Джон Стэйнбек

Амерыканскі празаік і драматург

Джон Эрнст Стэ́йнбек[5] (англ.: John Ernst Steinbeck /ˈstaɪnˌbək/; 27 лютага 1902, г. Салінас, ЗША — 20 снежня 1968) — амерыканскі пісьменнік і журналіст.

Джон Стэйнбек
англ.: Jeffery Ernest Steinbeck
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніангл.: Jeffery Ernest Steinbeck
Дата нараджэння27 лютага 1902(1902-02-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці20 снежня 1968(1968-12-20)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
БацькаJohn Steinbeck[d][4]
МаціOlive Hamilton[d][4]
ЖонкаElaine Anderson Steinbeck[d], Gwyn Conger[d] і Carol Henning[d]
ДзеціJohn Steinbeck IV[d] і Thomas Steinbeck[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпісьменнік, сцэнарыст, ваенны карэспандэнт, раманіст
Гады творчасці19271968
Мова твораўанглійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Стэнфардскім універсітэце. Шмат падарожнічаў, працаваў журналістам. Пры жыцці быў вельмі папулярны, многія творы выходзілі вялікімі тыражамі і рабіліся бэстсэлерамі.

Творчасць

У ранніх раманах «Залатая чаша» (1929), «Невядомаму богу» (1933), «Квартал Тартылья-Флэт» (1935), цыкле апавяданняў «Райская паша» (1932), зборніку навел «Доўгая даліна» (1938) прасочваюцца рамантычныя тэндэнцыі. Сацыяльная праблематыка выяўлена ў рамане «Бітва з няпэўным зыходам» (1936) і аповесці «Пра мышэй і людзей» (1937). Вяршыня яго творчасці — раман «Гронкі гневу» (1939, экранізаваны ў 1940) пра лёс даведзеных да галечы фермераў, якія вандруюць па краіне ў пошуках працы; праз пакуты і нястачы героі ўсведамляюць сябе часцінкай абяздоленага народа. Ваенная і антыфашысцкая тэматыка адлюстравана ў кнізе нарысаў «Бомбы ўніз» і аповесці «Месяц зайшоў» (абедзве 1942). У пасляваеннай творчасці Дж. Стэйнбека (раманы «Кансервавы рад», 1945; «Аўтобус, які заблудзіў», 1947; «Добры чацвер», 1954; аповесць «Жамчужына», 1947) вылучаецца філасофскі раман «На ўсходзе ад раю» (1952, экранізаваны ў 1955), у якім сцвярджаецца думка пра здольнасць чалавека перамагчы зло ў сабе і дасягнуць любых духоўных вышынь. Аўтар эпахальнага рамана «Зіма трывогі нашай» (1961), які ідэяй маральнага ўзвышэння чалавека спрыяў новаму ўздыму амерыканскай літаратуры. Кніга нарысаў «Падарожжа з Чарлі ў пошуках Амерыкі» (1962) — даследаванне маральна-грамадскага клімату ЗША.

Узнагароды

Беларускія пераклады

  • Гронкі гневу: Раман / Джон Стэйнбек; Пер. на бел. мову С. Дорскага; Прадм. Г. Шупенькі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993.

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • БелЭн 2002.
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)