Марыя Рэса

журналістка

Марыя Ангеліта Рэса (нар. 2 кастрычніка 1963, Маніла) — філіпінска-амерыканская журналістка і пісьменніца, сузаснавальнік і генеральны дырэктар навіновага сайта «Rappler  (малайск.)». Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру разам з расійскім журналістам Дзмітрыем Муратавым за 2021 год[5]. Першы філіпінскі лаўрэат Нобелеўскай прэміі.

Марыя Рэса
англ.: Maria Angelita Ressa
Імя пры нараджэнніісп.: María Angelita Delfín Aycardo
Род дзейнасціжурналістка, рэдактар, выкладчыца ўніверсітэта
Дата нараджэння2 кастрычніка 1963(1963-10-02) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайтmariaressa.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Бацька Марыі Ангеліты памёр, калі ёй быў усяго год. Яе маці выйшла замуж за амерыканца, і Марыя Ангеліта з 1973 года па 1986 год жыла ў ЗША, дзе скончыла Прынстанскі ўніверсітэт.

Марыя Ангеліта вярнулася на радзіму ў 1986 годзе, пасля Жоўтай рэвалюцыі, і пачала працаваць на тэлебачанні. З 1987 па 1995 год яна ўзначальвала бюро CNN у Маніле, а з 1995 па 2005 год узначальвала бюро CNN у Джакарце. З 2005 года яна ўзначальвала службу навінаў філіпінскай тэлекампаніі ABS-CBN, а ў 2011 годзе стварыла і ўзначаліла навіновы сайт «Rappler  (малайск.)».

У 2020 годзе яна была асуджана за паклёп у інтэрнэце на падставе спрэчнага філіпінскага закона аб барацьбе з кіберзлачыннасцю. Пераслед Марыі Рэсы быў асуджаны праваабарончымі групамі і журналістамі як замах на свабоду прэсы.

Была ўключана ў спіс Person of the Year 2018 часопіса Time як адзін з журналістаў, якія змагаюцца з фэйкавымі навінамі. 13 лютага 2019 года была арыштаваная па абвінавачванні ў тым, што Rappler апублікаваў нібыта ілжывую навіну пра бізнесмена Вільфрэда Кенга (Wilfredo Keng). 15 чэрвеня 2020 года суд Манілы прызнаў яе вінаватай у паклёпе. Рэса з’яўляецца пастаянным крытыкам прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ, яе арышт і асуджэнне былі расцэненыя многімі ў апазіцыі і міжнароднай супольнасці як палітычна матываваны акт.

Рэса — адна з 25 вядучых фігур у Камісіі па інфармацыі і дэмакратыі, заснаванай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў».

Зноскі

  • https://www.rappler.com/about-rappler/about-us/6677-the-people-behind-rappler Праверана 18 красавіка 2020.
  • https://www.icij.org/journalists/maria-ressa/ Праверана 28 чэрвеня 2023.
  • Філь, Анна. Нобелівську премію миру отримають журналісти Марія Ресса і Дмитро Муратов (укр.). Deutsche Welle (8 кастрычніка 2021). Праверана 8 кастрычніка 2021.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)