Роберт Левандоўскі

польскі футбаліст

Роберт Левандоўскі (польск.: Robert Lewandowski; нар. 21 жніўня 1988, Варшава, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік іспанскага клуба «Барселона» і нацыянальнай зборнай Польшчы. Найлепшы футбаліст 2020 і 2021 гадоў па версіі ФІФА.

Футбол
Роберт Левандоўскі
Агульная інфармацыя
МянушкаЛевы[1] (польск.: Lewy)
Нарадзіўся21 жніўня 1988(1988-08-21)[2][3][…] (35 гадоў)
Грамадзянства Польшча
Рост185 см[5]
Вага81 кг[6]
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубІспанія Барселона
Нумар9
Маладзёжныя клубы
1996—1997Польшча Партызан (Лешна)
1997—2004Польшча Варсовія (Варшава)
Клубная кар’ера[* 1]
2005Польшча Дэльта (Варшава)10 (4)
2005—2006Польшча Легія II6 (2)
2006—2008Польшча Зніч (Прушкаў)32 (21)
2008—2010Польшча Лех (Познань)58 (32)
2010—2014Германія Барусія (Дортмунд)131 (74)
2014—2022Германія Баварыя (Мюнхен)253 (238)
2022—Іспанія Барселона
Нацыянальная зборная[* 2]
2008Польшча Польшча (да 21)3 (0)
2008—Польшча Польшча132 (76)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Раннія гады

Трэніраваўся ў моладзевай камандзе «Партызан» з роднага горада Лешна, дзе працаваў яго бацька[7]. Да 2004 года выступаў за варшаўскую «Варсовію». Пасля выступаў за варшаўскія клубы «Дэльта» і «Легія-2». Летам 2006 года перайшоў у «Зніч» з горада Прушкаў. У сезоне 2007/08 стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі Польшчы забіўшы 21 гол у 32 матчах[8].

«Лех» Познань

У ліпені 2008 года падпісаў пяцігадовы кантракт з пазнаньскім «Лехам»[9]. Клуб за яго заплаціў 1,5 млн польскіх злотых. У Экстраклясе дэбютаваў 8 жніўня 2008 года ў хатнім матчы супраць «Белхатава» (2:3)[10], у гэтым матчы Левандоўскі забіў гол на 67 хвіліне.

Роберт Левандоўскі звярнуў на сябе ўвагу еўрапейскіх клубаў, гэта значыць ім цікавіліся маскоўскі ЦСКА[11], англійскі «Вест Бромвіч Альбіён»[12], дортмундская «Барусія»[13], галандскі «Феенорд»[14], піцерскі «Зеніт»[15] і данецкі «Шахцёр»[16].

Роберт Левандоўскі стаў тварам папулярнай камп’ютарнай гульні FIFA 10 у Польшчы разам з англічанінам Уэйнам Руні. У снежні 2009 года польскае выданне «Piłka Nożna» прызнала Роберта Левандоўскага найлепшым іграком чэмпіянату Польшчы[17].

«Барусія» Дортмунд

19 мая 2010 года стала вядома, што Роберт прайшоў медыцынскае абследаванне ў «Барусіі», а 11 чэрвеня таго ж года ён падпісаў чатырохгадовы кантракт з нямецкім клубам[18]. Сума трансферу лічыцца роўнай каля 4,5 млн еўра[19]. 19 верасня ён забіў свой першы гол у Бундэслізе, у пераможным матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся з лікам 3:1[20].

У сезоне 2011/12, дзякуючы траўме Лукаса Барыяса, Роберт трапіў у асноўны склад клуба да зімовага перапынку. Нападнік забіў два галы ў браму «Зандгаўзена», у матчы на Кубак Германіі (3:0). 20 жніўня 2011 года Левандоўскі адкрыў лік сваім галам у новым сезоне Бундэслігі ў матчы супраць «Нюрнберга», «Барусія» атрымала перамогу з лікам 2:0. У кастрычніку «Барусія» дасягнула 2 радку ў табліцы пасля перамогі з лікам 5:0 над «Кёльнам», а Левандоўскі тады адзначыўся дублем[21]. 17 снежня перад зімовым перапынкам Левандоўскі двойчы адзначыўся і аддаў галавую перадачу Кевіну Гроскройцу ў матчы супраць «Фрайбурга». У сувязі з яго якасцю гульні Роберт быў названы лепшым іграком года ў Польшчы[22].

Пасля зімовага перапынку 22 студзеня 2012 года «Барусія» ўшчэнт разбіла «Гамбург» з лікам 5:1, дасяггнуўшы паводле пунктаў лідара «Баварыю», Левандоўскі двойчы забіў і дадаў на свой рахунак галавую перадачу на суайчынніка Якуба Блашчыкоўскага. 11 красавіка польскі нападнік забіў адзін гол у гульні супраць «Баварыі» ў Дортмундзе[23]. У заключнай гульні сезона ў фінале кубка Германіі Левандоўскі зарабіў хет-трык у матчы супраць усё той жа «Баварыю» (5:2).

У новы сезон Левандоўскі з’явіўся на пляцоўцы ў першым туры ў матчы супраць «Вердэра». Першы гол сезона забіў 15 верасня ў пераможным матчы супраць «Баера», які скончыўся з лікам 3:0. Апасля Роберт усталяваў новы клубны рэкорд, забіўчы паслядоўна ў 12 матчах лігі запар, апярэдзіўшы паводле гэтага паказчыку Фрыдгэльма Каніцка[24].

24 красавіка 2013 года Левандоўскі стаў першым іграком, які забіваў чатыры галы ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, дасягнуўшы гэтага паказчыку ў матчы супраць іспанскага «Рэала» (4:1)[25]. 25 мая ён браў удзел у фінал Лігі чэмпіёнаў, аднак «Барусія» атрымала паражэнне з лікам 2:1 ад «Баварыі».

Свой першы гол у сезоне 2013/14 Роберт забіў 10 жніўня ў браму «Аўгсбурга» ў першым матчы сезону[26]. Увосень у Левандоўскага сапсаваліся адносіны з галоўным трэнерам «Барусіі» Юргенам Клопам, з-за жадання паляка перайсці да складу супернікаў з «Баварыі», аднак нягледзячы на гэта Роберт выходзіў на пляцоўку і забіваў мячы за дортмундскі клуб. 1 лістапада ён аформіў свой адзіны хет-трык у сезоне ў пераможным матчы супраць «Штутгарта» (6:1)[27]. 3 студзеня Роберт заключыў кантракт з «Баварыяй», паводле якога свае выступы за клуб ён пачаў з наступнага сезона.

25 лютага 2014 года Роберт двойчы забіў у Лізе чэмпіёнаў мячы ў браму «Зеніта», стаўшы, такім чынам, найлепшым бамбардзірам «Барусіі» у еўракубках, перавысіўшы рэкорд у 16 галоў Стэфана Шапюіза[28]. Сезон Роберт скончыў з паказчыкам 20 галоў у Бундэслізе, стаўшы найлепшым бамбардзірам нямецкага першынства.

«Баварыя»

Пра пераход польскага бамбардзіра стала вядома яшчэ ўвосень 2013 года. У студзені 2014 года Роберт заключыў 5-гадовы кантракт з мюнхенскім клубам. 9 ліпеня 2014 года ён быў прадстаўлены ў якасці іграка «Баварыі», атрымаўшы кашулю з 9 нумарам, з якой раней гуляў Марыа Манджукіч, што сышоў у «Атлетыка».

17 снежня 2020 года Роберт Левандоўскі названы найлепшым футбалістам года па версіі ФІФА[29].

11 верасня 2021 года Роберт Левандоўскі забіў за «Баварыю» ў 17-м матчы запар і пабіў рэкорд Герда Мюлера па працягласці галявой серыі для гульцоў нямецкіх клубаў ва ўсіх турнірах[30]. 17 студзеня 2022 года Міжнародная федэрацыя футбола назвала лаўрэатаў 2021 года. Роберт Левандоўскі прызнаны найлепшым футбалістам планеты. 33-гадовы нападаючы стаў самым рэзультатыўным іграком 2021 года, забіўшы 69 мячоў за «Баварыю» і зборную Польшчы[31].

«Барселона»

16 ліпеня 2022 года «Баварыя» абвясціла аб дамоўленасці з іспанскай «Барселонай» аб пераходзе Левандоўскага[32]. 19 ліпеня нападнік падпісаў чатырохгадовы кантракт з каталонскім клубам, сума пераходу склала 45 млн еўра, а з магчымымі бонусамі 50 млн еўра. 20 ліпеня Левандоўскі быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Барселоны»[33].

Міжнародная кар’ера

У нацыянальнай зборнай Польшчы дэбютаваў 10 верасня 2009 года ў матчы супраць Сан-Марына (2:0)[34], Левандоўскі выйшаў на 59 хвіліне замест Марка Саганоўскага, а на 67 хвіліне адзначыўся забітым голам. На Еўра 2012 забіў першы гол турніра, але зборная Польшчы не здолела прайсці ў чвэрцьфінал.

Дасягненні

«Лех»

«Барусія» Дортмунд

«Баварыя» Мюнхен

«Барселона»

Зноскі

  • 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  • https://fcbayern.com/de/teams/profis/robert-lewandowski
  • 9 Robert Lewandowski Angriff
  • Kulisy Sportu — Robert Lewandowski pt.1/3
  • Robert Lewandowski. 90minut.pl
  • Lewandowski zagra w Lechu
  • Lech Poznań 2-3 GKS Bełchatów. 90minut.pl
  • Левандовский не перейдет в ЦСКА. dynamomania.com
  • Р.Левандовский не перейдет в ВБА. football.ua
  • Р.Левандовский интересен Дортмунду. football.ua
  • «Фейеноорд» хочет купить Левандовски. Не Мариуша. football.ua
  • Р.Левандовский перейдет в «Зенит»? football.ua
  • «Лех» отказал «Шахтёру». football.ua
  • Мариуш Левандовский — игрок года в Польше. terrikon.dn.ua
  • Dortmund macht Lewandowski-Transfer perfekt Архівавана 27 чэрвеня 2018.. focus.de
  • Borussia Dortmund striker Robert Lewandowski hits double as Poland beat Ivory Coast Архівавана 30 сакавіка 2012.. Global news
  • Schalke 04 1-3 Borussia Dortmund Архівавана 9 лістапада 2012.. ESPN FC.
  • Borussia Dortmund 5-0 Koln: Five-star champions move second in Bundesliga table Архівавана 21 кастрычніка 2013.. Goal.com.
  • Lewandowski ist Polens Bester. Kicker.
  • Borussia Dortmund see off Bayern Munich to close on successive title. The Guardian.
  • BVB-Torjäger Lewandowski überholt Konietzka Архівавана 21 студзеня 2016.. ruhrnachrichten.de.
  • Four-goal Lewandowski leaves Madrid reeling. UEFA.
  • Aubameyang hat-trick has Dortmund flying. Bundesliga.
  • Lewandowski shines as Stuttgart hit for six. Bundesliga.com.
  • Lewandowski najlepszym strzelcem BVB w Europie!. sport.wp.pl.
  • fifa.com Архівавана 18 снежня 2020.
  • pressball.by Архівавана 11 верасня 2021.
  • blr.belta.by
  • Футбол. "Бавария" официально объявила о переходе Роберта Левандовского в "Барселону" Архівавана 22 ліпеня 2022.. pressball.by
  • Футбол. Роберт Левандовски официально представлен как игрок "Барселоны" Архівавана 22 ліпеня 2022.. pressball.by
  • PZPN.PL — Oficjalny Serwis Polskiego Futbolu Архівавана 5 красавіка 2009.. pzpn.pl
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)