Ньюкасл-эпон-Тайн

горад у Англіі

Нью́касл-эпо́н-Та́йн[1] (англ.: Newcastle upon Tyne [ˌnjuːkɑːsəl əˌpɒn ˈtaɪn]) скарочана Ньюка́сл ([njuːˈkæsəl]) — індустрыяльны горад на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Вялікабрытаніі, у Англіі, у графстве Тайн і Уір. Размешчаны ўздоўж паўночнага берага ракі Тайн, і ў мінулым быў адміністрацыйным цэнтрам графства Нартумберленд.

Горад
Ньюкасл-эпон-Тайн
Newcastle upon Tyne
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
113,44 км²
Вышыня цэнтра
30 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
269 500 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0191
Паштовы індэкс
NE
Афіцыйны сайт
Ньюкасл-эпон-Тайн на карце Вялікабрытаніі
Ньюкасл-эпон-Тайн (Вялікабрытанія)
Ньюкасл-эпон-Тайн
Ньюкасл-эпон-Тайн (Вялікабрытанія)
Ньюкасл-эпон-Тайн

Горад быў заснаваны рымлянамі пад назвай Понс Эліус. Сярэднявечная назва горада была Novum Castellum super Tinam (лац.)(«Ньюкасл на Тайне»).

Горад уваходзіць у дваццатку самых населеных пунктаў Англіі. Гарадская агламерацыя Тайнсайда, у якую акрамя Ньюкасла ўваходзяць горада Гейтсхед, Хебурн, Яраў, Норс Шылдс і Саус Шылдс знаходзіцца па ліку насельніцтва на шостым месцы ў Брытаніі[2].

Прамысловасць

Транспартны вузел, порт ракі Тайн, каля яе ўпадзення ў Паўночнае мора. З галін прамысловасці прадстаўлены суднабудаванне і суднарамонтная электратэхнічная прамысловасць, катла- і турбабудаванне, вытворчасць суднавых рухавікоў, горна-шахтавага і інш абсталявання.

Вядомыя асобы

  • Арнольд Мак-Мілін (нар. 1941) — брытанскі філолаг-славіст, прафесар, папулярызатар беларускай літаратуры.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі