Райнер Вайс

Райнер Вайс (англ.: Rainer Weiss; нар. 29 верасня 1932, Берлін, Веймарская рэспубліка) — амерыканскі фізік, спецыяліст у галіне лазераў і лазернай інтэрфераметрыі. Адзін з заснавальнікаў навуковай калабарацыі LIGO, якая спецыялізуецца ў галіне рэгістрацыі гравітацыйных хваль. У цяперашні час прафесар-эмерыт Масачусецкага тэхналагічнага інстытута[4]. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2017 год.

Райнер Вайс
англ.: Rainer Weiss
Дата нараджэння29 верасня 1932(1932-09-29)[1][2][…] (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасціфізік, выкладчык універсітэта, астрафізік
Навуковая сферафізіка[3] і астрафізіка[3]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнікДжэральд Закарыяс[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў Берліне ў 1932 годзе, і ў тым жа годзе пасля арышту бацькі яго сям’я перасялілася ў Прагу. Бацька прытрымліваўся камуністычных поглядаў; у сілу яго яўрэйскага паходжання ў 1938 годзе сям’я была вымушаная зноў бегчы напярэдадні акупацыі нацыстамі Чэхаславакіі, на гэты раз у ЗША (куды яны прыбылі ў студзені 1939 года)[5].

У Нью-Ёрку яго бацька Фрэдэрык Вайс (англ.: Frederick A. Weiss), урач-неўрапатолаг па прафесіі, стаў псіхааналітыкам у групе Карэн Хорн, адкрыў прыватную практыку і апублікаваў шэраг прац у гэтай галіне[6]. Маці, Гертруда Лоснер (англ.: Gertrude Loesner), да эміграцыі была пачынаючай актрысай, а ў Нью-Ёрку працавала прадаўшчыцай ва ўнівермагу[7].

Вайс правёў юнацтва на Верхнім Уэст-Сайдзе, дзе вучыўся спачатку ў дзяржаўнай школе, затым у прэстыжнай прыватнай школе Columbia Grammar School[en], пасля заканчэння якой у 1950 годзе паступіў у Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Спецыялізаваўся ў інжынерыі, на другім курсе перайшоў на фізічнае аддзяленне. У 1953 годзе кінуў вучобу, але неўзабаве вярнуўся ў Масачусецкі тэхналагічны інстытут тэхнікам у лабараторыі Джэральда Закарыяса[en] (займаўся распрацоўкай атамнага гадзінніка) і праз амаль два гады зноў стаў студэнтам, сумяшчаючы вучобу з працай у лабараторыі[5][7]. У 1955 годзе атрымаў ступень бакалаўра, у 1962 годзе — ступень доктара філасофіі па фізіцы ва Універсітэце Тафтса. У 1962—1964 гадах — у постдактарантуры ў лабараторыі Роберта Дзіка ў Прыстанскім універсітэце. З 1964 года працаваў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе стаў прафесарам у 1973 годзе.

У 1970-х гадах Вайс быў адным з піянераў у галіне вымярэння спектру касмічнага мікрахвалевага фонавага выпраменьвання, пазней быў кансультантам навуковай групы спадарожніка COBE.

Сям’я

  • Сястра — драматург Сібіла Пірсан[en] (нар. 1937, Прага)[8].
  • Жонка (нар. 1957) — Рэбека Вайс (народжаная Янг), фізіёлаг раслін, пасля бібліятэкар[9].
    • Дачка — Сара Вайс (нар. 1962), этнамузыказнаўца, доктар філасофіі па музыцы, прафесар Ельскага ўніверсітэта[10].
    • Сын — Бенджамін Вайс (нар. 1967), гісторык мастацтваў, куратар і загадчык аддзела малюнкаў і фатаграфій Музея вытанчаных мастацтваў у Бостане[11].

Узнагароды

  • 1998 — Мемарыяльная лекцыя Манэ Сігбана
  • 2000 — Стыпендыя Гугенгайма[12]
  • 2007 — Прэмія Эйнштэйна (APS)
  • 2016 — Прэмія па фундаментальнай фізіцы (разам з Кіпам Торнам і Рональдам Дрэверам)[13]
  • 2016 — Прэмія Грубера[14]
  • 2016 — Прэмія Шаа па астраноміі
  • 2016 — Прэмія Харві
  • 2016 — Прэмія Каўлі[15]
  • 2017 — Прэмія Уіліса Лэмба
  • 2017 — Прэмія прынцэсы астурыйскай
  • 2017 — Нобелеўская прэмія па фізіцы за эксперыментальную рэгістрацыю гравітацыйных хваль.

Членства ў акадэміях:

Зноскі

  • а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • The Shaw Prize — Top prizes for astronomy, life science and mathematics Архівавана 3 лістапада 2017.
  • а б Interview with Rainer Weiss
  • Frederick A. Weiss Papers: An inventory of his papers at Syracuse University
  • а б Meet the college dropout who invented the gravitational wave detector
  • Rainer Weiss Biography Архівавана 13 кастрычніка 2017.
  • Autobiography of Rainer Weiss Архівавана 5 кастрычніка 2017.
  • Sarah Weiss. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2017. Праверана 5 кастрычніка 2017.
  • Benjamin Weiss appointed Chair, Prints, Drawings and Photographs, at Museum of Fine Arts, Boston
  • Райнер Вайсс на сайте Мемориального фонда Джона Саймона Гуггенхайма
  • Breakthrough Prize
  • 2016 Gruber Cosmology Prize Press Release | The Gruber Foundation
  • 9 SCIENTIFIC PIONEERS TO RECEIVE THE 2016 KAVLI PRIZES | The Kavli Foundation(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2016. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  • Academy of Arts & Sciences Website Search. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 22 чэрвеня 2016.
  • Rainer Weiss
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)