Гэры Олдмен

Гэ́ры Ле́анард О́лдмен (англ.: Gary Leonard Oldman; нар. 21 сакавіка 1958, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр, кінарэжысёр і прадзюсар.

Гэры Олдмен
Gary Oldman
Гэры Олдмен на 68-м Венецыянскім кінафестывалі, верасень 2011
Імя пры нараджэнніГэры Леанард Олдмен
Дата нараджэння21 сакавіка 1958(1958-03-21)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца нараджэння
ГрамадзянстваСцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
ЖонкаGisele Schmidt[d]
Адукацыя
Прафесіякінаакцёр, кінапрадзюсар, акцёр агучвання, сцэнарыст, кінарэжысёр, характарны акцёр, тэатральны акцёр, акцёр, тэлеакцёр, рэжысёр
Кар’ера1982 — наш час
УзнагародыBAFTA (1998 — двойчы)
IMDbID 0000198
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Олдмен уславіўся пасля выканання галоўных роляў у кінакарцінах «Сід і Нэнсі» і «Натапырце вашы вушы», па выхадзе якіх кінакрытык Роджэр Эберт назваў Олдмена «найлепшым маладым брытанскім акцёрам сучаснасці»[4]. У 1990-х гадах акцёр зняўся ў шматлікіх папулярных фільмах, гуляючы, як правіла, змрочных і маральна неадназначных персанажаў[5]. У 2000-я гады Олдмен прыняў удзел у здымках двух паспяховых франшыз, ролі ў якіх сталі трывала асацыявацца з яго імем. У серыі карцін пра Гары Потэра ён згуляў добрага чараўніка Сірыуса Блэка, а ў трылогіі Крыстафера Нолана пра Бэтмена паўстаў на экране ў вобразе непадкупнага паліцэйскага Джэймса Гордана[6]. На працягу творчай кар’еры Олдмена ўвага крытыкаў і гледачоў таксама было прыцягнута да яго прац у фільмах «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя», «Джон Ф. Кэнедзі. Стрэлы ў Даласе», «Дракула», «Леон», «Пяты элемент», «Самалёт прэзідэнта», «Шпіён, выйдзі прэч!» і інш. Акцёр вядомы як майстар пераўвасабленняў, з аднолькавай лёгкасцю здольны стварыць вобраз як высокастаноўчага персанажа, так і нягодніка[7][8].

Гэры Олдмен таксама спрадзюсаваў некалькі кінастужак, у тым ліку свой рэжысёрскі дэбют: у 1997 годзе ён паставіў па ўласным сцэнарыі фільм «Не глынаць», часткова заснаваны на аўтабіяграфічным матэрыяле[9]. Карціна прынесла Олдмену дзве прэміі BAFTA (за найлепшы брытанскі фільм і арыгінальны сцэнарый)[10] і ўдзельнічала ў конкурснай праграме Канскага кінафестывалю[11]. Адзінай у кар’еры намінацыі на прэмію «Оскар» Олдмен ганараваўся за ролю брытанскага агента МІ-6 Джорджа Смайлі ў трылеры «Шпіён, выйдзі прэч!».

Фільмаграфія

ГодБеларуская назваАрыгінальная назваРоля
1994
фЛеонLéonНорман Стэнсфілд
1997
фПяты элементThe Fifth ElementЖан-Батыст Эмануэль Зорг
2002
фТраса 60Interstate 60А.Ж. Грант
2004
фГары Потэр і вязень Азкабана Harry Potter and the Prisoner of AzkabanСірыус Блэк
2005
фГары Потэр і Кубак агню Harry Potter and the Goblet of FireСірыус Блэк
2007
фГары Потэр і Ордэн Фенікса Harry Potter and the Order of the PhoenixСірыус Блэк
2008
фЦёмны рыцарThe Dark KnightДжэймс Гордан
2017
фГары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2Harry Potter and the Deathly Hallows – Part 2Сірыус Блэк
2017
фЦелаахоўнік кілераThe Hitman's BodyguardУладзіслав Дукавіч
2022сКульгавыя коні Slow HorsesДжэксан Лам
2023
фОпенгеймер OppenheimerГары Трумэн

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  • Rodger Ebert. Prick Up Your Ears (англ.)(недаступная спасылка). Chicago Sun-Times (8 мая 1987). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  • Sandra Brennan. Gary Oldman - Film biography (англ.)(недаступная спасылка). AllRovi. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  • Tim Lewis.. Gary Oldman: 'The secret of playing George Smiley was in finding the silhouette of a spy' (англ.). The Observer (11 сентября 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 24 кастрычніка 2011.
  • Leigh Singer. Oscars: the best actors never to have been nominated (англ.) (18 лютага 2009). — The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  • Oldman: I don't crave an Oscar (англ.)(недаступная спасылка). celebrity.uk.msn.com (10 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 25 кастрычніка 2011.
  • Best of British - Nil By Mouth (1997) (англ.). VirginMedia. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  • BAFTA Film Nominations 1997 (англ.)(недаступная спасылка). Bafta.org. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  • Cannes Film Festival: Official Selection 1997 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)