Цзян Цзэмінь

Цзян Цзэмінь (江泽民; 17 жніўня 1926, г. Янчжоў, правінцыя Цзянсу, Кітай — 30 лістапада 2022, Шанхай) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітая, генеральны сакратар ЦК КПК з 1989 па 2002, старшыня Ваеннага савета ЦК КПК з 1989 па 2004, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР з 1990 па 2005, старшыня КНР з 1993 па 2003.

Цзян Цзэмінь
кіт.: 江泽民
генеральны сакратар ЦК КПК
24 чэрвеня 1989 — 15 лістапада 2002
ПапярэднікЧжаа Цзыян
ПераемнікХу Цзіньтаа
старшыня КНР[d]
27 сакавіка 1993 — 15 сакавіка 2003
ПапярэднікYang Shangkun[d]
ПераемнікХу Цзіньтаа
Chairman of Central Military Commission of People's Republic of China[d]
19 сакавіка 1990 — 8 сакавіка 2005
ПапярэднікДэн Сяапін
ПераемнікХу Цзіньтаа
Chairman of the Central Military Commission of the Chinese Communist Party[d]
9 лістапада 1989 — 19 верасня 2004
ПапярэднікДэн Сяапін
ПераемнікХу Цзіньтаа
member of the Politburo of the Chinese Communist Party[d]
2 лістапада 1987 — 15 лістапада 2002
mayor of Shanghai[d]
20 чэрвеня 1985 — 25 красавіка 1988
ПапярэднікWang Daohan[d]
ПераемнікZhu Rongji[d]
Secretary of the Shanghai Committee of the Chinese Communist Party[d]
1987 — 1989
ПапярэднікRui Xingwen[d]
ПераемнікЦзян Цзэмінь
member of the Politburo Standing Committee of the Chinese Communist Party[d]
23 чэрвеня 1989 — 15 лістапада 2002
Нараджэнне17 жніўня 1926(1926-08-17)[1][2][…]
Смерць30 лістапада 2022(2022-11-30)[3] (96 гадоў)
Месца пахавання
БацькаJiang Shijun[d]
МаціWang Zhelan[d][5]
ЖонкаWang Yeping[d][6]
ДзеціJiang Mianheng[d] і Jiang Miankang[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасцьпалітык, інжынер-электрык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сферапалітыка[4] і камуністычная партыя[4]
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
медаль Пушкіна ордэн Збавіцеля Grand Cross of the Order of Tahiti Nui ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені Ордэн Залатога арла Нацыянальны ордэн Хасэ Марці Order of State of Republic of Turkey Grand Cross of the Order of Good Hope ордэн Вызваліцеля Order of the Crown of Brunei Order of Tahiti Nui Congolese Order of Merit

Palestinian Bethlehem 2000 Award[d] (15 красавіка 2000)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 17 жніўня 1926 года ў г. Янчжоў (правінцыя Цзянсу) у сям’і патомных інтэлігентаў. Дзед быў лекарам, якія вызнаваў кітайскую традыцыйную медыцыну, захапляўся жывапісам і каліграфіяй. Бацька пісаў вершы, у гады антыяпонскай вайны выдаваў патрыятычныя часопісы, уступіў у кампартыю, якая была ў падполлі. Ва ўзросце 28 гадоў загінуў у ўзброенай сутычцы. Цзян Цзэмінь пайшоў па слядах бацькі. Скончыў Шанхайскі політэхнічны інстытут «Цзяатун» (1947). У час вучобы далучыўся да падпольнай працы, у 1946 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Кітая (КПК).

Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах на заводах і ў тэхналагічна-даследчых інстытутах, з 1973 года ў апараце 1-га Міністэрства машынабудавання. Стажыраваўся ў СССР (1955—1956), узначальваў групы кітайскіх спецыялістаў у Румыніі (1971—1973; з кітайскай дапамогай там пабудаваны 10 заводаў) і Пакістане (1976). З 1980 года — намеснік старшыні і адказны сакратар Дзяржаўнага камітэта па справах імпарту і экспарту, затым — намеснік старшыні і па сумяшчальніцтве начальнік сакратарыята Дзяржаўнага камітэта па кіраванні замежнымі інвестыцыямі.

3 1982 года — намеснік Міністра, Міністр электроннай прамысловасці КНР. Мэр г. Шанхай (1985—1988), сакратар яго гаркама КПК (1987—89), Член ЦК (1982—2002) і Палітбюро ЦК (1987—2002) КПК. Генеральны сакратар (чэрвень 1989 — лістапад 2002), старшыня Ваеннага савета (з лістапада 1989) ЦК КПК і старшыня КНР (сакавік 1993 — сакавік 2003).

На пасаду Старшыні КНР уступіў 27 сакавіка 1993 года. Праводзіў курс на паглыбленне рыначных рэформ пры захаванні кіруючай ролі КПК. У перыяд кіраўніцтва Цзян Цзэміня эканоміка Кітая дэманстравала ўражальныя тэмпы росту. Ён стаў адным з ініцыятараў стварэння Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва[9]. У 2001 годзе наведаў з афіцыйным візітам Беларусь. Вышэйшую дзяржаўную пасаду Цзян Цзэмінь пакінуў 15 сакавіка 2003 года.

Памёр 30 лістапада 2022 года ў Шанхаі. Пахаваны на рэвалюцыйных могілках «Бабаашань» у Пекіне[10].

Зноскі

  • а б 告全党全军全国各族人民书 — 2022. Праверана 30 лістапада 2022.
  • а б в г Czech National Authority Database Праверана 8 студзеня 2023.
  • geni.com — 2006.
  • http://news.sina.com.cn/c/nd/2017-01-09/doc-ifxzkssy1483790.shtml Праверана 26 мая 2021.
  • Kuhn R. L. The Man Who Changed China: The Life and Legacy of Jiang ZeminRandom House, 2004.
  • Jiang Zemin returns to spotlight with a salutory couplet to former schoolSCMP, 2012. Праверана 20 жніўня 2014.
  • zviazda.by
  • zviazda.by
  • Літаратура



    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)