка ўтварыліся шматкіламетровыя пробкі на шляху ў Іліган і Кагаян-дэ-Ора[20]. Па меншай меры адзінаццаць грамадзянскіх асоб былі забітыя падчас перастрэлак[21][22][23]. Таксама быў пакараны смерцю супрацоўнік паліцыі.

Аперацыя ўрадавых сіл

Пасля пачатку баёў прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ абвясціў 23 мая ў 22:00 у Мінданаа ваеннае становішча. Згодна з Канстытуцыяй 1987 г., ваеннае становішча павінна доўжыцца 60 дзён. Апроч іншага, Дутэртэ вырашыў скараціць свой візыт у Расію[24], дзе, у ліку іншага, планаваў выступіць з лекцыяй у сценах МГІМА[25].

Віцэ-прэзідэнт краіны Лені Рабрэда заклікала да адзінства, у той час як урадавыя войскі працягвалі ўдзельнічаць у перастрэлцы з мясцовай тэрарыстычнай групоўкай у Мараві[26].

24 мая прыбыло падмацаванне ўрадавых войскаў, ваенныя аднавілі кантроль над бальніцай Амаі Пакпак. 120 мірных жыхароў былі выкарыстаны ў якасці жывога шчыта групоўкай «Маўтэ» для таго, каб пакінуць бальніцу[27]. Філіпінскія ваенныя адбілі мэрыю і Універсітэт Мінданаа[28].

25 мая адбыліся баі ў раёне Паўднёвага Ланаа. Баевікі «Маутэ» і «Абу Саяф» былі заўважаныя на асноўных дарогах горада і мастах. Філіпінскія ваенныя пачалі бамбардзіроўку трох вёсак, дзе былі заўважаныя рэшткі групоўкі. На наступны дзень 26 баевікоў «Маутэ» былі забітыя; па паведамленнях тэрарыстаў, у баях таксама было забіта 39 ваеннаслужачых філіпінскай арміі[29].

29 верасня ўзброеныя сілы Філіпін завяршылі аперацыю па зачыстцы ад тэрарыстаў ключавога раёна горада Мараві. У ходзе аперацыі была таксама вызвалена ад радыкалаў мячэць Бата, якая стала ключавым месцам абароны баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Маутэ»[30].

На 16 кастрычніка з моманту пачатку аперцыі знішчана больш як 820 баевікоў, звязаных з «Ісламскай дзяржавай». Тады жа былі ліквідаваныя Існілон Хапілон, які раней быў прызначаны эмірам крыла тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава« і Амархаям Маутэ — верхавод групоўкі «Маутэ»[31].

23 кастрычніка міністр абароны Дэльфін Ларэнзана заявіў, што баявыя дзеянні ў горадзе Мараві супраць баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» спыненыя[32].

Замежныя баевікі

25 мая паступіла паведамленне, што два малайзійскіх тэрарыста, якія былі з Існілонам Хапілонам у Мараві з мэтай стварэння ісламскай дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі, былі ў ліку баевікоў, забітых таго ж дня. Некаторыя крыніцы таксама паведамілі, што ў выніку гарадскіх перастрэлак былі забітыя саудаўскія арабы і інданезійцы, звязаныя з Ісламскай дзяржавай[33].

На прэс-брыфінгу ў Даваа, брыгадны генерал Рэсцітута Падылья пацвердзіў, што ў ліку радыкалаў, якія ўдзельнічалі ў гарадскіх баях, былі грамадзяне замежных дзяржаў;[34] шэсць з дванаццаці забітых у апошняй перастрэлцы баевікоў — замежнікі. Падылья паведаміў аб малайзійцах, інданезійцах, сінгапурцах і асобах неўсталяванай нацыянальнасці, якія ваявалі на баку ісламістаў[35].

Рэакцыя

Рэакцыя на ўвядзенне ваеннага становішча ў сацыяльных сетках была неадназначная: некаторыя жыхары выказалі занепакоенасць увядзеннем надзвычайнага становішча[36]. На фоне паведамленняў аб захопе «Маутэ» грамадскіх і прыватных устаноў у Мараві, з’явіліся пасты з хэштэгам #PrayForMarawi (з англ. маліся за Мараві)[37][38]. Многія філіпінскія тэлевядучыя выказалі падтрымку урадавым войскам у барацьбе супраць тэрарыстычнай групоўкі «Маутэ» ў Мінданаа[39].

Тагальскі цэнтр ісламу і дэмакратыі асудзіў дзеянні баевікоў і заявіў, што гэтыя дзеянні супярэчаць вучэнню ісламу. Мусульманская група адзначыла, што баі пачаліся ў той час, калі мусульмане рыхтаваліся да Рамадану, што толькі пацвярджае супярэчнасць іх рэлігіі[40].

Заўвагі

Спасылкі