Рэйтынг зборных ФІФА

Топ-20 рэйтынгу ад 20 верасня 2018 года
ЗборнаяАчкіПад’ём/падзенне ў параўнанні з рэйтынгам ад 16 жніўня 2018 года
1Бельгія Бельгія1729
1Францыя Францыя1729
3Бразілія Бразілія1663
4Харватыя Харватыя1634
5Уругвай Уругвай1632
6Англія Англія1612
7Партугалія Партугалія1606
8Швейцарыя Швейцарыя1598
9Іспанія Іспанія1597
10Данія Данія1581
11Аргенціна Аргенціна1575
12Чылі Чылі1568
12Германія Германія1568
14Калумбія Калумбія1567
15Швецыя Швецыя1550
15Мексіка Мексіка1550
17Нідэрланды Нідэрланды1540
18Польшча Польшча1537
19Уэльс Уэльс1536
20Італія Італія1526
 Правіць табліцуПоўны спіс на сайце ФІФА

Рэйтынг зборных ФІФА або Сусветны рэйтынг ФІФА/Coca-Cola (англ.: The FIFA/Coca-Cola World Ranking) — сістэма ранжыравання нацыянальных зборных па футболе. Упершыню была ўведзена ў 1993-м годзе як адносны паказчык сілы зборнай каманды на бягучы момант, які дазваляе ацаніць дынаміку росту каманды. У ліпені 2006 года, на чэмпіянаце свету ў Германіі, у сістэму налічэння ачкоў былі ўнесены значныя змены.

Колькасць ачкоў у рэйтынгу залежыць ад выступленняў нацыянальнай каманды за апошнія чатыры гады. Чым больш паспяхова яна выступае, тым вышэй месца ў рэйтынгу. За кожны згуляны матч камандам налічваюцца ачкі згодна з правіламі.

Рэйтынг ФІФА лічыцца афіцыйным, акрамя яго існуе яшчэ некалькі неафіцыйных сістэм ранжыравання.

На дадзены момант зборная Германіі ўзначальвае рэйтынг FIFA. За ўсю гісторыю рэйтынгу толькі 8 зборных дасягалі першага радка, з іх 6 зборных з ЕўропыГерманія, Італія, Францыя, Іспанія, Нідэрланды, Бельгія, і 2 з Паўднёвай АмерыкіБразіліі і Аргенціна.