Нут культурны

від раслін

Нут культурны, Нут пасяўны[3], таксама Бараноў гарох[4] (Cicer arietinum) — кветкавая расліна сямейства Бабовыя (Fabaceae), зернебабовая культура. Насенне нута культурнага — харчовы прадукт.

Нут
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cicer arietinum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26537
NCBI  3827
EOL  685208
GRIN  t:10535
IPNI  486336-1
TPL  ild-4318

Апісанне

Аднагадовая расліна. Сцябло прамастойнае, пакрытае залозістымі валасінкамі. У вышыню дасягае 20—70 см. Лісце непарнаперыстае. Бабы кароткія, уздутыя, звычайна ўтрымліваюць 1—2 зернейка (часам — да 4 зярнят). Зярняткі нагадваюць галаву барана ці савы. Дыяметр ад 0,5 да 1,5 см. Колер — ад жоўтага да вельмі цёмнага. Маса тысячы зярнят у залежнасці ад гатунку вагаецца паміж 150 і 300 г. Самаапыляльная расліна, апыленне адбываецца ў фазе закрытай кветкі, часам перакрыжаванае апыленне.

Распаўсюджанасць

Культурны нут расце ў 30 краінах свету. Пад пасевы занята 8,6 млн га. 90 % усёй плошчы прыпадае на трапічную і субтрапічную Азію — у Індыі, Кітаі, Пакістане. У Афрыцы (Марока, Туніс, Эфіопія) і ў Амерыцы (Калумбія, Мексіка) пасевы займаюць невялікія плошчы. Сярэдняя ўраджайнасць складае 0,6—0,8 т/га.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Нут бараний: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)