Рэвалюцыя ў Егіпце (2011)

<table class="infobox infobox-c6c3f86c52f08cd0 " style="" data-name="Рэвалюцыя ў Егіпце
" > Дата25 студзеня — 11 лютага 2011 годаПрычыныПершая хваля: 30-гадовая нязменнасць прэзідэнта, прыгнечанне апазіцыі, рост беднасці, маладзёжнае беспрацоўе, структурна-дэмаграфічныя фактары[1][2][3][4]Асноўныя мэтыПершы прыход: Адстаўка Мубарака, правядзенне свабодных выбараў, рашэнне праблем беднасці і беспрацоўяВынікАдстаўка Мубарака[5]. Да ўлады прыйшлі ваенныя. Правядзенне прэзідэнцкіх выбараў.Арганізатарысамаарганізацыя, Рух 6 красавіка, прафсаюзы, браты-мусульманеРухаючыя сілырадыкальна настроеная моладзь, гарадская бедната, рабочыя[1][6]Праціўнікіпаліцыя і арміяЗагінула846[7]Паранена6467[8] чалавекАрыштаванабольш за 1000 чалавек[9]

Рэвалюцыя ў Егіпце — серыя вулічных дэманстрацый і пратэстаў у Каіры, Александрыі і некаторых іншых гарадах (у тым ліку ў сталіцах замежных дзяржаў каля пасольстваў Егіпта) з 25 студзеня па 11 лютага 2011 года, якая прывяла да адстаўкі спачатку ўрада, а затым і прэзідэнта Хосні Мубарака, які знаходзіўся ва ўладзе з 1981 года[10]. У выніку рэвалюцыі да ўлады спачатку прыйшоў часовы ваенны ўрад, а затым на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года перамогу атрымаў кандыдат ад братоў-мусульман Махамед Мурсі.

Акрамя адстаўкі прэзідэнта пратэстуючыя патрабавалі адмены надзвычайнага становішча, барацьбы з беспрацоўем, павелічэння мінімальнай заработнай платы, рашэнняў праблем недахопу жылля, росту коштаў на харчаванне, адсутнасці свабоды слова і нізкага ўзроўню жыцця[11].

Перадгісторыя і прычыны

Паводле меркавання шэрагу экспертаў і журналістаў асноўнымі прычынамі хваляванняў у Егіпце з’яўляюцца: нязменнае 30-гадовае знаходжанне ва ўладзе аднаго клана, як следства — немагчымасць для апазіцыйных кланаў рэалізаваць свае амбіцыі, беспрацоўе, адсутнасць механізмаў сацыяльнай абароны немаёмных пластоў насельніцтва[2][3][4], а таксама некаторыя структурна-дэмаграфічныя фактары[1].

Паводле заўваг шматлікіх аналітыкаў пратэсты ў Егіпце падшпіліла рэвалюцыя ў Тунісе, выклікаўшы эфект даміно[12]. Падобна Тунісу напачатку егіпецкіх хваляванняў мелі месца выпадкі публічных самаспаленняў. Так 17 студзеня студэнт спаліў сябе перад будынкам парламента ў Каіры[13]. Як і хваляванні ў Тунісе, хваляванні ў Егіпце былі падрабязна асветлены сусветнымі інфармагенцтвамі і атрымалі розныя імёны: «Твітэрная рэвалюцыя»[14], «Маладзёжная»[15], «Гарчычная»[16], «Курортная»[17], «Дынная»[18], «Рэвалюцыя пірамід»[19], а таксама «Фінікавая»[20] (назва, якая ўжо ўжывалася ў якасці аднаго з найменняў туніскай рэвалюцыі[21]).

Ваенны пераварот

4 ліпеня 2013 года ў Егіпце адбыўся ваенны пераварот, які ўзначаліў ваенны міністр генерал-палкоўнік Абдул Фатах Халіл ас-Сісі. Прэзідэнт Мурсі быў арыштаваны. Ваенны пераварот падтрымала секулярная апазіцыя, копцкая царква і Махамед эль-Барадэі. Главой дзяржавы стаў старшыня Канстытуцыйнага суда краіны Адлі Мансур[22]

Зноскі

Спасылкі